21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Пад крылом» Сяргея Мiронавiча

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У «Вялiкiх Славенях» такi прынцып: усё павiнна прыносiць рэальныя грошы

Раней гэта гаспадарка мела даволi гучную назву — ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга калгас iмя Кiрава. Пра «кiраўцаў» ведалi далёка за межамi Шклоўскага раёна. Яно i не дзiўна — сельгаспрадпрыемства ўпэўнена развiвала буйнатаварную вытворчасць. У свой час тут была нават свая вялiкая качыная ферма, у год гаспадарка рэалiзоўвала па 700—800 тон гэтага смачнага мяса. Карацей кажучы, справы ў калгаса ладзiлiся.

Цяпер гаспадарка называецца па-iншаму — закрытае акцыянернае таварыства «Вялiкiя Славенi» (такую назву мае адна з тутэйшых вёсак). Яна ўваходзiць у лiк 60 базавых сельгаспрадпрыемстваў Беларусi. Канешне, такi «рэйтынг» да многага абавязвае. Скажу адразу — працаваць тут не развучылiся i не страцiлi той вытворчай базы, якая карпатлiва стваралася ў савецкiя часы. Застаецца хiба толькi здагадвацца, якiх намаганняў гэта каштавала. Гаспадарка быццам бы i зараз жыве «пад крылом» Сяргея Мiронавiча (былую назву не забываюць) i зберагае былыя традыцыi. Факт застаецца фактам: «Вялiкiя Славенi» па-ранейшаму застаюцца аднымi з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi на Шклоўшчыне. Перш за ўсё жывёлагадоўчай.

Зараз тут трымаюць 5,5 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, комплекс запоўнены амаль «пад завязку». Паспяхова займаюцца i вытворчасцю малака. Спачатку крыху апасалiся — справа не зусiм прывычная. Аднак, як пасля зразумелi, выгадная. Варта толькi ўзгадаць, што зараз штомесячная выручка ад рэалiзацыi малака складае каля 80 мiльёнаў рублёў. Гэта амаль палова фонду заработнай платы. Але не трэба думаць, што такiх вынiкаў можна «проста так» дасягнуць. Тут жывуць па прынцыпу: калi займаешся якой-небудзь справай, то абавязкова даводзь яе да лагiчнага завяршэння. Так i з малаком: сёлета, як плануецца, сярэднi надой ад каровы ўшчыльную наблiзiцца да 6 тысяч лiтраў. Летась узвялi новую ферму з даiльнай залай. Найноўшае абсталяванне было выдзелена за кошт сродкаў фонду падтрымкi сельгасвытворцаў. А ўся будоўля праводзiлася за ўласныя грошы. Па праекту планавалася, што агульны кошт складзе 1,8 мiльярда рублёў. Пабудавалi значна танней (за 1,2 млрд руб.), паколькi ўсе работы выконвалi сваiмi сiламi.

«Малочны» статак у гаспадарцы плануюць паступова нарошчваць — па 100 кароў кожны год. Ужо зараз для будучага «паступлення» рыхтуюцца дадатковыя памяшканнi. Для гэтых мэтаў прыстасуюць памяшканне былой качынай фермы, дзе зараз праводзiцца рэканструкцыя. Усё робяць з такiм разлiкам, каб пасля заўсёды можна было перапрафiляваць гэтае памяшканне пад iншыя мэты.

Зразумела, што земляробства тут поўнасцю скiравана на патрэбы жывёлагадоўлi.

— Збожжа сеем роўна столькi, каб накармiць пагалоўе, — заўважае кiраўнiк ЗАТ «Вялiкiя Славенi» Мiкалай Качанаў. — А жыта i пшанiцу — вырошчваем на продаж, паколькi гэтыя культуры карыстаюцца попытам.

Гаспадарка стабiльна дасягае высокiх паказчыкаў па ўраджайнасцi збожжавых. Сёлета, нягледзячы на даволi неспрыяльнае надвор’е, тут у сярэднiм сабралi па больш чым паўсотнi цэнтнераў з гектара. Жнiво завяршылi першымi ў раёне, паспелi ўбраць да дажджоў.

«Вялiкiя Славенi» сур’ёзна займаюцца кукурузай. Раней гэтую культуру тут увогуле не сеялi. Пяць гадоў таму набылi кормаўборачны комплекс «Ягуар» i адразу адвялi 200 гектараў пад «царыцу палёў». Паступова палеткi пад кукурузай сталi павялiчвацца — сёлета засеялi ўжо 500 га. Шмат у чым дзякуючы гэтай культуры ўдалося паспяхова вырашыць пытанне з кармамi. У гаспадарцы закупляюць неабходныя дабаўкi i робяць свой камбiкорм.

— Назапашваем кармоў на ўсю зiмоўку, — кажа Мiкалай Качанаў. — А напрыканцы мая пачынаем даваць жывёле правяленую зялёную масу, якая ўтрымлiвае цэлы набор пажыўных рэчываў. Штодня яе неабходна нарыхтоўваць па 100 тон.

Вытворчасць ялавiчыны прыносiць гаспадарцы хай невялiкi, але прыбытак. Рэнтабельнасць складае 9—10 працэнтаў — таксама вельмi нядрэнны вынiк, калi мець на ўвазе, што ў пераважнай большасцi айчынных сельгаспрадпрыемстваў гэты накiрунак стратны. У «Вялiкiх Славенях» такi прынцып: усё павiнна прыносiць рэальныя грошы. Паколькi багатых спонсараў гаспадарка не мае, то даводзiцца разлiчваць толькi на ўласныя сiлы.

Зараз у сельгаспрадпрыемстве працуюць 260 чалавек. Заробак напрамую залежыць ад вынiкаў работы: напрыклад, лепшыя даяркi атрымлiваюць па паўмiльёна рублёў. Аднак моладзь не надта ахвотна ў гаспадарцы застаецца — усiх вабiць горад з яго «ўмовамi цывiлiзацыi». Дарэчы, камфорт i сэрвiс ствараюцца i на вёсцы. Летась цэнтральная сядзiба аграпрамысловага прадпрыемства — вёска Славенi — стала адным з першых на Шклоўшчыне аграгарадком. На правядзенне комплексу работ былi накiраваны значныя сродкi — толькi на газiфiкацыю летась выдаткавана 80 мiльёнаў рублёў. Працягваюцца гэтыя работы i сёлета. Агульны «бюджэт», якi пайшоў на стварэнне належнай iнфраструктуры аграгарадка, склаў каля 700 мiльёнаў рублёў.

У цэнтры аформiлi сваю плошчу — з лiхтарамi i акуратнымi газонамi. У мясцовай установе культуры зараз працуюць самыя розныя гурткi, можна нават i на шэйпiнг запiсацца. Перад вяскоўцамi часта выступае тутэйшы калектыў мастацкай самадзейнасцi «Славенiца», прыязджаюць з праграмамi i iншыя артысты. Узводзiцца i жыллё: паводле слоў Мiкалая Качанава, да 2010 года плануецца пабудаваць цэлы пасёлак — 20—25 дамоў. Гэта катэджы з усiмi «гарадскiмi» выгодамi.

— Адраджэнне вёскi — рэальны факт, — лiчыць старшыня Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў Мiкалай Яромiч. — На развiццё прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу зараз накiроўваюцца значныя iнвестыцыi, сур’ёзна абнаўляецца тэхнiчная база, актыўнымi тэмпамi ўзводзiцца камфартабельнае жыллё. Павелiчэнне аб’ёмаў вытворчасцi дазволiла адчувальна павысiць заробкi. Аднаўляецца i сацыяльная сфера. Усё гэта сведчыць аб тым, што на вёсцы працягваюцца станоўчыя перамены.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ,

Шклоўскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У «Вялiкiх Славенях» такi прынцып: усё павiнна прыносiць рэальныя грошы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика