Вiфлеемскi агонь мiру i дружбы перададзены ў Гродзенскi кафедральны касцёл
Вiфлеемскi агонь мiру i дружбы перададзены 20 снежня на польска-беларускай гранiцы польскiмi харцэрамi беларускiм скаўтам.
Як паведамiлi ў Гродзенскай каталiцкай епархii, перад вячэрнiм богаслужэннем агонь дастаўлены ў Гродзенскi кафедральны касцёл, адкуль 21 снежня адправiцца ў падарожжа па гарадах i храмах Беларусi — у Лiду, Валожын, Мiнск, Маладзечна, Бабруйск i iншыя гарады. Пасля прыбыцця ў Вiцебск агонь будзе перададзены скаўтам з Расii. Мiжнародная акцыя скаўтаў, iнiцыяваная аўстрыйскiм дзяржаўным тэлеканалам ОRF, праводзiцца з 1986 года. Агонь, запалены прадстаўнiкамi ўсiх асноўных хрысцiянскiх канфесiй ад лампады ў Базiлiцы Ражства Хрыстова ў Вiфлееме, пераносяць па ўсёй Еўропе ў спецыяльных лампах. Акцыя праводзiцца еўрапейскiмi скаўтамi i ўяўляе сабой своеасаблiвую эстафету. Вiфлеемскi агонь перадаецца з рук у рукi, з касцёла ў праваслаўны храм, з храмаў вернiкi прыносяць яго ў дом i запальваюць лампадкi. У Беларусi акцыя праводзiцца ўжо сёмы год.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiфлеемскi агонь мiру i дружбы перададзены 20 снежня на польска-беларускай гранiцы польскiмi харцэрамi беларускiм скаўтам
|
|