21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Святочны графiк сталiчных магазiнаў i рынкаў

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле арганiзацыi гандлю галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама, 23 снежня ў сталiцы на праспекце Машэрава пройдзе агульнагарадскi Калядны кiрмаш. Традыцыйна на кiрмашы сваю прадукцыю збiраюцца прадставiць кандытарскiя фабрыкi, мясакамбiнаты, рыбаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Там жа мiнчане змогуць набыць елачку i ўпрыгажэннi да яе. Акрамя таго аналагiчныя кiрмашы пройдуць у гэты дзень у Ленiнскiм, Маскоўскiм, Кастрычнiцкiм, Партызанскiм i Фрунзенскiм раёнах. Заводскi раён правядзе навагоднi кiрмаш 30 снежня. А ў Партызанскiм раёне да канца года запланаваны яшчэ два кiрмашы — 25 i 29 снежня.

31 снежня ўсе прадуктовыя магазiны i ўнiвермагi, незалежна ад iх формы ўласнасцi, зачыняць свае дзверы перад наведвальнiкамі не раней чым у 21 гадзiну. Гiпермаркеты будуць працаваць да 22—23 гадзiн. Усю навагоднюю ноч будуць працаваць у сталiцы i 12 кругласутачных магазiнаў, праўда, з абмежаваным асартыментам моцных напояў: набыць там можна будзе толькi бутэлечку шампанскага, сухога вiна цi дарагога каньяку. Паколькi масавых гулянняў у цэнтры горада сёлета не плануецца, то будуць зачыненыя i магазiны на праспектах Незалежнасцi i Пераможцаў, якiя традыцыйна неслi ў навагоднюю ноч «працоўную вахту».

25 снежня i 7 студзеня прадуктовыя магазiны працуюць па рэжыму працоўнага дня. А ў першы дзень новага года — з 10 да 18 гадзiн. Унiвермагi 1 студзеня не збiраюцца працаваць, таксама як i харчовыя рынкi. Напрыклад, гандлёвы дом «Ждановiчы» будзе працаваць 31 снежня, 2 i 7 студзеня, але 25 снежня i 1 студзеня — адпачываць. Камароўскi рынак запланаваў толькi адзiн выхадны дзень — 1 студзеня.

Выступаючы на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме, мэр сталiцы Мiхаiл Паўлаў звярнуў увагу ўпраўленняў цэнавай палiтыкi i спажывецкага рынку, а таксама адмiнiстрацый раёнаў на неабходнасць жорсткага кантролю за неабгрунтаваным ростам цэн на прадукты харчавання, асаблiва на плодаагароднiнную прадукцыю i кандытарскiя вырабы. Старшыня Мiнгарвыканкама даў даручэнне ўзяць пад кантроль кожны рынак. З 19 студзеня Дзяржаўная iнспекцыя па кантролю за цэнамi штодня адсочвае сiтуацыю ў гандлёвай сетцы горада. За парушэннi цэнавага заканадаўства прадугледжана адмiнiстрацыйная i эканамiчная адказнасць...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў аддзеле арганiзацыi гандлю галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мiнгарвыканкама, 23 снежня ў сталiцы на прас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика