У Мiнiстэрстве працы i сацабароны прыём будзе арганiзаваны i па суботах
У Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, а таксама ў падпарадкаваных яму арганiзацыях прыём грамадзян будзе ажыццяўляцца i па суботах з 10 да 13 гадзiн. Яго будуць весцi па зацверджанаму графiку кiраўнiкi i намеснiкi кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар мiнiстэрства Галiна Трафiменка.
Паводле яе слоў, у мiнiстэрстве першы суботнi прыём грамадзян адбудзецца ўжо ў блiжэйшую суботу 16 снежня. Галiна Трафiменка нагадала, што ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны прыём грамадзян па асабiстых пытаннях арганiзаваны ў рабочыя днi (без папярэдняга запiсу) — з панядзелка па пятнiцу ўключна, на працягу ўсяго рабочага дня. Прыём грамадзян па суботах арганiзуецца ў такiх арганiзацыях мiнiстэрства, як РУП «Беларускi пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр» (г. Мiнск), Рэспублiканскi iнтэрнат ветэранаў вайны i працы (п. Ждановiчы-1), Рэспублiканскi рэабiлiтацыйны цэнтр для дзяцей-iнвалiдаў (г. Мiнск), а таксама ў чатырох санаторыях для ветэранаў вайны, працы, iнвалiдаў — «Бярэзiна» (г. Барысаў), «Белая Вежа» (Камянецкi раён Брэсцкай вобласцi), «Вяжуцi» (Маладзечанскi раён), «Ясельда» (Пiнскi раён).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, а таксама ў падпарадкаваных яму арганiзацыях прыём грамадзян будзе ажыццяўляцца i па суботах з 10 да 13 гад
|
|