Матэматыка з «мастацкiм ухiлам»
Надзея НIКАЛАЕВА
З 9 па 12 снежня па iнiцыятыве факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi БДУ ў Мiнску прайшоў восьмы адкрыты рэспублiканскi турнiр юных матэматыкаў.
За выхад у фiнал турнiру змагалiся 14 каманд школьнiкаў з Мiнска, Баранавiч, Кобрына, Вiцебска, Гродна, Гомеля, а таксама каманды з Расii i Казахстана. Ад юных матэматыкаў патрабавалася прадэманстраваць уменне рашаць даследчыя задачы, наглядна прадстаўляць атрыманыя вынiкi i аргументавана адстойваць свой пункт погляду ў публiчных дыскусiях. Перамогу ў сёлетнiм турнiры падзялiлi памiж сабой каманда Лiцэя БДУ i каманда сталiчнай школы № 41. Прыкмячальна, што школа № 41 мае мастацкi ўхiл, тым не менш яе навучэнцы ўжо не першы раз перамагаюць у рэспублiканскiм турнiры юных матэматыкаў. Можна меркаваць, што такiх вынiкаў вучнi дасягаюць, дзякуючы супрацоўнiцтву школы з факультэтам прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi БДУ. Сярэбраных прызёраў сёлета таксама аказалася двое: лiцэiсты з Санкт-Пецярбурга i Баранавiч. А трэцяе месца — у зборнай каманды двух гомельскiх школ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 9 па 12 снежня па iнiцыятыве факультэта прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi БДУ ў Мiнску прайшоў восьмы адкрыты рэспублiканскi турнiр юных матэматык
|
|