Прэзiдэнт Беларусi прывёў да прысягi суддзю Канстытуцыйнага суда
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 22 снежня прывёў да прысягi суддзю Канстытуцыйнага суда Станiслава Данiлюка.
Кiраўнiк дзяржавы акцэнтаваў увагу на ўзважанай ацэнцы i абгрунтаваных прапановах Канстытуцыйнага суда па канкрэтных напрамках удасканалення нацыянальнага заканадаўства. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў: «Забеспячэнне стабiльнасцi i няўхiльнага прытрымлiвання прававых асноў дзяржаўнага ладу мае першачарговае значэнне для захавання мiру i грамадзянскай згоды ў грамадстве, павышэння дабрабыту народа. У вырашэннi гэтых задач вялiкую ролю павiнна адыграць эфектыўнае канстытуцыйнае правасуддзе». Прэзiдэнт падкрэслiў, што пры гэтым важна паважаць пазiцыю ўсiх органаў дзяржаўнай улады i не парушаць межы iх кампетэнцыi, канструктыўна выбудоўваць мiжведамасныя адносiны, асноўваючыся на прынцыпах узаемаразумення, узаемадзеяння. На думку беларускага лiдара, толькi так магчыма забяспечыць у краiне баланс улады i яе стабiльнасць, што да гэтага часу ўдавалася рабiць. У рабоце Канстытуцыйнага суда недапушчальны дагматычны падыход, заявiў Прэзiдэнт Беларусi. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што пры прыняццi рашэнняў трэба iсцi ад жыцця, абавязкова ўлiчваць iснуючыя рэалii, i Канстытуцыя дае магчымасць гэта зрабiць. «Сказанае ў поўнай меры адносiцца i да падрыхтоўкi штогадовага паслання аб стане канстытуцыйнай законнасцi ў рэспублiцы, — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. — Думаю, што Канстытуцыйны суд павiнен не толькi прыняць гэта пасланне, але i актыўна ўдзельнiчаць у рэалiзацыi закладзеных у iм рэкамендацый, устараненнi выяўленых у праватворчасцi недахопаў i прабелаў». На думку Прэзiдэнта, Канстытуцыйны суд павiнен адыграць вялiкую ролю ў рэалiзацыi рашэнняў трэцяга Усебеларускага народнага сходу i галоўнай задачы пяцiгодкi — пабудовы моцнай i квiтнеючай Беларусi, дзяржавы для народа. Прэзiдэнт выказаў перакананасць: усе задачы, што стаяць перад Канстытуцыйным судом, «пад сiлу цяперашняму судзейскаму корпусу, у склад якога ўвайшлi высокапрафесiянальныя юрысты, якiя карыстаюцца заслужанай павагай у краiне». Звяртаючыся да Станiслава Данiлюка, Прэзiдэнт адзначыў: «Будзьце верныя прынесенай прысязе, прынцыпам прафесiйнага гонару, судзейскага доўгу i адказнасцi перад беларускiм народам. Ажыццяўляючы паўнамоцтвы суддзi, заўсёды помнiце, што няўхiльнае прытрымлiванне палажэнняў Асноўнага закона — гэта залог стабiльнасцi развiцця нашага грамадства». Аляксандр Лукашэнка ўручыў Станiславу Данiлюку пасведчанне суддзi Канстытуцыйнага суда i падарункавы экзэмпляр Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 22 снежня прывёў да прысягi суддзю Канстытуцыйнага суда Станiслава Данiлюка |
|