21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не адрывайце ўнукаў ад бабуль,

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

або Чаму не ўсiм наканавана прыгожая старасць?

Як бясцэнны перыяд абсалютнай спеласцi, калi, напэўна, шмат ведаеш i ўжо нiчога не баiшся, зрабiць такiм, каб маладосць, якая будзе прыглядацца да цябе на аўтобусным прыпынку, не баялася свайго заходу? Паводле слоў герантолагаў, старасць не варта ўспрымаць як катастрофу. Да яе трэба рыхтавацца.

З другога боку, рыхтавацца да павелiчэння працягу жыцця сваiх грамадзян, а значыць, да росту колькасцi пажылых людзей павiнна i ў цэлым грамадства. Наша, у прыватнасцi, павiнна як мага хутчэй усвядомiць, што адной толькi даступнасцю медыцынскiх паслуг вострую праблему састарэлага народа не вырашыць.

Ужо зараз няцяжка разгледзець «хвост» велiзарнай чаргi старых — проста адзiнокiх цi адзiнокiх пры дзецях — людзей, якiя чакаюць уладкавання ў дом-iнтэрнат. Вопыт работы асобных аддзяленняў Рэспублiканскай клiнiчнай псiхiятрычнай бальнiцы паказвае, што тутэйшым хворым тэрмiнова патрэбная не толькi медыцынская, але i сацыяльная падтрымка...

Юрый ПIЛЮЦIН, загадчык 13-га аддзялення Рэспублiканскай клiнiчнай псiхiятрычнай бальнiцы:

— Шанц пражыць доўга i якасна мае той, хто ашчадна ставiцца да свайго здароўя — не злоўжывае алкаголем, не курыць, правiльна харчуецца, звяртаецца да ўрача пры першых сiмптомах недамагання i старанна лечыцца. З другога боку, нельга ўпускаць духоўную i фiзiчную загартоўку. Прасцей кажучы, забяспечце трэнiроўкi i целу, i душы. Чым даўжэй працягваецца пазнанне новага, навучанне, «гiмнастыка» для розуму, тым больш шанцаў заставацца актыўным, запатрабаваным, у тым лiку моладдзю.

Вiдавочна, у рэальным жыццi старасць, як правiла, суправаджаецца вялiкай колькасцю хранiчных хвароб i часам нават поўным «выпадзеннем» з жыццёвага кругавароту. Пацыенты псiхiятрычнай бальнiцы — людзi з вельмi цяжкiмi псiхiчнымi расстройствамi, на развiццё якiх паўплывалi самыя розныя фактары. Скажам, пажылыя людзi могуць вельмi цяжка перажываць смерць партнёра ў шлюбе. Асаблiва гэта датычыцца мужчын, у якiх лiтаральна за некалькi месяцаў, бывае, пачынаецца пагаршэнне псiхiчнага стану.

Наогул многiя пажылыя людзi дрэнна пераносяць перамены — як адмоўныя, так i станоўчыя. Той жа пераезд з вёскi ў горад... Далей хачу звярнуць вашу ўвагу на памылковае, даволi жорсткае меркаванне маладых аб тым, што старому чалавеку нiчога, акрамя талеркi пахлёбкi, не трэба. Дзецi пажылых бацькоў памыляюцца i тады, калi забараняюць апошнiм выконваць што-небудзь па дому, займацца выхаваннем унукаў, сябраваць са шматлiкiмi суседзямi. Сапраўдны клопат падмяняецца шматлiкiмi забаронамi, што згубна адбiваецца на псiхiцы старога чалавека. Справа ў тым, што самi па сабе фiзiчныя недамаганнi, якiя суправаджаюць старасць, абмяжоўваюць чалавека ў дзеяннях, а яму яшчэ забараняюць рабiць нават тое, што ён яшчэ ў стане рабiць. Гэта iмклiвымi тэмпамi паскарае працэс знiжэння iнтэлекту.

Дэменцыi — знiжэннi iнтэлекту — могуць узнiкаць у вынiку празмернага ўжывання алкаголю, наркатычнай залежнасцi, траўматызацыi, але яны, калi можна так сказаць, з’яўляюцца характэрнымi i для тых, каму за 60.

Аляксандр ГОЛУБ, загадчык мужчынскага аддзялення Рэспублiканскай клiнiчнай псiхiятрычнай бальнiцы:

— Паводле статыстыкi, ва ўзроставай групе да 65 гадоў дэментныя хворыя складаюць 1—2 працэнты, да 75 гадоў — каля 5 працэнтаў i пасля 80 — каля 20 працэнтаў. Нездарма кажуць, што старыя людзi вяртаюцца ў дзяцiнства. Аднак нельга пры гэтым абагульняць i думаць, што знiжэнне iнтэлекту — непазбежны працэс. Усё ж такi гэта захворванне.

Распаўсюджанасць псiхiчных хвароб сярод старых людзей у розных краiнах прыкладна аднолькавая. Канешне, вялiкае значэнне для якасцi жыцця i хворых, i здаровых старых мае матэрыяльная база мед- устаноў, узровень развiцця краiны. Аднак важна i тое, як грамадскасць у цэлым ставiцца да тых, «каму за...», як складваюцца адносiны памiж пакаленнямi. Раней тры пакаленнi маглi жыць пад адным дахам. У кожнага былi свае абавязкi i кожны мог разлiчваць на дапамогу iншых у выпадку захворвання. Зараз, заўважце, мы iмкнёмся адасобiцца, раз’ехацца па асобных кватэрах. Пры гэтым рэдка цiкавiмся станам здароўя старэйшых членаў сям’i. Яно i зразумела: калi жывеш асобна, свае праблемы становяцца самымi важнымi, i вельмi складана прыняць неабходнасць аказання падтрымкi i дапамогi таму, хто аказаўся бездапаможным.

Першае, што неабходна зрабiць, калi вы заўважылi «дзiвацтвы» ў паводзiнах старога чалавека, — звярнуцца да ўрача, каб той даў парады па догляду, падказаў, як арганiзаваць жыццё чалавека з дэменцыяй. У выпадку ж абвастрэння захворвання, калi можа ўзнiкнуць, напрыклад, пагроза жыццю самога хворага, урач дасць накiрунак на шпiталiзацыю.

Лячэнне ў нас дазваляе зняць востры стан. Але блiзкiя хворага павiнны разумець, што прычына дэменцый хаваецца ў гiбелi клетак мозгу, аднавiць якiя не здольныя нiякiя лекавыя прэпараты. Адэкватнае лячэнне заклiкана запаволiць адмоўны працэс, паколькi вядома, што здаровыя ўчасткi мозгу здольныя ў пэўнай ступенi браць на сябе страчаныя функцыi.

Пётр МАРЦЬЯНАЎ, загадчык жаночага геранталагiчнага аддзялення Рэспублiканскай клiнiчнай псiхiятрычнай бальнiцы:

— Нiхто не здольны адмянiць натуральныя механiзмы iнвалюцыi. З узростам змены адбываюцца на ўзроўнi ўсiх органаў i сiстэм. Знiжаюцца i разумовыя здольнасцi. У некаторых развiваецца хвароба Альцгеймера. Медыцына здольная прыпынiць прагрэсiраванне хранiчнага захворвання, а ў астатнiм многае залежыць ад сваякоў, якiя абавязаны забяспечыць сваiм блiзкiм догляд.

У маiм аддзяленнi знаходзяцца жанчыны ад 60 гадоў i старэйшыя. У iх развiлiся вострыя станы неспакою, калi яны страцiлi сон, пачалi адмаўляцца ад ежы, уцякаць з дому. Як толькi гэтыя хворыя стануць даступнымi для хатняга догляду, мы iх выпiшам. Вось толькi цi за ўсiмi прыедуць сваякi? Адна справа — абсалютна адзiнокiя жанчыны. Я сам спрабую ўладкаваць iх у дом-iнтэрнат, хоць свабодных месцаў у падобных установах катастрафiчна не хапае. Але не менш актуальнай застаецца i праблема, я б сказаў, несумленных дзяцей i ўнукаў, якiя, напэўна, мяркуюць, што даглядаць iх блiзкiх павiнна дзяржава ў «асобе» нашай бальнiцы. Здараецца, што мы дастаўляем пралечаных пацыентаў дадому на бальнiчным транспарце. А бывае i так, што адрас «дастаўкi» невядомы, бо сваякi аб’яўляюцца толькi пасля таго, як аддзел сацыяльнага забеспячэння спыняе выплату пенсii. Вось i мяркуйце: мацi патрэбная такiм дзецям цi яе пенсiя?..

Працягласць жыцця расце, i ў блiжэйшай будучынi праблема дагледжанай старасцi стане больш вострай. На маю думку, без аб’яднання намаганняў медыцынскiх i сацыяльных структур наўрад цi абысцiся. Магчыма, мэтазгодна было б павялiчваць колькасць дамоў-iнтэрнатаў для адзiнокiх старых. Пакуль жа наша медустанова, якая павiнна забяспечваць выключна лячэнне хворых, вымушана выконваць i функцыi дома-iнтэрната.

Кожны павiнен разумець, што папярэдзiць бездапаможную старасць можна. I не толькi шляхам здаровага ладу жыцця, але i пры ўмове правiльнага выхавання сваiх дзяцей. Самiм жа дзецям хачу нагадаць, што знiжэнне разумовых здольнасцяў у пажылых людзей нельга ўспрымаць «у штыкi». Варта праяўляць цярплiвасць, каб зменшыць адмоўны ўплыў сiтуацыi на ўласную псiхiку i забяспечыць хвораму дастойнае жыццё...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
або Чаму не ўсiм наканавана прыгожая старасць?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика