Дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь
Дарагiя сябры!
Сардэчна вiншую вас з 10-годдзем Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Фармiраванне Палаты прадстаўнiкоў як складовай часткi дзвюхпалатнага Парламента стала вынiкам волевыяўлення беларускага народа, якi падтрымаў у 1996 годзе на рэферэндуме абноўленую Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь. Менавiта тады быў зроблены гiстарычны выбар беларусаў на карысць палiтычнай стабiльнасцi, грамадзянскага мiру, нацыянальнай згоды i прагрэсiўнага развiцця дзяржавы i грамадства. Створана трывалая прававая аснова для ўзаемадзеяння розных галiн дзяржаўнай улады. Тады перад Палатай прадстаўнiкоў былi пастаўлены важныя задачы па фармiраванню сучаснага заканадаўства, вызначэнню надзейнага прававога механiзму рэалiзацыi канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян. Праз дзесяцiгоддзе можна з упэўненасцю сказаць: Палата прадстаўнiкоў адбылася як эфектыўны прафесiйны заканадаўчы орган дзяржаўнай улады. Дэпутаты канкрэтнымi справамi пацвярджаюць свой высокi статус народных выбраннiкаў. Нацыянальным сходам ажыццяўляецца якасны i вельмi рэзультатыўны заканатворчы працэс. Прынята вялiкая колькасць кодэксаў i законаў. Забяспечана адзiнства прававой базы, значна павышана прававая культура, створаны ўстойлiвыя традыцыi заканатворчасцi. У асноўным сфармiравана структура нацыянальнай сiстэмы права, якая адпавядае iнтарэсам беларускага народа i дзяржавы. I надалей вам, паважаныя таварышы, трэба будзе рашаць нямала складаных i адказных задач. Галоўная з iх — далейшае ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства, накiраванае на ўмацаванне прававых асноў нашага грамадства, стварэнне сапраўднай дзяржавы для народа. Жадаю вам канструктыўнага падыходу да дасягнення пастаўленых мэтаў, прафесiйных поспехаў, мудрасцi, аптымiзму, здароўя i шчасця. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагiя сябры! Сардэчна вiншую вас з 10-годдзем Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь |
|