21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Дарагому Леанiду Iльiчу...»

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наўздагон за падзеяй

Толькi што сродкi масавай iнфармацыi, найперш расiйскiя, шматлiкiмi публiкацыямi i тэлеперадачамi азвалiся пра 100-годдзе Леанiда Iльiча Брэжнева. У мяне з гэтай асобай звязан свой успамiн.

Было гэта на самым пачатку 80-х гадоў мiнулага стагоддзя. Тады я толькi пачаў працаваць у аддзеле культуры ЦК КПБ i меў усяго трыццаць з невялiкiм гакам. Як самы малады па стажу i адзiны ў сектары мастацкай лiтаратуры iнструктар, вiдаць, як i кожны малады ў любым калектыве, я мусiў быць найбольш за iншых мабiльным, лёгкiм на пад’ём i заўсёды, што называецца, на падхваце. А «падхвату» гэтага хапала нават збыт. I не адно мне.

Наблiжаўся чарговы высокi юбiлей самага першага ў Савецкай дзяржаве чалавека — 75-годдзе Генеральнага сакратара ЦК КПСС Леанiда Iльiча Брэжнева. I, вядома ж, патрабавалася сярод iншых абавязковых вiншаванняў не горшае слова ад удзячнай беларускай iнтэлiгенцыi. Падобнага вопыту не бракавала з часу купалаўска-броўкаўскага шчыравання над вершаваным рапартам i павiтаннем ад iмя беларускага народа «вялiкага Сталiна». Праўда, да вершаў цяпер не даходзiла, а вось палымянасцi i незацёртасцi выразаў дабiвалiся настойлiва.

Так было i з пасланнем «самаму вернаму ленiнцу». Сiламi загартаваных пiсальнiкаў з лiку партработнiкаў тэкст быў створаны. Але «наверсе» — сакратары ЦК, не спяшалiся яго ўхвалiць, нечага там бракавала. Хоць ад пошуку параўнанняў i трапных слоў ужо i Сяргей Законнiкаў, як загадчык сектара мастацкай лiтаратуры, пальцы намазолiў, i сам загадчык аддзела культуры Iван Iванавiч Антановiч сваю цвёрдую, але творча не бясплённую руку прыклаў, а ўсё не тое. I тады ўспомнiлi, што ёсць жа i сама творчая iнтэлiгенцыя, за якую чамусьцi заўсёды старалiся партыйныя чыноўнiкi. Хай i творцы папрацуюць над сваiм жа вiншаваннем.

Заставалася ўгаварыць найбольш падатных, каб прыклалi руку да звыкла высокапарных цэкоўскiх вышукаў. Як правiла, творцы не адмаўлялiся — мо з-за разумення «грознай сiлы» ЦК, а мо не хацелi падводзiць сваiх калег, бо ў аддзеле культуры заўсёды мелi пасады i пiсьменнiкi. Карпаратыўная ўзаемавыручка, так сказаць.

Адным словам, на гэты раз удалося ўгаварыць прызнанага мэтра драматургii Андрэя Ягоравiча Макаёнка. Згадзiўся народны пагабляваць цэкоўскую «рыбу». Але папрасiў прывезцi яе на дачу. Лёс пасыльнага выпаў мне. Я ж надта не адбiваўся, зрэшты, гэта ўсё адно не дало б вынiку. Са строгiм наказам без адпрацаванага тэксту не вяртацца сеў я на адшкадаваную з гэткай нагоды загадчыкам аддзела службовую «Волгу», i паехалi мы на вядомую i знакамiтую макаёнкаўскую дачу. Гэта яна так па-мастацку зваблiва выпiсана ў рамане Iвана Шамякiна «Атланты i карыятыды» — як узор клапатлiвага дбання пра сваё ўласнае гняздзечка для карыснага адпачынку i плённай творчасцi. Мне было цiкава ўбачыць гэткi ўнiкальны «аб’ект». Ды не собiла. Дачныя вароты аказалiся на замку. Як патлумачылi суседзi, Андрэй Ягоравiч пайшоў праведаць Iвана Пятровiча Шамякiна. А ягоная дача ў iншым масiве. Давялося ехаць туды. Прыехалi.

Бяру ў рукi з зялёнай паперы цэкоўскую папку з тэкстам прывiтання i кiруюся ў браму. Туды павярнуў, сюды ступiў, пазiраю на ўсе вочы, дзе тут народныя загараюць. Аказваецца, у Iвана Пятровiча застолле. З нагоды заканчэння рамонту дачы вырашыў пачаставаць майстроў. Убачыў мяне, устаў з-за стала:

— Праходзь, праходзь...

— Мне Андрэй Ягоравiч патрэбен, — нясмела тлумачу я.

— Тут ён, тут, — заспакоiў Iван Пятровiч.

У мяне адлягло ад сэрца. Але рана радаваўся. Я яшчэ не ведаў, што чакае выпрабаванне, горшае за адсутнасць Макаёнка.

— Хадзi за стол, — прапанаваў Шамякiн.

Не паспеў я запярэчыць, як пачуўся голас Андрэя Ягоравiча:

— А-а, з ЦК. Ведаю, званiў Iван Iванавiч. Але спярша сядай да стала...

— Андрэй Ягоравiч, я ж на працы, — спрабую супрацiўляцца. — Ды i часу бракуе...

— А калi бракуе, то й спяшайся назад, — зусiм без усмешкi прамовiў Андрэй Ягоравiч.

— Дык я ж...

— А гэта не мая справа, — апярэдзiў маё пярэчанне Макаёнак. — Хочаш мець тэкст, далучайся да нас... Разам з рабочым класам i пачытаем, што вы там натварылi... — I налiвае мне стограмоўку.

Вось дык непярэлiўкi. I не пазвонiш Антановiчу — мабiльнiкаў тады яшчэ не было. На выручку прыйшоў Iван Пятровiч:

— Не палохай ты, Андрэй, хлопца. Ён i так чырвоны стаў, як мы з табой... — I да мяне: — Сядай, сядай, вазьмi колькi грам. А пiсьмо мы разам паглядзiм.

Пот у мяне гарошынамi коцiцца, лоб добра ўзмакрэў: паспрабуй з’явiцца ў ЦК падшафэ, ды яшчэ без патрэбнага тэксту, бо тое, што сёння яго не атрымаю, я зразумеў адразу...

— Не бойся, сядай, — супакойвае Iван Пятровiч, — Iвана Iванавiча я ведаю, не будзе здымаць стружку. Калi што, я пазваню...

Што зробiш — з дзвюх бед выбiраю тую, дзе больш прыемнасцi: сядаю на ўскраек крэсла...

— Не перажывай, заўтра атрымаеш свой тэкст, — «заспакоiў» Макаёнак, ад чаго галава мая закружылася больш, чым ад пасмакаванага пiтва. Што будзе, калi з’яўлюся без патрэбнага матэрыялу i ў непатрэбным выглядзе, мог ведаць толькi адзiн Iван Iванавiч.

Але нiчога, абышлося, дзякаваць Богу, толькi гучнымi словамi ды папрокам:

— Я ж цябе не на п’янку пасылаў...

А калi назаўтра я забраў пiсьмо на мiнскай кватэры Андрэя Ягоравiча, i тэкст гэты прынялi «наверсе», памякчэў i Iван Iванавiч.

Пасля ж мне давялося аб’ездзiць вунь колькi розных творчых кабiнетаў i кватэр, каб сабраць подпiсы найбольш знаных i аўтарытэтных — бо ўсе народныя, са шматлiкiмi званнямi i ўзнагародамi — прадстаўнiкоў творчай iнтэлiгенцыi. А тэкст таго прывiтання — вось ён (нават з прыкметамi абавязковай Цэкоўскай «выпраўкi» адносна друкавання i размяшчэння на старонцы), другi экзэмпляр з амаль усiмi арыгiнальнымi подпiсамi захоўваецца ў мяне.

Анатоль БУТЭВIЧ.

ГЕНЕРАЛЬНОМУ СЕКРЕТАРЮ ЦК КПСС,

ПРЕДСЕДАТЕЛЮ ПРЕЗИДИУМА ВЕРХОВНОГО СОВЕТА СССР

товарищу Леониду Ильичу БРЕЖНЕВУ

Дорогой Леонид Ильич!

В день Вашего 75-летия примите самые искренние, идущие из глубин сердец слова поздравления от имени многочисленного отряда творческой интеллигенции Советской Белоруссии.

Трудящиеся республики гордятся тем, что начало Вашего славного трудового пути связано с преобразованием извечного уклада жизни белорусских крестьян, сыновья и внуки которых в единой ленинской семье народов достигли огромного духовного взлета, позволяющего штурмовать высоты космоса и постигать тайны Вселенной.

Неизмеримо велико наше чувство любви и глубокого уважения к Вам, выдающемуся политическому деятелю современности, пламенному борцу за мир и социальный прогресс всего человечества, верному и последовательному продолжателю дела великого Ленина.

Ваша героическая судьба, дорогой Леонид Ильич, воедино слита с судьбой всего советского народа, уверенно идущего под водительством КПСС к коммунизму. Вам, верному солдату и великому гражданину Советской Отчизны, закаленному в борьбе за социализм, в боях за свободу и независимость нашей Родины, народ доверил высокий партийный и государственный пост. Вы достойно выполняете народный наказ, мудро и прозорливо осуществляете руководство первой в мире державой победившего социализма и основанной великим Лениным Коммунистической партией Советского Союза.

Это наше счастье, что Вы, как бесстрашный рулевой, сквозь штормы и бури сложной международной обстановки, ведете ленинским курсом могучий корабль Страны Советов, прокладывающей всем народам планеты светлый путь в будущее. Ваши смелые инициативы и усилия в борьбе за мир, неустанная забота о благе и счастье людей, Ваш самоотверженный, подвижнический труд служат высоким нравственным образцом для каждого советского человека, побуждают его к подвигу, к активной деятельности по осуществлению планов коммунистического строительства.

Мы, представители художественной интеллигенции Советской Белоруссии, выражаем глубокую признательность Вам, дорогой Леонид Ильич, за постоянное внимание к литературе и искусству, за поддержку всего талантливого, что обогащает духовную жизнь нашего общества. Ваши книги «Малая земля», «Возрождение», «Целина», достойно увенчанные Ленинской премией, недавно опубликованные «Воспоминания» являются для нас примером истинно партийной, страстной публицистики, литературы мудрой и человечной.

Верные ленинскому принципу партийности, деятели литературы и искусства Советской Белоруссии стремятся жить интересами народа, утверждать коммунистические идеалы. Мы заверяем Вас, что отдадим все силы, все свое мастерство служению делу партии, делу народа, борьбе за успешное выполнение исторических предначертаний ХХУI съезда КПСС.

Желаем Вам, дорогой Леонид Ильич, крепкого здоровья на долгте годы жизни, творческой бодрости и вдохновения во всех Ваших делах на благо нашей великой Родины, личного благополучия и счастья.

Азгур З.И. — Герой Социалистического Труда, народный художник СССР

Атрахович К.К. (Кондрат Крапива) — Герой Социалистического Труда,

народный писатель Белоруссии

Брыль И.А. — народный писатель Белоруссии

Быков В.В. — народный писатель Белоруссии

Вощак Я.А. — народный артист СССР

Данилюк С.Ф. — народная артистка СССР

Климова А.И. — народная артистка СССР

Макаенок А.Е. — народный писатель Белоруссии

Макарова Г.К. — народная артистка СССР

Панченко П.Е. — народный поэт Белоруссии

Рахленко Л.Г. — народный артист СССР

Савицкий М.А. — народный художник СССР

Скурко Е.И. (Максим Танк) — Герой Социалистического Труда,

народный поэт Белоруссии

Стомма З.Ф. — народный артист СССР

Цитович Г.И. — народный артист СССР

Шамякин И.П. — Герой Социалистического Труда,

народный писатель Белоруссии

Шмаков Ф.И. — народный артист СССР

Янковский Р.И. — народный артист СССР



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькi што сродкi масавай iнфармацыi, найперш расiйскiя, шматлiкiмi публiкацыямi i тэлеперадачамi азвалiся пра 100-годдзе Леанiда Iльiча Брэжнева. У м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика