І адукацыя, і спецыяльнасць
Барыс ПРАКОПЧЫК
Дзень абаронцы Айчыны ў Гродзенскiм тэхналагiчным каледжы па традыцыi адзначаюць конкурсам «Ану, хлопцы», а дню святога Валянцiна прысвячаецца конкурс «Ану, парачкi».
У каледжы, якому сёлета споўнiлася 40 гадоў з дня заснавання, падрыхтавана больш за 11 тысяч спецыялiстаў. Цяпер ён мае статус структурнага падраздзялення Гродзенскага дзяржунiверсiтэта iмя Янкi Купалы i, такiм чынам, праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыi iнтэгруюцца з праграмамi вышэйшай адукацыi. Выпускнiкi могуць не толькi працаваць кiраўнiкамi сярэдняга звяна, але i атрымлiваюць адну-дзве рабочыя спецыяльнасцi. Сёння ў каледжы 4 камп’ютарныя класы з выхадам у Iнтэрнэт, 21 лабараторыя, а бiблiятэка налiчвае больш за 60 тысяч кнiг.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзень абаронцы Айчыны ў Гродзенскiм тэхналагiчным каледжы па традыцыi адзначаюць конкурсам «Ану, хлопцы», а дню святога Валянцiна прысвячаецца конкурс
|
|