21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Скандалаў з нагоды адмовы ў рэгiстрацыi не было

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ТЭМА ДНЯ

Пра вынiкi рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў у Магiлёўскай вобласцi, пра ход перадвыбарнай кампанii ў рэгiёне расказвае намеснiк старшынi Магiлёўскай абласной выбарчай камiсii Уладзiмiр БЕЛАНОГАЎ.

— Завершаны чарговы этап кампанii па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы 25-га склiкання. Акруговыя выбарчыя камiсii Магiлёўскай вобласцi зарэгiстравалi каля 3360 кандыдатаў у дэпутаты. Сярод iх больш за 60 працэнтаў вылучаны выбаршчыкамi найбольш дэмакратычным шляхам збору подпiсаў, крыху больш за 37 працэнтаў — працоўнымi калектывамi. I толькi 11 сваiх прадстаўнiкоў вылучылi палiтычныя партыi. Найбольшую актыўнасць тут выявiла КПБ, два прадстаўнiкi — ад Рэспублiканскай партыi працы i справядлiвасцi, i па аднаму — ад ЛДП i АГП.

— Чаму палiтычныя партыi вылучылi так мала кандыдатаў у дэпутаты?

— У параўнаннi з мiнулай выбарчай кампанiяй актыўнасць палiтычных партый сапраўды рэзка паменшылася — у некалькi разоў. I я тлумачу гэта тым, што палiтычныя партыi не паспелi альбо не здолелi аператыўна адрэагаваць на апошнiя змяненнi ў Выбарчым кодэксе. Кодэкс у цяперашняй сваёй рэдакцыi больш дакладна i адназначна вызначае правiлы вылучэння ад палiтычных партый — для гэтага яны павiнны мець свае мясцовыя структуры, i з гэтай умовай узнiклi складанасцi. Ну i да таго ж, верагодна, мясцовыя Саветы не прадстаўляць для партый такога вялiкага iнтарэсу. У вынiку з 17 палiтычных партый, якiя дзейнiчаюць на тэрыторыi Магiлёўскай вобласцi, праявiлi сябе ў цяперашняй выбарчай кампанii толькi 4.

— Якая сацыяльная характарыстыка кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў?

— Яна адлюстроўвае працэсы i структуру нашага грамадства. У прыватнасцi, сярод кандыдатаў больш за 43 працэнты — жанчыны. Больш за 7 працэнтаў — моладзь ва ўзросце да 30 гадоў. Такi нiзкi працэнт маладых — гэта тыпова, i нам застаецца толькi спадзявацца, што ў будучым моладзь будзе браць больш актыўны ўдзел у выбарчых кампанiях.

Што датычыцца прафесiй, то тут ёсць рабочыя ў сферы прамысловасцi i сельскай гаспадаркi, iнтэлiгенцыя, працаўнiкi сферы адукацыi i аховы здароўя, iнжынеры, служачыя дзяржаўных органаў i нават непрацуючыя — iх 1,5 працэнта ад агульнай колькасцi. Такiм чынам, увогуле склад кандыдатаў у дэпутаты з’яўляецца нармальным для нашага рэгiёна.

— Не ўсе патэнцыяльныя кандыдаты, якiя падалi дакументы на рэгiстрацыю, атрымалi пасведчаннi сапраўдных кандыдатаў у дэпутаты...

— 76 чалавек не былi зарэгiстраваны кандыдатамi ў дэпутаты. Прычыны адмовы — некарэктнае афармленне лiстоў па збору подпiсаў, недакладная iнфармацыя ў дэкларацыi аб даходах i iншыя, якiя абумоўлены Выбарчым кодэксам. Заўвагi, якiя былi выказаны незарэгiстраваным патэнцыяльным кандыдатам, яны ўспрынялi спакойна, скандалаў не было. I ўвогуле за ўвесь перыяд працы з 11 кастрычнiка нам у абласную выбарчую камiсiю паступiлi толькi 4 скаргi.

— 14 студзеня ў Магiлёўскай вобласцi трэба абраць 3223 дэупатаў мясцовых Саветаў розных узроўняў. Атрымлiваецца, што цяперашнiя выбары будуць практычна безальтэрнатыўныя?

— Так, сярэднi паказчык — нямногiм больш за 1 кандыдата на адну выбарчую акругу. Самая вялiкая канкурэнцыя — у абласны i гарадскiя Саветы Магiлёва i Бабруйска. На 60 месцаў у абласным Савеце прэтэндуюць 83 кандыдаты, за 80 мандатаў дэпутатаў гарадскiх Саветаў абласнога цэнтра i Бабруйска будуць змагацца 130 чалавек. Найбольшая колькасць кандыдатаў на адну выбарчую акругу — 3, такiя ёсць у буйных гарадах вобласцi — Магiлёве, Бабруйску, Крычаве i Асiповiчах. «Пустых» акруг няма, усюды ёсць хоць бы адзiн кандыдат у дэпутаты.

Канкурэнцыя памяншаецца па меры «руху» да Саветаў пярвiчнага ўзроўню — сельскiх i пасялковых. Гэта, па-першае, няпростая грамадская праца, i ахвотнiкаў на яе не так ужо i шмат. А, па-другое, трэба ўлiчваць, што дэмаграфiчныя праблемы ў першую чаргу ўдарылi па сельскай мясцовасцi. I пытанне кадравага забеспячэння, у тым лiку i мясцовых Саветаў, з’яўляецца сур’ёзнай праблемай.

— Пасля рэгiстрацыi пачаўся перыяд агiтацыi. Якая задача цяпер стаiць перад выбарчымi камiсiямi?

— Трэба забяспечыць усiм кандыдатам роўныя ўмовы для агiтацыi. Маецца на ўвазе, прадастаўленне памяшканняў, аднолькавага часу для выступлення на мясцовым радыё i iншае. За кандыдатамi ў дэпутаты застаецца права на сустрэчы ў працоўных калектывах, аднак па ўзгадненню з адмiнiстрацыямi гэтых арганiзацый i прадпрыемстваў. Iнiцыятыўныя сустрэчы з выбаршчыкамi на адкрытых пляцоўках рэгулююцца патрабаваннямi Закона аб правядзеннi мiтынгаў i павiнны быць санкцыянаваныя.

Участковыя выбарчыя камiсii павiнны ўдакладнiць спiсы выбаршчыкаў. Гэта галоўная праца, якой яны сёння займаюцца. Яна аб’ёмная i няпростая. У Выбарчым кодэксе няма такога паняцця, як прапiска, i нашы выбаршчыкi галасуюць проста па месцы жыхарства. I тут самы эфектыўны метад удакладнення спiсаў — гэта абход дамоў, кватэр. Таму людзi не павiнны здзiўляцца званкам у дзверы супрацоўнiкаў выбарчых камiсiй i iх пытанням. Мы спадзяёмся, што жыхары вобласцi будуць садзейнiчаць выбаркамам.

— Цяпер для кандыдатаў у дэпутаты прыйшоў час выкладання сваiх праграм выбаршчыкам...

— Для кандыдатаў у дэпутаты шлях адзiн: трэба, каб iх праграмы былi зразумелыя, рэальныя, прывабныя. Каб выбаршчыкi паверылi ў сур’ёзнасць iх намераў. Людзi прыйдуць прагаласаваць за кандыдатаў, якiм павераць.

Перыяд агiтацыi — няпросты. Але калi кандыдаты ў дэпутаты будуць строга прытрымлiвацца правiлаў, якiя агаворваюцца ў Выбарчым кодэксе, то агiтацыйная работа пройдзе арганiзавана, i ў нас не будзе нiякiх канфлiктаў i праблем.

Гутарыла Iлона IВАНОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра вынiкi рэгiстрацыi кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў у Магiлёўскай вобласцi, пра ход перадвыбарнай кампанii ў рэгiёне расказвае намеснiк стар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика