«Сапегаўскiя чытаннi» на факультэце права
Марына БЕГУНКОВА
На працягу двух дзён, 13 i 14 снежня, факультэт права Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта адзначаў 440-годдзе выдання II Статута Вялiкага княства Лiтоўскага 1566 года.
Iнiцыятарам гэтага мерапрыемства стала дацэнт кафедры тэорыi i гiсторыi права Анфiса Ляднёва, якая з дапамогай выкладчыкаў арганiзавала ў гэтым годзе гурток тэарэтыка-прававых i гiсторыка-прававых ведаў. — У гэтым годзе своеасаблiвы юбiлей — 440 гадоў з дня выдання II Статута ВКЛ 1566 г., — расказвае Анфiса Сямёнаўна. — А Сапега — выдатная асоба, юрыст, нават гiсторык! Мы не маглi абмiнуць яго. У нас нават сiмвалiчная назва — «Сапегаўскiя чытаннi». На пачатку мерапрыемства праходзiла канферэнцыя, прысвечаная Статутнаму праву. Дзевяць самых лепшых хлопцаў i дзяўчат прадставiлi цiкавыя даклады, напрыклад «Скасаванне шлюбу паводле статутаў ВКЛ», «Смяротнае пакаранне па Статуту 1588 г. i на сучасным этапе». Самыя лепшыя былi адзначаны дыпломамi i каштоўнымi падарункамi. Але ж студэнты не толькi добра вучацца, але i добра адпачываюць! I таму на працягу дзвюх гадзiн ужо не студэнты, а прыгожыя панi i паненкi ў сярэднявечных строях танцавалi, спявалi песнi, чыталi вершы... I ўсё гэта разам з жартамi, смехам i добрай музыкай. На другi дзень, 14 снежня, 6 каманд у iнтэлектуальнай гульнi «Брэйн-рынг» змагалiся за званне самых лепшых знаўцаў права ў сярэднявеччы. Пасля — тэатралiзаванае прадстаўленне «Крымiнальны працэс у ВКЛ у XVI ст.». — Гэта вельмi цiкавыя днi ў гiсторыi факультэта! — сакрэтнiчаюць са мною студэнты. — Мы паспяваем i вучыцца, i вельмi добра адпачыць. Нас гэта вельмi захапiла: рэпеціравалi да 9 гадзiн вечара, пасля прыходзiлi дадому, а ў галаве — як тое-сёе дарабiць, зрабiць лепшым. Мы вельмi спадзяёмся, што гэта стане добрай традыцыяй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу двух дзён, 13 i 14 снежня, факультэт права Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта адзначаў 440-годдзе выдання II Статута Вялiкаг
|
|