| Хроніка апошніх падзей
      
					
КАЧЫНЬСКI ЗАКЛIКАЎ ПАЗБАВIЦЬ ГЕНЕРАЛЬСКАГА ЗВАННЯ ЯРУЗЕЛЬСКАГА Прэм’ер-мiнiстр Польшчы Яраслаў Качыньскi заклiкаў пазбавiць генеральскага звання 86-гадовага былога прэзiдэнта i мiнiстра абароны рэспублiкi Войцеха Ярузельскага. Такую заяву прэм’ер зрабiў з нагоды 25-й гадавiны ўвядзення ваеннага становiшча ў Польшчы, якая адзначалася ўчора. Астатнiх арганiзатараў увядзення ваеннага становiшча Яраслаў Качыньскi прапануе аддаваць пад спецыяльны суд. Мiж тым, паводле iнфармацыi тэлеканала ТВП 3, мiнiстр нацыянальнай абароны Польшчы Радаслаў Сiкорскi не пагадзiўся з меркаваннем Качыньскага наконт пазбаўлення звання Ярузельскага. «У гэтым ужо няма неабходнасцi»,— лiчыць Сiкорскi. На яго думку, армiя не павiнна займацца справай Войцеха Ярузельскага, бо яго ўжо асудзiла польская грамадскасць. Пазней мiнiстэрства нацыянальнай абароны Польшчы паспрабавала змiкшыраваць выказваннi свайго кiраўнiка. Паводле iх версii, Сiкорскi адказаў, што генерал Ярузельскi «ўжо стары чалавек. Ганьба сярод большай часткi грамадства ўжо i так вялiкае i балючае пакаранне». Аналiтыкi ў Варшаве мяркуюць, што ўдакладненне ваеннага ведамства зроблена ў тым лiку i для таго, каб згладзiць супярэчнасцi памiж мiнiстрам абароны i прэм’ерам, якiя апошнiм часам абвастрылiся. У цяперашнi час генерал Войцех Ярузельскi знаходзiцца ў варшаўскiм ваенным шпiталi з дыягназам запаленне лёгкiх. У 1968 годзе Ярузельскi стаў мiнiстрам абароны Польшчы i браў актыўны ўдзел ва ўварваннi войскаў СССР i яшчэ трох дзяржаў Варшаўскага пакта ў Чэхаславакiю. У 1981 годзе ён стаў лiдарам польскiх камунiстаў i прэм’ер-мiнiстрам i хутка пасля гэтага ўвёў ваеннае становiшча. «ЭСТОНIЯ» ПЕРАВОЗIЛА ЗБРОЮ? Эстонiя ўдзельнiчала ў перавозцы баявой тэхнiкi ў Швецыю на пароме «Эстонiя», якi затануў, сцвярджае член эстонскага парламента, былы мiнiстр замежных спраў Трывымi Велiстэ. На пасяджэннi камiсii па расследаванню абставiнаў гiбелi парома Велiстэ заявiў, што ведаў людзей, якiя арганiзавалi гэтыя перавозкi. На тым жа пасяджэннi намеснiк старшынi канстытуцыйнай камiсii эстонскага парламента Эвелiн Сеп заявiла, што адказнасць за незаконную перавозку ляжыць на тагачасным прэм’ер-мiнiстры, а зараз дэпутаце парламента Марце Лаарэ. «Ён манiць i манiць i са спакойным сэрцам прымае ад шведскай дзяржавы так званую плату за маўчанне, якая яму афармляецца праз савет Банка Швецыi цi ў выглядзе прэмii «свабоднай рынкавай эканомiкi» ў мiльённых памерах», — заявiла Сеп. Яна не выключыла, што пра гiсторыю з перавозкай зброi ведалi многiя члены цяперашняга i папярэднiх урадаў. На думку Сеп, гэта скандал: «Тагачасныя мiнiстры, якiя патуралi перавозцы ваеннай тэхнiкi i ставiлi пад пагрозу тысячы жыццяў, здзейснiлi злачынства супраць чалавечнасцi». Паром «Эстонiя» затануў на шляху з Талiна ў Стакгольм у ноч на 28 верасня 1994 года. Загiнулi 852 пасажыры i члены экiпажа. У апошнi час у Швецыi i Эстонii ўсё часцей звязваюць прычыны гiбелi парома з перавозкай Швецыяй расiйскай зброi, якую спецслужбы здабылi падчас вываду расiйскiх войскаў з Эстонii. АМЕРЫКАНСКIЯ ГЕНЕРАЛЫ ПАТРАБУЮЦЬ ВЫВЕСЦI АРМIЮ З-ПАД АГНЮ Высокапастаўленыя члены аб’яднанага камiтэта начальнiкаў штабоў армii ЗША рэкамендавалi прэзiдэнту Бушу змянiць стратэгiю выкарыстання ўзброеных сiл у Iраку. Военачальнiкi настойваюць на тым, што асноўнай мiсiяй амерыканскай групоўкi павiнна стаць не барацьба з баевiкамi, а падтрымка iракскай армii i пошук тэрарыстаў. Камандуючы амерыканскiмi сiламi ў Iраку генерал Джордж Кейсi мае намер прадаставiць план па вываду ўсiх войскаў з iракскiх гарадоў i кансалiдацыi iх на некалькiх апорных базах. Ваенныя не бачаць неабходнасцi ў павелiчэннi колькасцi кантынгенту амерыканцаў у Iраку.             Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так Прэм’ер-мiнiстр Польшчы Яраслаў Качыньскi заклiкаў пазбавiць генеральскага звання 86-гадовага былога прэзiдэнта i мiнiстра абароны рэспублiкi Войцеха 
 | 
		
		
		 |