21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «У дзяржавы i царквы адны i тыя ж мэты — грамадская згода i адзiнства народа»

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора адбылася сустрэча Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з членамi ciнода Беларускай праваслаўнай царквы. Падобныя сустрэчы напярэдаднi новага года сталi ўжо традыцыйнымi.



Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт, Патрыяршы экзарх усея Беларусi адзначыў, што сустрэча кiраўнiка дзяржавы з сiнодам заўсёды становiцца значнай падзеяй, якая вызначае далейшыя перспектывы супрацоўнiцтва. Ён падзялiўся праблемамi, якiя хвалююць праваслаўную царкву. Першы акцэнт быў зроблены на дэмаграфiчную праблему. Мiтрапалiт Фiларэт адзначыў, што ўзровень жыцця сам па сабе на нараджальнасць не ўплывае, галоўнае тут — духоўны крызiс, якi вылiўся ў тое, што дзецi сталi ўспрымацца як абуза. Падтрымлiваючы намаганнi дзяржавы па абароне i падтрымцы сям’i i дзяцей, Мiтрапалiт Фiларэт лiчыць, што тут трэба пайсцi далей — папярэджваць неапраўданае i масавае прымяненне абортаў. У прыватнасцi, ён прапанаваў унесцi адпаведныя дапаўненнi ў нацыянальную праграму дэмаграфiчнай бяспекi.

Мiтрапалiт Фiларэт выказаў удзячнасць за праяўленне падтрымкi духоўнай адукацыi. У сувязi з гэтым ён звярнуўся па падтрымку ў вырашэннi пытання прызнання дзяржавай дыпломаў царкоўных навучальных устаноў i вучоных ступеняў кандыдатаў i дактароў тэалогii. Таксама ён лiчыць неабходным пашырыць выкладанне духоўных i рэлiгiйных прадметаў у навучальных установах.

Прагучалi просьбы садзейнiчання i ў iншых пытаннях: зацвярджэння ўрадам прадметаў рэлiгiйнага прызначэння; праблемы незаконнага выкарыстання рэлiгiйнай сiмволiкi i найменняў, а таксама рэалiзацыi царкоўных тавараў камерцыйнымi арганiзацыямi без царкоўнага блаславення; удакладнення паняцця культавых будынкаў i збудаванняў; запазычанасцi па падатках на зямлю праваслаўных арганiзацый, што маюць культавыя будынкi, якiя яшчэ будуюцца; прадастаўлення льготных тарыфаў на энерганосьбiты ў больш спрошчаным парадку; выдзялення зямельных участкаў для некаторых мiнскiх прыходаў i iнш.

Мiтрапалiт Фiларэт падкрэслiў, што «плённае супрацоўнiцтва царквы i дзяржавы складае аснову для згуртавання нашага грамадства на аснове традыцыйных шматвекавых каштоўнасцяў беларускага народа». Менавiта ў гэтым згуртаваннi бачна «праўда нашага жыцця».

А. Лукашэнка назваў Беларусь шматканфесiйнай краiнай, а таму i палiтыка ў ёй «накiравана на падтрымку верацярпiмасцi, мiру i згоды памiж людзьмi розных веравызнанняў». Пры гэтым роля праваслаўя ў гiсторыi Беларусi будзе заўсёды памятацца i цанiцца. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, праваслаўная царква «заўсёды была з народам, стабiлiзавала грамадства, дапамагала ўтрымлiваць людзей ад пароку».

Рознабаковая дзейнасць праваслаўнай царквы, яе аўтарытэт, узаемадзеянне з iншымi гiстарычнымi традыцыйнымi канфесiямi — важны фактар захавання палiтычнай i сацыяльнай стабiльнасцi на беларускай зямлi. А. Лукашэнка лiчыць, што праваслаўная царква з гонарам выконвае сваю духоўную i сацыяльную мiсiю, падтрымлiвае дзяржаву ва ўсiх пачынаннях, што накiраваны на захаванне маральнага здароўя народа.

За год, якi мiнуў з часу апошняй сустрэчы прэзiдэнта з сiнодам, «удалося нямала зрабiць для развiцця супрацоўнiцтва». Калi 5 гадоў таму вызначалiся асноўныя накiрункi ўзаемадзеяння, то сёння, з задавальненнем адзначыў А. Лукашэнка, «яны развiваюцца дынамiчна i шматпланава».

Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што ўрад аказвае значную дапамогу ва ўмацаваннi матэрыяльнай базы праваслаўнай царквы. Так, на працягу некалькiх гадоў прадастаўлялася фiнансавая дапамога Мiнскiм духоўным акадэмii i семiнарыi. У 2006 годзе на рэканструкцыю iх вучэбнага корпуса накiравана больш за 5 млрд рублёў, у наступным годзе выдзеляць яшчэ 2,5 млрд рублёў. Фiнансавая падтрымка аказваецца i пры ўзвядзеннi Духоўна-адукацыйнага цэнтра ў Мiнску (у гэтым годзе выдзелена больш за1,5 млрд рублёў, у наступным плануецца выдзелiць яшчэ больш за 6 млрд рублёў). Пры падтрымцы дзяржавы будуецца i яшчэ адзiн унiкальны аб’ект — Храм-помнiк у гонар Усiх Святых, якi павiнен стаць сiмвалам духоўнага багацця зямлi, яе культурных i гiстарычных традыцый.

А. Лукашэнка лiчыць вельмi важным тое, што царква пачынае на новым узроўнi ўключацца ў працэс сацыяльнай службы грамадству. Яшчэ адзiн плённы накiрунак яе дзейнасцi — духоўна-маральнае аздараўленне грамадства. Пры гэтым А. Лукашэнка адзначыў, што «нашы магчымасцi ў гэтай галiне яшчэ далёка не вычарпаны, мы можам працаваць нашмат эфектыўней». «Я чакаю большай актыўнасцi ў сацыяльнай сферы, — адзначыў ён. — Упэўнены — дзяржава i царква могуць яшчэ шмат зрабiць на нiве духоўнага росквiту нашага народа». Пры гэтым А. Лукашэнка падкрэслiў, што людзi чакаюць «ад нас канкрэтных спраў, рэальнай дапамогi ў вырашэннi iх жыццёвых праблем».

А. Лукашэнка пракаментаваў некаторыя прапановы Мiтрапалiта Фiларэта. Да праблемы абортаў неабходна падыходзiць асцярожна. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, ад бацькоў цяжка патрабаваць нараджаць дзяцей, калi ў iх не вырашана жыллёвая праблема, калi ў iх складанае сацыяльна-эканамiчнае становiшча. Сем’i разумеюць, што яны змогуць даць аднаму дзiцяцi лепшае выхаванне i адукацыю, чым пяцi. У той жа час нельга забываць i пра «духоўны крызiс», аб якiм казаў Уладыка. Духоўнае выхаванне царквы ў гэтым пытаннi будзе вельмi карысным.

Што датычыцца прызнання дыпломаў i ступеняў, то «на першы погляд» кiраўнiк дзяржавы не бачыць у гэтым пытаннi негатыву.

Увогуле пры абмеркаваннi рэлiгiйных пытанняў, праблем царквы А. Лукашэнка жадаў бы чуць паболей дыскусiй. Ставiць праваслаўную iдэю ў аснову дзяржаўнай iдэалогii пакуль нельга. У той жа час дзяржава не будзе адхiляцца ад царквы. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, толькi ўзаемнае супрацоўнiцтва можа даць неабходны эфект.

Сяргей КАРАЛЕВIЧ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылася сустрэча Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi з членамi ciнода Беларускай праваслаўнай царквы. Падобныя сустрэчы напярэдаднi новага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика