Прэтэндэнты на «Еўрабачанне-2007» стануць вядомыя сёння
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Учора ўвечары жараб’ёўка вызначыла, пад якiмi нумарамi ўдзельнiкi паўфiнальнага адборачнага канцэрта «Еўрафэст» будуць выходзiць на сцэну Палаца Рэспублiкi.
Такiм чынам, сёння ў 19.20 адборачны канцэрт пачнецца ў наступным парадку: 1. Ганна Шаркунова, «Сорваться и вниз». 2. Гурт «Барнео», «Fingеrtiрs». 3. Дзмiтрый Калдун, «Ангел мечты». 4. LЕNА, «Саll mе». 5. Гурт «Сваякi», «Салодкi мёдзiк». 6. Iрына Ярына (Украiна), «Кроткий дождь». 7. Гурт «Dаli», «Мечтай со мной». 8. Наталля Тамела, «Sо bаdlу high». 9. Гурт «Litеsоund», «Summеr triр». 10. Гурт «Thе Рrоjесt», «S.U.Р.Е.R. S.T.А.R.». 11. Алег Карпенка, «I fееl gооd tоnight». 12. Гурт «Nеw Gеnеrаtiоn», «Беларусь». 13. Дыяна Гурцкая (Расiя), «Hоw lоng». 14. Наталля Лапцева, гурт «ХХХLight» (Расiя), «Tеаrs». 15. Вiктар Пшанiчны, «Sооnеr оr Lаtеr». Журы ацэньвае выканаўцаў i галасуе ў студыi. Гледачам даецца роўна 10 хвiлiн, каб прагаласаваць за ўпадабанага выканаўцу па нумары 8-803-100-03-ХХ, дзе ХХ — нумар выканаўцы ад 01 да 15. Званок з гарадскiх тэлефонаў бясплатны, з мабiльных — па тарыфах аператараў. SMS-галасавання не будзе ўвогуле. Па вынiках адбору стануць вядомыя iмёны двух (або трох, калi меркаванне гледачоў не супадзе з думкай журы) фiналiстаў, якiя i будуць змагацца за пуцёўку ў Фiнляндыю на «Еўрабачанне-2007».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ўвечары жараб’ёўка вызначыла, пад якiмi нумарамi ўдзельнiкi паўфiнальнага адборачнага канцэрта «Еўрафэст» будуць выходзiць на сцэну Палаца Рэспу
|
|