«Чарнобыльскiя» пенсii — з новага пункту адлiку
Сяргей ГРЫБ
Пенсii па iнвалiднасцi i па страце кармiцеля, што звязаны з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, зараз будуць разлiчвацца зыходзячы не з сярэдняй зарплаты рабочых i служачых, а з сярэдняй зарплаты ў цэлым па краiне — аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiлi ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны.
Разам з тым, паводле слоў начальнiка аддзела пенсiйнага заканадаўства Ларысы Яшковай, змяненне ўмоў разлiку «чарнобыльскiх» пенсiй не вядзе да знiжэння iх памераў. У прыватнасцi, адзначыла спецыялiст, магчымыя ў такой сiтуацыi страты будуць кампенсаваны за кошт павелiчэння iндывiдуальнага каэфiцыенту заробку пенсiянераў на 3,5 працэнта. Дарэчы, паводле апошнiх звестак мiнiстэрства па стану на 1 лiстапада, у цэлым па краiне пенсii ў сувязi з «чарнобыльскай» iнвалiднасцю атрымлiвалi 10.097, а па страце кармiцеля, што была выклiкана катастрофай на ЧАЭС, — 2169 чалавек.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пенсii па iнвалiднасцi i па страце кармiцеля, што звязаны з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, зараз будуць разлiчвацца зыходзячы не з сярэдняй зарплат |
|