21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сапраўдны Дзед Мароз

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

«Хочам снегу!» — просяць дзецi ў Дзеда Мароза з Буйнiчаў

— Добры дзень, дарагiя дзецi i дарослыя! Рады вас бачыць! — шчыра i па-беларуску вiтае Дзед Мароз гасцей «Беларускай вёскi» — новага комплексу для адпачынку ў этнастылi, што ў пасёлку Буйнiчы пад Магiлёвам.

У Дзеда Мароза белыя кучаравыя барада, вусы i бровы. Чырвонае палiто расшыта моднымi паеткамi. Цераз плячо — кайстра з цукеркамi для заахвочвання маленькiх артыстаў. У руках Дзеда — чароўны посах. У цэнтры навагодняй «iкебаны» — галагенавая лямпачка для большага эфекту: новыя тэхналогii ўваходзяць у жыццё нават казачных персанажаў. Хто да посаха дакранецца i загадае жаданне — яно абавязкова здзейснiцца, абяцае Дзядуля. «Хочам снегу i марозу, каб былi горкi i снежкi!» — гучна патрабуюць дзецi, якiя прыехалi разам са сваiмi бацькамi з Жодзiна, з Беларускага металургiчнага завода.

«Пасля 21 снежня ўсё будзе!» — урачыста абяцае Дзед Мароз. Грамадскасць вакол радасна загула: у прадказанне хочацца верыць усiм. Пакуль жа навагоднiя экскурсii ў «Беларускай вёсцы» праходзяць на фоне зялёных газонаў. На клумбах, падаецца, прачынаюцца кветкi. I нават сонейка з-за хмараў выглядае неяк па-веснавому. Так што Дзед Мароз са Снягуркай-бландзiнкай i Бабай Ягой — бадай што адзiная прыкмета стабiльнасцi ў сёлетнюю незразумелую пераднавагоднюю пару.

Мiж тым навагодняя экскурсiя ў «Беларускай вёсцы» iдзе па плану. Карагоды вакол ёлкi, блiны ў карчме, народныя рамёствы. Дзецi бягуць натоўпам на гульнявую пляцоўку да Бабы Ягi, хоць самыя малыя спачатку трохi пужаюцца рэалiстычнай гумавай маскi.

— Дзецi спрабавалi выменяць у мяне чароўную мятлу за мабiльны тэлефон, — смяецца Лiлiя Фiялкоўская, якая iграе ролю Бабы Ягi. — Але потым, калi даведалiся, што мятла не лятае, бо няма iнструкцыi, здзелку адмянiлi.

А дзецi з горада Горкi нядаўна правяралi, цi сапраўдны Дзед Мароз сустрэў iх на экскурсii. Цягалi за бараду, але так i не прыйшлi да цвёрдага меркавання. Многiя юныя «спецыялiсты» ў справе распазнавання Дзядоў Марозаў не выключаюць, што так, сапраўдны.

А праўда такая, што 64-гадоваму Уладзiмiру Дзмiтрыевiчу Цiшчанку можна i не накладаць грым, каб iграць ролю Дзеда Мароза. Энергiчны, падцягнуты, белазубая ўсмешка i добрыя блакiтныя вочы. I вопыт: ён «дзедмарозiць» больш за 40 гадоў!

Уладзiмiр Дзмiтрыевiч родам з Украiны, прафесiйны работнiк культуры. Заўсёды i ўсюды быў актывiстам-арганiзатарам, на любыя навагоднiя ролi пагаджаўся без сумнення, з бляскам спраўляўся i весялiў народ без стомы. А кар’еру Дзеда Мароза пачаў, калi ў яго нарадзiўся сын i пайшоў у дзiцячы садок. Цiшчанку стала крыўдна за дзяцей, якiя на навагоднiх ранiшнiках гулялi разам з «Бабай Марозам», у якой у першую ж хвiлiну пазнавалi выхавальнiцу. На тым ранiшнiку Уладзiмiра Дзмiтрыевiча сын пазнаў толькi па штанах. Так нарадзiлася iдэя наладзiць працу прафесiйных Дзядоў Марозаў. Праўда, за савецкiм часам Цiшчанка i яго навагодняя кампанiя працавалi бясплатна i лiчылi справядлiвым, калi iх энтузiязм узнагароджваўся шчодрым святочным застоллем.

Лёс закiнуў Уладзiмiра Дзмiтрыевiча ў горад Надым Цюменскай вобласцi, дзе спазнаў сапраўдныя сiбiрскiя маразы. Праўда, ён цяпер сцвярджае, што тамтэйшыя сухiя мiнус 40 лепш пераносяцца, чым нашы вiльготныя мiнус 10. На Поўначы ён кiнуў сферу культуры i пайшоў зарабляць грошы — стаў вадзiцелем аўтобуса. Але i там не забываўся на сваё «хобi». Жонка распiсвала аўтобус навагоднiмi ўзорамi, а сам Цiшчанка садзiўся за руль у дзедмарозаўскiм строi. У святочным аўтобусе здаралiся i танцы пад прыёмнiк, i вiншаваннi ад святара з Ражством. Пасажыры былi вельмi задаволеныя.

Жонка Цiшчанкi — магiляўчанка, i ён пераехаў у Беларусь пасля чарнобыльскай аварыi, калi радыяцыйная навала закранула яго родныя мясцiны.

— Мне спадабаўся тутэйшы народ, — тлумачыць свой выбар Уладзiмiр Дзмiтрыевiч. — Мы, канешне, славяне — блiзкiя па духу. Але мяне ўразiла працавітасць беларусаў. Ва Украiне зямля лепшая, як гавораць — масла. А тут, каб на кавалак хлеба з маслам зарабiць... Я больш нiдзе не бачыў, каб людзi так шмат працавалi.

Калi прыехаў у Магiлёў, то настойлiва шукаў працу, каб i капейку зарабiць, i самому не ленавацца, рухацца. Але пенсiянеру цяжка знайсцi месца. Тады i спатрэбiлiся старыя «дзедмарозаўскiя» навыкi, якiя сталi дадатковай крынiцай даходу да працы вартаўнiка i рабочага дзiцячага садка. Даводзiцца «круцiцца», затое ёсць грошы на жыццё i, што немалаважна, абслугоўванне аўтамабiля.

Дарэчы, i цяпер даводзiцца ў строi Дзеда Мароза за рулём ездзiць. Звычайна супрацоўнiкi ДАI не паспяваюць ад здзiўлення яго спынiць, ды i правiлы дарожнага руху ён нiколi не парушае. Толькi аднойчы, спахапiўшыся на адной карпаратыўнай вечарыне, як куля нёсся да iншага святочнага стала, каб паспець да 12 гадзiн. У распараджэннi Дзеда Мароза былi толькi пяць хвiлiн, але вулiцы абласнога цэнтра ў той час былi, самi разумееце, пустэльныя...

Цiшчанка штогод працуе ў навагоднiя святы Дзедам Марозам. Не толькi на вялiкiх вечарынах, але прыязджае i ў сем’i. А сёлета прадпрыемства «Магiлёўаблтурыст» наладзiла конкурс Дзядоў Марозаў, дзе перамог Уладзiмiр Дзмiтрыевiч разам з пляменнiцай жонкi Юлiяй Вяткiнай у вобразе Снягуркi. У Буйнiчах Дзед Мароз пасялiўся як мiнiмум да канца святаў, i з дапамогай турфiрмаў сюды прыязджаюць на экскурсii з усёй Беларусi.

— Якiм павiнен быць сапраўдны Дзед Мароз? — сур’ёзна перапытвае Уладзiмiр Дзмiтрыевiч. — Па-першае, з сапраўднай душой i стаўленнем да дзяцей. Дзiця немагчыма падмануць, з iм трэба размаўляць па-даросламу. I, па-другое, прыгожае адзенне: у мяне строй Дзеда Мароза застаўся са старых часоў, жонка-майстрыха мне яго рамантуе штогод. I, канешне, прыстойнасць: ад сапраўднага Дзеда Мароза не можа iсцi пах спiртнога. Толькi тады дзецi павераць у цябе.

Адну дзяўчынку Уладзiмiр Дзмiтрыевiч вiншаваў з Новым годам 6 гадоў запар, i толькi ў iм малая прызнавала сапраўднага Дзеда Мароза, а астатнiх называла «падробнымi». Аднойчы па запрашэнню ў адзiн школьны клас Цiшчанка атрымаў ад дзяцей 27 лiстоў з просьбамi аб падарунках. Дзецi там прасiлi самыя розныя рэчы: аб мiры ў сваёй сям’i, дзе бацькi сварацца, да найсучаснейшага камп’ютара. Цiшчанка тады сустрэўся з бацькамi школьнiкаў i цвёрда сказаў: «Дзед Мароз не можа хлусiць!» На свяце Дзед Мароз паабяцаў дзецям, што ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня яны атрымаюць усё, пра што прасiлi. Так i здарылася. Бацькi зразумелi Дзеда Мароза i пагадзiлiся, што ў дзяцей павiнна застацца ў жыццi казка.

— Трэба жыць, а не пражываць жыццё! — такi запавет Дзеда Мароза з Буйнiчаў. — Жадаю, каб кожны чалавек знайшоў у сабе смеласць i мудрасць iсцi да сваёй мары. Трэба ў жыццi знайсцi сваю справу, самую добрую для сябе i вельмi патрэбную для iншых людзей. Тады будзе добра жыць усiм. Жадаю вам цяпла i ўдачы, каб сёлетняя зiма была хоць i нехалодная, але ўсё ж са снегам.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Хочам снегу!» — просяць дзецi ў Дзеда Мароза з Буйнiчаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика