Беларусь канструктыўна настроена на супрацоўнiцтва з расiйскiмi банкамi
Аб гэтым заявiў 22 снежня Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Банка знешнеэканамiчнай дзейнасцi СССР (Знешэканомбанка) Уладзiмiрам Дзмiтрыевым.
Назваўшы гэты фiнансавы iнстытут адным з самых надзейных i буйных банкаў РФ, Аляксандр Лукашэнка пазiтыўна ацанiў прапановы, вылучаныя Знешэканомбанкам беларускаму боку па ўзаемадзеянню ў банкаўскай сферы. «Калi фiнансавыя iнстытуты Расiйскай Федэрацыi, у тым лiку Знешэканомбанк, сумленна i прыстойна прыйдуць на наш банкаўскi рынак i будуць паводзiць сябе адпаведным чынам, вы пераканаецеся, што гэта лепшая краiна, якую вы сустракалi i якая будзе садзейнiчаць развiццю бiзнэсу», — падкрэслiў, звяртаючыся да Уладзiмiра Дзмiтрыева, Прэзiдэнт. Старшыня Знешэканомбанка Уладзiмiр Дзмiтрыеў падкрэслiў, што яго фiнансавая структура мае намер павялiчыць долю ўдзелу ў статутным капiтале ААТ «Белзнешэканомбанк» да памеру кантрольнага пакета акцый. «У нас сапраўды сур’ёзныя намеры па пашырэнню аб’ёмаў удзелу ў банкаўскай сiстэме Беларусi», — пацвердзiў ён. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў 22 снежня Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Банка знешнеэканамiчнай дзейнасцi СССР (Знешэканомбанка) Ула
|
|