На Новы год хочацца атрымаць цёплыя адносiны... i нiякага свiнства!Пытанне ў тэму Дзе сустрэнуць свята i што чакаюць у падарунак беларускiя зоркi?Мы з калегамi ўжо амаль дакладна ведаем, як адзначым надыходзячы 2007 год, а некаторыя нават складаюць спiс жаданых падарункаў. Мяркуючы па чэргах паўсюль — ад гiпермаркетаў да рынкаў — суграмадзяне заклапочаны тым жа пытаннем. I няхай надвор’е пакуль не спрыяе настроiцца на «белае свята», гэта не нагода, каб увогуле да яго не рыхтавацца. «А дзе вы сустрэнеце Новы год i што хацелi б атрымаць у падарунак?» — з такiм пытаннем «Звязда» звярнулася да асоб, большую частку якiх мы ўбачым за святочным сталом — у сэнсе, не ў сябе ў гасцях, а на тэлеэкранах у розных там праектах. Дзiма КАЛДУН, пераможца «Фабрыкi зорак-6»: — Вельмi хацелася б сустрэць Новы 2007 год у працэсе работы, бо зараз у мяне загрузкi асаблiвай няма, а есцi ж хочацца. Думаю, дзесьцi 3 студзеня ўдасца наладзiць невялiкi адпачынак — але пакуль не ўсё зразумела з прадзюсарам. Многае залежыць ад таго, як пройдзе адбор на «Еўрабачанне», i я спадзяюся на падтрымку з боку Вiктара Дробыша. Якi хацеў бы падарунак? (Задумваецца.) Многа грошай — а каму б не хацелася, — i, напэўна, магчымасць кудысьцi паехаць, паглядзець свет. Пакуль што няма святочнага настрою, таму я не падбiраў падарункi маме i сябрам — звычайна я гэтым займаюся ўжо ў самыя апошнiя днi. Ганна ЭЙСМАНТ, вядучая спартыўных тэлепраграм: — Спачатку я меркавала, што адзначу Новы год у якой-небудзь цёплай экзатычнай краiне, потым перагледзела планы i вырашыла паехаць адпачыць загадзя, каб прыехаць ужо са святочным настроем — у чаканнi i прадчуваннi свята. А яшчэ хочацца паехаць на Каляды ў Польшчу — у прынцыпе, вiзы адкрыты менавiта такiм чынам, каб усё паспець. Непасрэдна свята, дзякаваць Богу, мне ёсць з кiм адзначыць — у мяне добрая сям’я, каханы чалавек, — i я спадзяюся на цiхую, утульную атмасферу, магчыма, прыгатую што-небудзь сваё «фiрменнае». Бо колькi ж можна тусавацца, варта час ад часу пабыць хатняй, сямейнай дзяўчынкай, пасядзець дома альбо завiтаць у госцi да родных. (Смяецца.) Магчыма, многiя не павераць, але хочацца не матэрыяльных падарункаў, а ўвагi, цяпла i разумення ад блiзкiх людзей. Бо часам нават адна неасцярожная заўвага вельмi балюча ранiць, я гэта на сабе адчула. Самае галоўнае, каб дома ўсё было добра. А падарункi маме, тату, сабе i сваёй котцы я планую прывезцi якраз з Егiпта i Польшчы. Распытвала Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. P.S. Яшчэ многа каму ёсць што сказаць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзе сустрэнуць свята i што чакаюць у падарунак беларускiя зоркi? |
|