10 гадоў па шляху стварэнняВыступленне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь У.М. КАНАПЛЁВА на ўрачыстым сходзе, прысвечаным дзесяцiгоддзю Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Дазвольце сардэчна вiтаць вас у Авальнай зале Парламента ў дзень святкавання дзесяцiгоддзя Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Нам асаблiва прыемна быць у гэты дзень разам з вамi — нашымi сябрамi i калегамi. Дзесяць гадоў. На першы погляд, тэрмiн невялiкi. Аднак у цяперашнi час працуе ўжо трэцяе склiканне заканадаўцаў, а значыць, назапашаны пэўны вопыт i ёсць падстава падвесцi вынiкi. У гiсторыi нашай краiны, у лёсе кожнага беларуса гэтыя дзесяць гадоў былi надзвычай важнымi. Гэта быў час фармiравання дзяржаўнасцi, якая адпавядае духу i спадзяванням беларускага народа. За гэтыя гады Беларусь адбылася як суверэнная, дэмакратычная краiна, якая дынамiчна развiваецца. Разам з ёю адбыўся Парламент, якi стаў прафесiйным i эфектыўна дзеючым заканадаўчым i прадстаўнiчым органам. Гэта быў няпросты шлях. Давайце ўспомнiм: мы набылi незалежнасць, калi эканомiка краiны перажывала перыяд спаду з прычыны разрыву вытворчых сувязяў, знiжаўся ўзровень жыцця народа. Але замест пошуку шляхоў выхаду з крызiснай сiтуацыi кiраўнiкi Вярхоўнага Савета працягвалi займацца падзелам улады. Пераломным момантам у гiсторыi суверэннай Беларусi стаў выбар народа на карысць курсу, прапанаванага Прэзiдэнтам нашай краiны. На рэферэндуме 1996 года народ прагаласаваў за цвёрдую ўладу, стабiльнасць i законнасць. У адпаведнасцi з Канстытуцыяй быў сфармiраваны двухпалатны Парламент. Адмовiўшыся ад палiтычных амбiцый, пустой дэмагогii, Нацыянальны сход адразу ж прыступiў да работы над законамi, у якiх так востра мела патрэбу краiна. У найкарацейшыя тэрмiны быў створаны прававы фундамент для эфектыўнага функцыянавання моцнай i, галоўнае, дзеяздольнай дзяржаўнай улады. Рэальным зместам былi напоўнены канстытуцыйныя нормы аб правах i свабодах грамадзян. Створаны ўмовы для аднаўлення эканомiкi, забеспячэння грамадзянскай згоды, пераадолення сацыяльнай несправядлiвасцi. Работа была нялёгкай, але яе вынiк апраўдаў затрачаныя намаганнi. Беларусь ужо ў 2001 годзе першай з краiн СНД дасягнула дакрызiснага ўзроўню развiцця. Свой уклад у гэты працэс унеслi i дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў. Менавiта тады былi закладзены асноўныя прынцыпы работы дэпутацкага корпуса, наладжана яго эфектыўнае ўзаемадзеянне з усiмi галiнамi ўлады, дакладна ўрэгуляваны i пераведзены на сiстэмную аснову заканатворчы працэс — 18 з 24 кодэксаў, падрыхтаваных да разгляду за мiнулае дзесяцiгоддзе, былi прыняты Палатай прадстаўнiкоў першага склiкання. Цяпер ужо перад краiнай стаялi задачы радыкальнага паскарэння тэмпаў яе развiцця, павышэння дабрабыту народа. У гэтых умовах змянiўся i характар парламенцкай работы. Комплексна сталi вырашацца пытаннi заканадаўчага забеспячэння пераходу на рынкавыя механiзмы рэгулявання эканомiкi, фiнансавай сферы, iнвестыцыйнай дзейнасцi. Палата прадстаўнiкоў прыняла самы жывы ўдзел у стварэннi сiстэмы нацыянальнай бяспекi, рэфармаваннi Узброеных Сiл, арганiзацыi барацьбы з тэрарызмам, незаконным абаротам зброi, гандлем людзьмi, бюракратызмам i карупцыяй. Краiна атрымала абноўленае заканадаўства ў сферах сацыяльнай абароны, аховы здароўя, адукацыi, навукi, культуры i спорту. Сёння нельга не прызнаць вiдавочнага: Беларусь — краiна, у якой ёсць будучыня. I гэта вынiк цвярозай, узважанай сацыяльна-эканамiчнай палiтыкi кiраўнiцтва краiны, якая ўлiчвае як уласны вопыт, так i знешнюю кан’юнктуру. У дэпутатаў ёсць выразнае бачанне праблем i перспектыў. Ёсць граматная арганiзацыя работы i адказнасць за прымаемыя рашэннi. Нарэшце — i гэта самае галоўнае — ёсць давер i падтрымка народа. Менавiта яго выбар, яго мудрасць, воля i настойлiвая праца прывялi да намечанага вынiку, дазволiлi пачаць рух да новай мэты — стварэння моцнай i квiтнеючай Беларусi, якая зойме годнае месца сярод развiтых краiн. У аснове дасягнення гэтай мэты — пабудова дзяржавы для народа. I ўжо сёння парламентарыi распачалi перагляд усяго заканадаўчага масiву з пазiцыi iнтарэсаў асобы, максiмальнага ўлiку iнтарэсаў кожнага грамадзянiна Беларусi. Выключнае значэнне ў гэтым кантэксце мела прыняцце праграмнага Закона аб зацвярджэннi Асноўных напрамкаў унутранай i знешняй палiтыкi краiны. Не выпускаючы з поля зроку пытаннi рэфармавання эканомiкi, Палата прадстаўнiкоў актывiзавала работу па заканадаўчаму забеспячэнню абароны найбольш неабароненых слаёў грамадства. Удасканалена заканадаўства аб занятасцi насельнiцтва, узмоцнена падтрымка сям’i. Замацаваны гарантыi па сацыяльнай абароне сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, дзяцей-iнвалiдаў. Прыняты шэраг законаў у галiне адукацыi i культуры, што лагiчна працягваюць курс нашай дзяржавы на ўсебаковае развiццё маладога пакалення. Адна з важнейшых задач цяперашняга этапу — павышэнне якасцi законапраектнай дзейнасцi. Гэта работа патрабуе самага высокага прафесiяналiзму. Неабходна адшлiфаваць тысячы нормаў з улiкам канкрэтных патрабаванняў рэальнасцi. I гэта задача нам па сiлах: дэпутацкi корпус нацэлены на вынiк, жыве жыццём краiны, iнтарэсамi выбаршчыкаў, змог наладзiць зацiкаўленыя, жывыя зносiны з працоўнымi калектывамi. Мы змаглi забяспечыць празрыстасць заканадаўчага працэсу на ўсiх яго стадыях, падключыць да абмеркавання праектаў законаў усе структуры цывiльнага грамадства, сродкi масавай iнфармацыi. Зразумела, работа Палаты прадстаўнiкоў з самага пачатку была б немагчымай без самага цеснага супрацоўнiцтва з усiмi дзяржаўнымi органамi. Асаблiва трэба адзначыць той арганiзуючы пачатак, якi прыўнёс у дзейнасць Парламента Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь. Менавiта прынцыповая пазiцыя Кiраўнiка дзяржавы ў рашаючы для краiны момант спрыяла выпрацоўцы новых канструктыўных падыходаў да заканадаўчай дзейнасцi, стварэння механiзму ўзаемадзеяння Парламента з усiмi галiнамi ўлады. Штогадовыя пасланнi Прэзiдэнта краiны беларускаму народу i Нацыянальнаму сходу, заканадаўчыя iнiцыятывы Кiраўнiка дзяржавы, рэгулярныя сустрэчы з парламентарыямi адыгралi важнейшую ролю ў вызначэннi стратэгii развiцця беларускага парламентарызму. Па iнiцыятыве Прэзiдэнта заканатворчы працэс стаў ажыццяўляцца на планавай аснове. Асаблiва трэба адзначыць падтрымку Кiраўнiком дзяржавы прапаноў, накiраваных на павышэнне ролi парламентарыяў у палiтычным жыццi краiны, вырашэннi дзяржаўных праблем. Самыя добрыя словы хочацца сказаць у адрас нашых калег — членаў Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Толькi дзякуючы зладжанай сумеснай дзейнасцi мы змаглi правесцi такую маштабную работу. I нават нашы дыскусii, без якiх нельга абысцiся пры прыняццi законаў, заўсёды падпарадкаваны адзiнай мэце — замацаванню ў законах волi i спадзяванняў народа. За гэта дзесяцiгоддзе створаны аптымальныя формы супрацоўнiцтва з Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Наша ўзаемадзеянне з Урадам пры распрацоўцы законапраектаў пачынаецца з самых першых этапаў. Асаблiва ярка гэта праяўляецца пры падрыхтоўцы законаў аб бюджэце. Канструктыўны дыялог, якi вядзецца на сумесных пасяджэннях палат Парламента з удзелам Урада, парламенцкiх слуханнях, дазваляе вырашаць самае шырокае кола праблем, павышаць якасць работы як выканаўчай, так i заканадаўчай улады. Гэта датычыцца нашага ўзаемадзеяння з мясцовымi выканаўчымi органамi. Нашы пастаянныя i жывыя зносiны дапамагаюць дэпутатам не толькi ў iх заканатворчай дзейнасцi, але i ў вырашэннi праблем сваiх выбаршчыкаў. Парламентарыi актыўна рэалiзуюць сваё права на дэпутацкi запыт, зварот у Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь. I тут мы заўсёды можам цвёрда разлiчваць на аб’ектыўны i кампетэнтны аналiз узнятых праблем. Усе дзяржаўныя органы, якiя ўдзельнiчаюць у заканатворчым працэсе, дзейнiчаюць ўзгоднена, скаардынавана ў iмя адзiнай мэты. I як вынiк — за дзесяць гадоў мы прынялi каля тысячы законаў. У гэтым яднаннi ўсiх структур дзяржавы i грамадства, настроенасцi на стварэнне праз супрацоўнiцтва, у iмкненнi паставiць iнтарэсы народа вышэй за ўсё мы бачым галоўную асаблiвасць нашай дэмакратыi, нашага шляху развiцця парламентарызму. З гэтых пазiцый Парламент праводзiць i сваю мiжнародную дзейнасць. Але тут мы з самага пачатку наткнулiся не проста на глухое неразуменне, але на рэзкае процiдзеянне з боку асобных краiн, iх iмкненне навязаць нам сваю волю, а ў выпадку нязгоды — паставiць ва ўмовы мiжнароднай iзаляцыi. Падобная палiтыка не ўвянчалася поспехам. Мы цвёрда адстойвалi i адстойваем сваю пазiцыю, праводзiм iнтарэсы Рэспублiкi Беларусь на мiжнароднай арэне. Нашы iнiцыятывы заўсёды былi накiраваны на канструктыўнае, а не сiлавое вырашэнне мiжнародных праблем. Нам удалося ўстанавiць трывалыя кантакты з большасцю парламентаў свету, наладзiць плённыя сувязi з мiжнародным парламенцкiм супольнiцтвам. Адноўлены паўнапраўны статус беларускага Парламента ў Мiжпарламенцкiм Саюзе i Парламенцкай Асамблеi АБСЕ. Год таму Беларусь атрымала статус наглядальнiка ў Парламенцкай Асамблеi Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва. Мы змаглi дабiцца гэтага ў тым лiку i таму, што нiколi не былi адзiнокiмi. Мы заўсёды адчувалi падтрымку сваiх сяброў — парламентарыяў краiн, з якiмi мы разам прайшлi цяжкi шлях мiжнароднага прызнання. Мы вучымся адзiн у аднаго, пераймаем вопыт, разам адстойваем агульныя iнтарэсы на сусветнай арэне. Асаблiвыя адносiны нас звязваюць з дэпутатамi Дзяржаўнай Думы i членамi Савета Федэрацыi Парламента Расii. Найбольш поўна яны праявiлiся ў рабоце Парламенцкага Сходу, якi сёння з’яўляецца выражэннем волi нашых народаў да яднання. Саюзная дзяржава, будаўнiцтва якой пачалося практычна адразу пасля стварэння беларускага Парламента, з самых першых этапаў свайго станаўлення стала адметным геапалiтычным утварэннем i прымусiла сусветнае супольнiцтва ўлiчваць гэты фактар пры фармiраваннi сваёй палiтыкi ў адносiнах як да Беларусi, так i да Расii. Хачу выказаць словы шчырай падзякi расiйскiм парламентарыям за тую аднадушную падтрымку, якую яны пастаянна аказвалi i аказваюць нам у мiжнародных парламенцкiх арганiзацыях. Мы высока цэнiм i той узровень узаемадзеяння, якi склаўся ў мiжпарламенцкiх асамблеях Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва i Садружнасцi Незалежных Дзяржаў. Вынiкi нашых iнтэграцыйных намаганняў маюць прамую праекцыю на ўмацаванне нашых нацыянальных суверэнiтэтаў. Мы ўдзячныя парламентарыям Арменii, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкiстана, Украiны, iншых краiн СНД i ЕўрАзЭС за ўзаемаразуменне, канструктыўнае супрацоўнiцтва, вытокi якога ў шматвяковых брацкiх сувязях нашых народаў. Палата прадстаўнiкоў нацэлена на актыўнае супрацоўнiцтва з парламентамi дзяржаў Руху недалучэння, узрастаючы ўплыў якога даказвае, што большасць краiн планеты не прымае мадэль аднапалярнага свету. Мы адкрыты для супрацоўнiцтва як на двухбаковай аснове, так i ў рамках мiжпарламенцкiх арганiзацый i вiтаем усе сустрэчныя крокi нашых традыцыйных i новых партнёраў, усiх, хто паважае суверэнiтэт i выбар Беларусi. Дарагiя сябры! Падводзячы вынiкi дзесяцiгадовай дзейнасцi Палаты прадстаўнiкоў, падкрэслю: мы маем сёння поўнае права адчуць пачуццё гонару. Я ўдзячны дэпутатам усiх трох склiканняў, з якiмi меў гонар працаваць усе гэтыя гады. Зроблена нямала. Кожны з нас унёс свой уклад у развiццё i працвiтанне нашай краiны. Дэпутат не бывае былым. Аднойчы аказаны народам давер абавязвае апраўдваць яго ўсё жыццё. Многiя дэпутаты i сёння служаць Радзiме на адказных дзяржаўных пасадах. Сярод iх — памочнiкi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, члены Урада, паслы, кiраўнiкi абласных, гарадскiх i раённых выканаўчых камiтэтаў. Iх заслугi належным чынам ацэнены Радзiмай. Многiя з маiх калег усiх трох склiканняў удастоены высокiх дзяржаўных узнагарод Рэспублiкi Беларусь: 20 дэпутатаў узнагароджаны ордэнамi, 11 — медалямi, дзевяцi прысвоены ганаровыя званнi. Хачу сказаць вялiкi дзякуй работнiкам Сакратарыята Палаты прадстаўнiкоў, якiя на высокiм прафесiйным узроўнi забяспечваюць работу дэпутацкага корпуса. I галоўнае — словы шчырай падзякi я хачу адрасаваць нашым выбаршчыкам. Менавiта яны вырашалi, цi дастойныя мы сваiх дэпутацкiх мандатаў. I яны ацэньваюць, наколькi мы апраўдваем iх давер. Многiя дэпутаты працавалi i працуюць у Парламенце больш за адно склiканне. Тым самым забяспечваецца важнейшая ўмова паўнацэннай дзейнасцi Палаты прадстаўнiкоў — пераемнасць у рабоце i захаванне парламенцкiх традыцый. Наш юбiлей мы разглядаем не столькi як урачыстасць, колькi як падставу для роздуму, аналiзу, вызначэння новых перспектыў. Мы разумеем, што вырашэнне задач, пастаўленых сёння перад дэпутацкiм корпусам, запатрабуе ад усiх нас яшчэ большага напружання сiл, большай вытрымкi, большай адказнасцi. Гэта патрабаванне, якое сучасная эпоха з яе глабальнымi выклiкамi прад’яўляе да парламентаў i палiтыкаў усiх краiн. Упэўнены, наш дэпутацкi корпус гатовы да гэтай работы. Дарагiя калегi! Дазвольце ўсiх вас павiншаваць з дзесяцiгоддзем Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i пажадаць моцнага здароўя, творчых поспехаў, плённай працы ў iмя стварэння моцнай, квiтнеючай Беларусi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь У.М. КАНАПЛЁВА на ўрачыстым сходзе, прысвечаным дзесяцiгоддзю Пала
|
|