21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

у цырку быў ...бокс

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль МЯСНIКОЎ

Матч баксёраў Беларусi i Францыi

У гэтых спаборнiцтваў свая бiяграфiя, свой спартыўны летапiс. Напрыканцы мiнулага стагоддзя, а дакладней — у 1998 годзе — падчас правядзення ў беларускай сталiцы еўрапейскага першынства па боксу кiраўнiкi федэрацый майстроў скураной пальчаткi Беларусi i Францыi падпiсалi пагадненне аб правядзеннi рэгулярных матчавых сустрэч памiж сабой на ўзроўнi нацыянальных зборных. Ужо ў наступным годзе французы прымалi ў сябе каманду нашай суверэннай дзяржавы. Першую сустрэчу выйгралi гаспадары, аднак ужо ў наступнай, дарэчы, там жа, у Францыi, перамогу святкавалi нашы майстры.

Чатыры гады назад — у 2002-м — на рынгу, усталяваным на арэне Мiнскага дзяржаўнага цырка, калi лiк матчавых сустрэч быў роўным — 2:2, сябры-сапернiкi ўпершыню сустрэлiся на беларускай тэрыторыi. Баксёры Беларусi, хоць i былi гаспадарамi, на рынгу аказалiся «негасцiннымi» i выйгралi — 6:4. А потым, ажно на тры гады, паядынкi зноў былi перанесены на французскую зямлю...

I вось — чарговая доўгачаканая сустрэча. На рынгу таго ж Мiнскага цырка, як i тады, чатыры гады назад, пры перапоўненых трыбунах...

Нацыянальная зборная Францыi — сапернiк не з лёгкiх. Вось ужо шмат гадоў яна ўваходзiць у квартэт мацнейшых у сусветным табелi аб рангах, а на еўрапейскiм рынгу займае месца яшчэ вышэй. Нiводзiн буйны мiжнародны турнiр, у тым лiку i Алiмпiйскiя гульнi, чэмпiянаты свету i Еўропы, не «абыходзяцца» без перамог французскiх баксёраў. I на чарговую матчавую сустрэчу з беларускай камандай яны прыбылi ў самым што нi ёсць баявым саставе. Жэром Тома, напрыклад, быў чэмпiёнам i прызёрам сусветных першынстваў, Алi Халаб, Хедафi Джэлькiр i Джон Мiшэль М’Бумба ўзнiмалiся на п’едэсталы гонару кантынентальных чэмпiянатаў.

Па традыцыi, заведзенай з самых першых сустрэч памiж сабой, зборныя Францыi i Беларусi правялi напярэдаднi сумесны вучэбна-трэнiровачны збор. На гэты раз ён прайшоў на спартыўнай базе ў Жабiнцы, што на Брэстчыне. Як сказаў нам кiраўнiк французскай дэлегацыi, вiцэ-прэзiдэнт Мiжнароднай федэрацыi аматарскага бокса (АIBА) Хумберт Фургані, беларусы сустрэлi iх як самых дарагiх i жаданых гасцей. «Дружба нашых зборных насамрэч не ведае межаў, — падкрэслiў ён. — Гэтыя сустрэчы моцна спрыяюць папулярызацыi бокса, прапаведаванню яго высокiх i гуманных iдэалаў. Увогуле ж яны спрыяюць i дружбе народаў Францыi i Беларусi ў цэлым».

Старшыня Федэрацыi аматарскага бокса Беларусi, мiнiстр спорту i турызму рэспублiкi Аляксандр ГРЫГАРАЎ таксама перакананы, што гэтыя сустрэчы прыносяць надзвычай вялiкую карысць у падрыхтоўцы спартсменаў да самых адказных афiцыйных паядынкаў. У наступным годзе ў Маскве адбудзецца чарговы чэмпiянат свету, дзе будуць разыграны алiмпiйскiя лiцэнзii, а яшчэ праз год — чарговыя Алiмпiйскiя гульнi ў Кiтаi. «Дэвiзам апошнiх нашых сустрэч сталi словы: «Баксёры супраць наркотыкаў у спорце!», — адзначыў кiраўнiк беларускага спартыўнага ведамства, — так што яны ў вялiкай ступенi спрыяюць i ачышчэнню мiжнароднага спартыўнага руху ад шкодных звычак i заган».

Па ўзаемнай дамоўленасцi баксёры «высвятлялi» адносiны ў дзевяцi вагавых катэгорыях. З найбольшай цiкаўнасцю чакалiся паядынкi з удзелам згаданых вышэй Жэрома Томы i Джона Мiшэля М’Бумбы з нашымi Бата-Мунка Ванкеевым i Вiктарам Зуевым. Прысутныя на спаборнiцтвах i ў гэтых сустрэчах не расчаравалiся. Прызёр апошняга першынства кантынента Бата-Мунка Ванкееў навязаў чэмпiёну свету 2001 года Жэрому Тома такi iмклiвы i «востры» бой, што секундант француза быў вымушаны проста адмовiцца ад працягу «высвятлення адносiнаў»... У чарговы раз парадаваў i наш самы знакамiты майстар скураной пальчаткi, сярэбраны прызёр Алiмпiйскiх гульняў 2004 года Вiктар Зуеў. Праўда, першы раунд з мiнiмальнай перавагай выйграў М’Бумба, аднак потым вiцябчанiн павёў «сваю гульню» на рынгу i ўрэшце не пакiнуў сапернiку анiякiх аргументаў: 9:3 на карысць беларуса. Акрамя Ванкеева i Зуева, перамог у беларускай зборнай дабiлiся Мiхаiл Бернадскi, Мiкалай Весялоў i Аляксандр Апанасёнак; сярод французаў вызначылiся Нардзiн Оўбалi, Хедафi Джэлькiр, Алексiс Васцiн i Самiр Ануш.

Такiм чынам, з лiкам 5:4 чарговую матчавую сустрэчу зборных Беларусi i Францыi выйгралi нашы баксёры. Паводле папярэдняй дамоўленасцi, ужо ў лютым 2007 года сапернiкi зноў сыдуцца на рынгу: на гэты раз на такой жа, як i беларуская, гасцiннай французскай зямлi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Матч баксёраў Беларусi i Францыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика