«...Бо ўсё ў ёй патрэбнае»Чаму я выпiсваю «Звязду»? Не прыпомню ўжо, колькi гадоў сябрую з газетай: выпiсвала, калi працавала, выпiсваю i цяпер, пайшоўшы на пенсiю. Падабаецца, што яна — на роднай мове, што вялiкая — шмат старонак, цiкавых укладак.Матэрыялы, змешчаныя пад рубрыкай «Радзiннае» — ад нараджэння чалавека да праводзiнаў у лепшы свет — сабрала ў асобную папку, каб перадаць потым дачцэ цi ўнучцы... Люблю «Хатнюю энцыклапедыю», «Крынiчку», «Ёсць рэцэпцiк!», хоць, здавалася б, багата i ўласнага вопыту... (А, мо, таму i багата?). Заўсёды i вельмi ўважлiва чытаем з мужам «Прамыя лiнii». Асаблiва — з людзьмi ў белых халатах, бо здароўя якраз не хапае. Да таго ж гаспадар мой цiкавiцца пенсiйнымi пытаннямi, любiць чытаць «пра жыццё». Карыстаемся мы i праграмай тэлебачання, календарамi, што прапануе газета: звычайным (на год) i месяцавым... Карацей, «Звязда» — гэта наша выданне. Выпiсваем заўсёды i адразу на паўгода. Чытаем ад першых радкоў да апошнiх. Бо ўсё ў ёй патрэбнае! Ганна РЫНКЕВIЧ, в. Трабы, Iўеўскi раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не прыпомню ўжо, колькi гадоў сябрую з газетай: выпiсвала, калi працавала, выпiсваю i цяпер, пайшоўшы на пенсiю. Падабаецца, што яна — на роднай мове,
|
|