Беларусы задаволены работай мiлiцыi
Сяргей ПРОТАС
Большасць беларусаў ацэньваюць дзейнасць мiлiцыi станоўча. Такая выснова вынiкае з нядаўняга даследавання Iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, праведзенага ў рамках Дзяржпраграмы па барацьбе са злачыннасцю.
Выказваючы сваё меркаванне аб рабоце беларускай мiлiцыi, большасць грамадзян — 60,2 працэнта — ацанiлi яе як «здавальняючую». На думку насельнiцтва, змяненнi да лепшага найбольш заўважныя ў рабоце пашпартна-вiзавай службы. Пра гэта ў ходзе апытання заявiлi 36,6 працэнта рэспандэнтаў. На пазiтыўныя змяненнi ў службовай дзейнасцi ўчастковых iнспектараў указалi 24,9 працэнта апытаных, ДАI — 32,8 працэнта, аператыўна-дзяжурнай службы — 21,6 працэнта, iнспекцыi па справах непаўналетнiх — 21 працэнт удзельнiкаў апытання. У параўнаннi з вынiкамi аналагічнага апытання, праведзенага ў 2000 годзе, работа органаў унутраных спраў, згодна з меркаваннямi беларусаў, значна палепшылася.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць беларусаў ацэньваюць дзейнасць мiлiцыi станоўча. Такая выснова вынiкае з нядаўняга даследавання Iнфармацыйна-аналiтычнага цэнтра пры Адмiнiс
|
|