21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Роды дома: Мода... На хворае дзiця?

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

У апошнiя гады ў сталiцы павялiчылася колькасць жанчын, якiя нарадзiлi дзiця не ў медыцынскай установе, а дома. Гэта ўжо стала данiнай моды, якая прыйшла з замежных краiн, разам з iншымi павевамi, такiмi, як роды ў басейне, роды пры дапамозе «нетрадыцыйных» медыкаў. Мiж тым, «афiцыйныя» ўрачы канстатуюць факт — нараджэнне дзiцяцi без дапамогi прафесiйных медыцынскiх работнiкаў ва ўласнай кватэры шкодзiць здароўю як мацi, так i нованароджанага.

Галоўны акушэр-гiнеколаг Камiтэта па ахове здароўя сталiчнага гарвыканкама Святлана Кандрашова лiчыць, што праблема за тры гады стала вельмi балючай.

— Родавыя траўмы, септычныя ўскладненнi, якiя ўзнiкаюць пасля родаў на даму, жанчынам усё роўна даводзiцца лячыць у медыцынскiх установах. Большасць з такiх родаў праходзiць дрэнна. Але сем’яў, якiя лiчаць, што нараджаць трэба чамусьцi толькi ў хатнiх умовах, стала вельмi шмат, — патлумачыла яна. — I асаблiва насцярожвае тое, што вырашаюць нараджаць на даму не ў асацыяльных сем’ях, а наадварот, адукаваныя i паспяховыя жанчыны.

Такая мацi дзевяць месяцаў наведвае жаночую кансультацыю, дзе знаходзiцца пад наглядам, а калi надыходзiць час, проста знiкае з вачэй медыкаў. Аб з’яўленнi на свет новага жыхара сталiцы акушэры раддома даведваюцца з дзiцячых палiклiнiк — калi туды звяртаюцца па дапамогу бацькi немаўляцi, якога напаткала наступства «моды». Здараецца, што за «прасунутыя» погляды трэба будзе разлiчвацца ўсё жыццё.

— Пасля такiх родаў у бальнiцу на таксi была дастаўлена жанчына ў стане клiнiчнай смерцi. Яе ўдалося выратаваць, але маладая мацi засталася глыбокiм iнвалiдам, — прывяла толькi адзiн прыклад з практыкi Святлана Кандрашова.

Можна ўзгадваць яшчэ шмат гiсторый — дакладнай статыстыкi не iснуе, таму што сем’i хаваюць факты, але як мiнiмум дзве жанчыны ў сталiцы раз у месяц нараджаюць дзiця не ў радзiльным доме.

Увядзенне ж афiцыйнай практыкi родаў на даму, як адзначыла спецыялiст, патрабуе прыняцця адпаведнай заканадаўчай базы, падрыхтоўкi прафесiяналаў, набыцця дадатковага абсталявання, адным словам, значных фiнансавых сродкаў. I самае галоўнае — станоўчага адказу на пытанне, цi патрэбна такая практыка, нiхто пакуль не даў.

Роды ў хатнiх умовах — гэта яшчэ адзiн бок праблемы дэмаграфiчнай бяспекi, якая зараз адна з самых балючых. Выйсце з дэмаграфiчнага крызiсу шукаюць усе. У 1997 годзе нараджальнасць у Мiнску ўзрасла на 15 працэнтаў, але захавалася i натуральнае змяншэнне насельнiцтва. Выратоўвае пакуль тое, што зараз нараджаюць жанчыны, якiя з’явiлiся на свет у 80-х гадах мiнулага стагоддзя, у час дэмаграфiчнага буму. Гэтае пакаленне маладых людзей пачынае выконваць сваю галоўную мiсiю — стварае сям’ю i нараджае дзяцей. «У той жа час, як падлiчылi медыкi, у 2010—2015 гадах колькасць жанчын, якiя могуць нарадзiць, скароцiцца, расказала Святлана Кандрашова.

— I мы не можам пакуль прагназаваць тэрмiны, калi нараджальнасць перавысiць смяротнасць, калi прырост насельнiцтва апярэдзiць яго змяншэнне».

Выклiкае заклапочанасць i стан здароўя жанчын. Ужо дзесяць гадоў узровень захворванняў сярод цяжарных вельмi высокi, шмат жанчын маладога ўзросту ўвогуле не могуць мець дзяцей. Як адзначыла Святлана Кандрашова, з усёй колькасцi сталiчных жанчын у рэпрадуктыўным узросце (той час, калi можна нарадзiць дзiця) знаходзiцца 57 працэнтаў. Сярод апошнiх толькi 4,6 працэнта — дзяўчаты-падлеткi (а яны мiж тым — асноўны патэнцыял для будучынi) ва ўзросце ад 15 да 19 гадоў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнiя гады ў сталiцы павялiчылася колькасць жанчын, якiя нарадзiлi дзiця не ў медыцынскай установе, а дома. Гэта ўжо стала данiнай моды, якая прый
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика