Манетны «зарапад»
Iгар ГРЫШЫН
З сённяшняга дня Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне ў рамках мiжнароднай манетнай праграмы залатыя памятныя манеты «Беларускi балет-2006» i сярэбраную манету «Тысяча i адна ноч» серыi «Казкi народаў свету».
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар Нацыянальнага банка Мiхаiл Журавовiч, залатыя манеты выпускаюцца некалькiмi намiналамi i маюць розны тыраж. Так, манета «Беларускi балет» намiналам 10 рублёў (проба сплаву 999, масай 1,24 г) выпускаецца ў колькасцi да 25 000 штук, намiналам 200 рублёў (проба сплаву 999, масай 31,10 г) — да 1500 штук, намiналам 1000 рублёў (проба сплаву 999, масай 155,50 г) — да 99 штук. Што датычыцца манеты «Тысяча i адна ноч», то яна мае намiнал 20 рублёў, а тыраж яе складае да 20 000 штук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З сённяшняга дня Нацыянальны банк выпускае ў абарачэнне ў рамках мiжнароднай манетнай праграмы залатыя памятныя манеты «Беларускi балет-2006» i сярэбр |
|