Хронiка апошніх падзей
УКРАIНЦЫ НЕ ЗАДАВОЛЕНЫ ДЭМАКРАТЫЯЙ
Больш за палову, а менавiта 63 працэнты грамадзян Украiны ў той цi iншай ступенi не задаволены дэмакратычнымi працэсамi ў краiне. У той жа час поўнасцю задаволены ўзроўнем дэмакратыi толькi 24,7 працэнта ўкраiнцаў. Такiя вынiкi апытання, праведзенага Фондам «Дэмакратычныя iнiцыятывы». Пры гэтым незадаволенасць цяперашняй дэмакратыяй у часткi ўкраiнцаў настолькi вялiкая, што, на iх думку, пры некаторых абставiнах было б лепш, калi б краiнай кiраваў аўтарытарны лiдар, а не дэмакрат. У падтрымку аўтарытарызму выказалiся 21,5 працэнта рэспандэнтаў. Мiж тым, згодна з вынiкамi даследавання, дэмакратыя застаецца найбольш прывабным дзяржаўным устройствам для Украiны. У гэтым прызналася прыкладна палова апытаных жыхароў краiны. Цiкава, што каля 7 працэнтаў рэспандэнтаў выступаюць за адмену пасады прэзiдэнта. Такая ж колькасць апытаных лiчыць, што кiраўнiка дзяржавы павiнен выбiраць не народ, як гэта адбываецца зараз, а парламент. За iснуючую сiстэму выбараў прэзiдэнта выказалiся 80 працэнтаў рэспандэнтаў, 5,6 працэнта апытаных з пазiцыяй не вызначылiся. СКАНДАЛ ВАКОЛ ПАРТЫI БЛЭРА НАБIРАЕ АБАРОТЫ У адносiнах да акружэння брытанскага прэм’ера Тонi Блэра i дзейнасцi Лейбарысцкай партыi распачата новае расследаванне. Iх падазраюць у чыненнi перашкод адпраўленню правасуддзя. Як паведамiла The Times, Служба крымiнальнага праследавання рэкамендавала дэтэктывам Скотланд-Ярда праверыць, цi не хаваюць падазроныя сведчаннi, якiя датычацца магчымага прызначэння пэраў у абмен на ахвяраваннi ў фонд Лейбарысцкай партыi. Скандал вакол гандлю пэрствам разгарэўся пасля таго, як стала вядома, што некаторыя кандыдаты ў Палату лордаў непасрэдна перад сваiм прызначэннем унеслi ў касу Лейбарысцкай партыi каля 14 мiльёнаў фунтаў стэрлiнгаў. Камiтэт Палаты лордаў блакiраваў гэтыя назначэннi, а палiцыя распачала расследаванне. Газета сцвярджае, што калi супраць лейбарыстаў будуць выказаны абвiнавачаннi ва ўтойваннi ўлiк, то гэта тэма будзе дамiнаваць у палiтыцы на працягу многiх месяцаў, калi не гадоў. «ЗОРНЫ» КАШТАРЫС Не сакрэт, што эстрадныя зоркi зусiм не супраць падзарабiць на карпаратыўных i прыватных заказах у перыяд навагоднiх святаў. Прыкладны каштарыс «зорнага» задавальнення прыводзяць «Новые известия». Арганiзатары навагоднiх шоу ўмоўна падзяляюць зорак расiйскай эстрады на чатыры цэнавыя катэгорыi. Вядома, што некаторыя «глыбы», як, напрыклад, Ала Пугачова, Андрэй Макарэвiч i Барыс Грэбеншчыкоў, на карпаратывах прынцыпова не працуюць. Магчыма, канешне, што справа ў суме, якую пакуль нiхто не прапанаваў. Самая дарагая катэгорыя з «даступных» зорак каштуе ад 50 тысяч долараў за вечар. Гэта Сафiя Ратару, Валерый Лявонцьеў, Верка Сярдзючка, а з маладых — гурты «Корни» i «Фабрыка». Другая катэгорыя больш сцiплая — ад 30 да 50 тысяч долараў. У яе ўваходзяць каля 30 вядомых гуртоў i выканаўцаў: Алег Газманаў, Любэ, «Iванушкi», «Госцi з будучага», Iосiф Кабзон, Барыс Маiсееў, Крысцiна Арбакайтэ, Лайма Вайкуле, Валерый Меладзэ i iнш. Уладзiмiр Прэснякоў-малодшы, Iрына Панароўская, Аляксандр Малiнiн, Iрына Алеграва, Вiтас, Жана Фрыске, «Блiскучыя», Анiта Цой i некаторыя iншыя артысты працуюць за 16—30 тысяч долараў. Танней за iншых каштуюць паўзабытыя выканаўцы: Вiка Цыганова, Мiкалай Трубач, Сяргей Пенкiн, Вiллi Токараў, «Стрэлкi», Аляксей Глызiн, Лада Дэнс i яшчэ каля сарака прозвiшчаў. Яны бяруць за вечар ад 6 да 16 тысяч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за палову, а менавiта 63 працэнты грамадзян Украiны ў той цi iншай ступенi не задаволены дэмакратычнымi працэсамi ў краiне |
|