21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На пароме — у Анiскавiчы

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана ЯСКЕВIЧ

БУДНI СЕЛЬСАВЕЦКIЯ

Галоўная славутасць або адметнасць Анiскавiчаў, вiдаць, паромная пераправа цераз Днепра-Бугскi канал. Але ж славутасцю гэта палiчыць госць, турыст, а для жыхара Анiскавiчаў i акаляючых вёсак водны ўчастак дарогi, хутчэй, нязручнасць. Паром адчальвае з боку вёскi а палове кожнай гадзiны, а з боку горада — у гадзiну роўна. I калi ты спазнiўся на некалькi хвiлiн, то мусiш чакаць цэлую гадзiну, каб пераплысцi нейкiх пару дзесяткаў метраў. Але ж людзi прызвычаiлiся, i такое становiшча лiчаць прымальным. Бо не толькi старэйшае, але i сярэдняе пакаленне добра памятае той час, калi вакол былi балоты, а дарог зусiм не было. Калi ў 60-х гадах узводзiлi мясцовую школу, то будматэрыялы на пляцоўку дастаўлялi верталётам.

Зараз становiшча зусiм iншае. Акрамя дарогi з паромнай пераправай, ёсць шлях i ў аб’езд, толькi працягласць яго на некалькi кiламетраў большая, i дарога там гравiйная. Яшчэ Анiскавiчы адметныя тым, што вёска ў канцы плаўна перацякае ў другую вёску — Дубiны, а тая — у Мелянкова. I атрымлiваецца «тры ў адной», калi ехаць па дарозе, абапал якой яны стаяць. Гэтыя тры населеныя пункты самыя большыя ў Анiскавiцкiм сельсавеце Кобрынскага раёна. У астатнiх дзевяцi засталося па 12—15 жыхароў.

Малако i гасразлiк

Анiскавiцкi сельсавет самы маленькi ў раёне, на 12 вёсак — 580 жыхароў. Але большасць вяскоўцаў, у тым лiку пенсiянеры, трымаюць яшчэ кароў. I гаспадарча-разлiковае падраздзяленне па закупу малака пры сельвыканкаме мае зусiм нядрэнныя паказчыкi. Калi летась за 11 месяцаў было сабрана 422 тоны малака, то цяпер за такi ж перыяд здалi дзяржаве ад асабiстых кароў 427 тон. I па ўсяму вiдаць, планавае заданне будзе перавыканана. У падраздзяленнi працуе чатыры малаказборшчыкi. У Дубiнах i Мелянкове малако збiрае Ала Чэлек. Вёскi гэта немалыя, i ў Алы Паўлаўны заўсёды лепшыя вынiкi. Мала адстае ад калегi i Вячаслаў Котаў, якога чакаюць ранкам гаспадынi з Анiскавiчаў. Аплата за здадзеную прадукцыю вядзецца рэгулярна, два разы на месяц. I людзi задаволеныя, капейка за малако для iх добрая прыбаўка да зарплаты або пенсii.

Прыбытак ад дзейнасцi гаспадарча-разлiковага прадпрыемства сельвыканкам атрымлiвае невялiкi, але сродкаў хапае, каб у парадку падтрымлiваць хоць бы сваю гаспадарку — коней, падводы, бiтоны для малака. Можна сказаць, што прыклад паказваюць старасты вёсак. Адзiн з самых актыўных малаказдатчыкаў стараста Мелянкова i Дубiноў Дзмiтрый Кавалевiч. Стараста Анiскавiчаў Леанiд Цапко таксама прадае лiшкi сваёй малочнай прадукцыi.

Старасты i актывiсты

Старшыня сельскага Савета Уладзiмiр Драздоў ганарыцца сваiмi старастамi. Кажа, што падабралiся надзвычай адказныя людзi, сапраўдная апора сельвыканкама. Стараста Таццяна Макарчук у Чылiшчавiчах загадвае Домам сацыяльных паслуг. Таццяна Iванаўна медык па адукацыi i работнiк культуры па прызванню. Нават тады, калi яна загадвала ФАПам у сваёй вёсцы, была лiдарам i душой мясцовай самадзейнасцi.

Стараста Таццяна Макарчук на чатыры вёскi адна. У Жуках, Залесках, Вялiчкавiчах засталося па 12 жыхароў. Большасць з iх пажылыя бабулькi. Iншы раз iх проста праведаць трэба, а заадно каму таблетку параiць, каму i ўкол з раней прызначаных зрабiць даводзiцца. I такой увагай людзi, як правiла, задаволены. А ўжо як свята вёскi наладзiць Таццяна Iванаўна альбо нейкiя вячоркi з нагоды, то вяскоўцы нарадавацца не могуць. Бо кожнага ўспомнiць: i ветэрана, i працаўнiка, для кожнага слова добрае знойдзе, нават вершаваны радок. I на ўсiх агульнакалгасных, сельсавецкiх мерапрыемствах яна — галоўны сцэнарыст i вядучы.

Аўтарытэтныя старасты i ў iншых вёсках: у Анiскавiчах — настаўнiк Леанiд Цапко, у Соўплях — загадчыца фермы Любоў Ячнiк. Леанiд Сяргеевiч часта мабiлiзуе сваiх выхаванцаў на грамадска-карысную дзейнасць. Дзецi дапамагаюць ветэранам, састарэлым людзям. Часам выходзяць i на суботнiкi па ўборцы тэрыторыi, заадно i вучацца быць гаспадарамi ў сваёй вёсцы. Рашэннем сесii сельскага Савета кожны квартал старасты атрымлiваюць грашовае ўзнагароджанне. Хоць памеры яго можна назваць сiмвалiчнымi, i гэта заахвочванне хутчэй трэба лiчыць маральным, чым матэрыяльным, але i такi стымул старшыня Савета лiчыць на сучасным этапе набыткам.

Пахвалiцца тут могуць i людзьмi, якiя не атрымлiваюць узнагарод i заахвочванняў, але вызначаюцца, як раней гаварылi, актыўнай жыццёвай пазiцыяй. I першы сярод iх удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны, ардэнаносец 92-гадовы Iван Давыдавiч Тунчык. Само жыццё гэтага чалавека можа быць прыкладам для iншых. Некалькi гадоў таму застаўся адзiн. Пакiдае жадаць лепшага здароўе, бо нагадваюць аб сабе франтавыя раны. Але ветэран самастойна сябе абслугоўвае, падтрымлiвае парадак у хаце, наведвае ўсе мерапрыемствы, куды яго запрашаюць. У школе сказалi, што не было нiводнай школьнай лiнейкi, на якую б не завiтаў шаноўны жыхар Дубiноў.

Жаданы госць у школе i Лiдзiя Трафiмаўна Носар. Пры стварэннi школьнага музея яна была галоўным кансультантам па прадметах народнага побыту. Сама падарыла некалькi ўзораў вопраткi, дапамагала афармляць асобныя экспанаты. Лiдзiя Трафiмаўна — знатная каравайнiца, мае шмат грамат i дыпломаў. А яшчэ — актыўная ўдзельнiца фальклорнага калектыву i майстрыха адмысловая — ручнiкi з яе вышыўкай пабывалi на розных выставах.

Два кiраўнiкi — не заўсёды канкурэнты

Хоць былы калгас iмя Кiрава даўно называецца ААТ «Анiскавiцкае», вяскоўцы па-ранейшаму называюць гаспадарку калгасам. Тутэйшае сельгаспрадпрыемства адносяць да ўстойлiвых сераднякоў. Дырэктар Валерый Барысюк — чалавек новы на гэтай пасадзе, але паводле яго ж слоў, кантакт са старшынёй сельскага Савета знайшоў адразу. Кабiнеты знаходзяцца ў адным будынку, i многiя пытаннi кiраўнiкi вырашаюць сумесна. Уладзiмiр Драздоў лiчыць, што ва ўмовах Анiскавiцкага сельсавета трымаць гаспадарча-разлiковае прадпрыемства па аказанню паслуг насельнiцтву зусiм немэтазгодна. Ёсць вопыт у суседзяў, калi за гэту форму работы ўхапiлiся, а потым давялося ад яе адмаўляцца. Бо перадаюць сельвыканкаму, мякка кажучы, не новыя трактар альбо камбайн. Рамонт, падтрыманне тэхнiкi ў належным стане без iнжынернай службы само па сабе — праблема. Паралельна ўзнiкае цэлы шэраг iншых...

А тут перад сенакосам, пачаткам пашы збiраюцца старасты i разам са спецыялiстамi гаспадаркi ўсе спрэчныя пытаннi вырашаюць.

— З апрацоўкай прысядзiбных участкаў, — гаворыць дырэктар ААТ Валерый Барысюк, — нiякiх праблем няма. Пры гэтым на ворыва, копку бульбы, сенакос, пашу ў нас адна цана для ўсiх: цi ты работнiк прадпрыемства, школы, ФАПа, установы бытавога абслугоўвання, цi пенсiянер. Я лiчу, напрыклад, што гаспадарка толькi тады мае права праводзiць дажынкi, калi сабрана збожжа з апошняга прысядзiбнага ўчастка. Так i было ў гэтым годзе. Адначасова з грамадскiм сектарам iшоў абмалот i ў прыватным.

— У вёсках многа людзей паважанага ўзросту, якiя ўсё жыццё працавалi ў гэтым калгасе, трэба ж iх таксама падтрымлiваць, — працягвае размову Уладзiмiр Драздоў. — Стараемся, каб усё было па-людску.

Шмат гадоў карыстаецца папулярнасцю ў вяскоўцаў лазня. Нядаўна праведзена яе рэканструкцыя. А вось цяпер два кiраўнiкi вырашаюць пытанне аднаўлення работы пральнi самаабслугоўвання. Хутка пральная машына зойме сваё месца ў падрыхтаваным памяшканнi. А вось са сталовай пакуль больш складана. Яна была закрыта больш за дзесяцiгоддзе таму, i зараз нават абеды механiзатарам даводзiцца завозiць з суседняй гаспадаркi. А ўстанова грамадскага харчавання была б зусiм не лiшняй на цэнтральнай сядзiбе.

Затое дзiцячы садок нядаўна пачаў працаваць пасля шматгадовага перапынку. 18 бацькоў звярнулiся ў сельвыканкам з просьбай адкрыць дзiцячую дашкольную ўстанову. I вось у адпаведнасцi з рашэннем сесii раённага Савета ў трох вёсках раёна, у тым лiку i Анiскавiчах, пры школе адкрыты дашкольныя групы. На ўрачыстае адкрыццё садка старшыня Савета i дырэктар сельгаспрадпрыемства прыйшлi разам — з падарункамi i добрымi словамi юнай змене.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўная славутасць або адметнасць Анiскавiчаў, вiдаць, паромная пераправа цераз Днепра-Бугскi канал. Але ж славутасцю гэта палiчыць госць, турыст, а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика