На Каляды iстотна падмарозiць
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, ужо ў нядзелю з боку Скандынавii да нас завiтае актыўны атмасферны фронт. У большасцi раёнаў рэспублiкi чакаюцца невялiкiя ападкi ў выглядзе дажджу i мокрага снегу.
Тэмпература паветра 24 снежня ўначы — ад мiнус 2 да 3 цяпла, удзень — 0—плюс 5. Аднак у пачатку наступнага тыдня сiноптыкi чакаюць iстотнае пахаладанне. Так, на Каляды, 25 снежня вятры зменяцца на паўночныя, i на Беларусь пачне рухацца даволi марознае арктычнае паветра. Вецер чакаецца моцны, парывы месцамi да 15—20 м/с. На дарогах сур’ёзная галалёдзiца. Тэмпература паветра на святы на працягу сутак будзе вагацца ад 0 градусаў на захадзе Беларусi да мiнус 10 градусаў на ўсходняй частцы краiны. Мяркуецца, што марозны рэжым надвор’я захаваецца ў нас да сярэдзiны наступнага тыдня. Найбольш халоднае надвор’е чакаецца ўначы на 26 снежня, калi маразы будуць дасягаць мiнус 4—10 градусаў, а пры праясненнях нават да мiнус 13 градусаў. Удзень 26 снежня — 2—8 марозу. А вось потым тэмпературны фон пачне пакрысе павялiчвацца. У апошнiя днi гэтага года тэмпература паветра будзе вагацца на працягу сутак ад 3 марозу да 3 цяпла. Згодна з папярэднiмi прагнозамi айчынных сiноптыкаў, навагодняя ноч не будзе суровай. Чакаецца мiнусавая тэмпература ўначы i каля 0 градусаў удзень 1 студзеня. Добрага снегу ў апошнiя днi года не чакаецца. Магчымы невялiкiя ападкi. Разам з тым сiноптыкi папярэджваюць, што ў сувязi з дастаткова складаным характарам сiнаптычных з’яў гэты прагноз будзе ўдакладняцца на наступным тыднi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, ужо ў нядзелю з боку Скандынавii да нас завiтае
|
|