21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Чытач — самы справядлівы крытык...»

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лiтаратурная анкета «Звязды»

1. Якой вам бачыцца будучыня беларускай лiтаратуры?

2. Хто, на ваш погляд, вызначае сёння аблiчча беларускай лiтаратуры: у прозе, у паэзii, у драматургii, у лiтаратурнай крытыцы?

3. Хто ён, герой нашага часу — з пункту гледжання пiсьменнiка?

Васiль Ткачоў, пiсьменнiк, драматург

1. На сцяне ў кожнага пiсьменнiка ў рабочым пакойчыку знаходзяцца партрэты некаторых пiсьменiкаў (ва ўсякiм выпадку, мне так здаецца), што складалi i складаюць гонар нашай лiтатарурнай спадчыны. На кнiжных палiцах— томiкi iх твораў. Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны, Максiм Багдановiч , Iван Шамякiн, Васiль Быкаў, Iван Пташнiкаў, Алесь Савiцкi, Вiктар Казько... Даруйце, не магу пералiчыць усiх. Але з асаблiвай цеплынёй назаву яшчэ аднаго творцу — празаiка Мiхася Данiленку. Мы скончылi некалi «лiтаратурны iнстытут», створаны iм пры абласной газеце «Гомельская праўда». Калi на сценах — партрэты, на палiцах — томiкi цi нават тамы, то ў памяцi i ў сэрцы — тое, што нiколi не павесiш на сцяну i не паставiш на тых жа палiцах — i нас акружаюць, бяруць у палон людзi, што некалi жылi на святой беларускай зямлi i ў якiх творцы бачылi сваiх герояў. Яны пакiнулi iх нам, каб было з каго браць прыклад сумленнасцi, шчырасцi, чалавечнасцi, а калi таго заслугоўвалi, то каб i адпрэчвалi мы iх падалей ад сябе, як той дзядоўнiк, як тых слiмакоў.

Паклон аўтарам, паклон станоўчым героям! I дзякуй!..

Таму i бачыцца мне ў будучым наша беларуская лiтатаратура, калi з вышэй пералiчанымi Асобамi будуць стаяць побач новыя прозвiшчы, якiя нi ў чым не будуць саступаць iм. А, дальбог, магчыма, пераўзыдуць яны сваiх настаўнiкаў. Ды так i павiнна быць. Так патрабуе прырода — дзецi заўсёды iдуць далей. Толькi ж дзеткам трэба дапамагчы вырасцi. А хто гэта зробiць сёння? Нешта не надта пакуль клапоцiцца дзяржава пра нас, пiсьменнiкаў. Калi пра дзетак яшчэ ды так-сяк, а вось пра тых, каму не стыпендыя патрэбна, а канкрэтная дапамога — выданне кнiгi, напрыклад, — не дужа каб. Хоць мы прабiвалiся ў лiтаратуру без штурхання ў спiну, а са сцiплым мамiным i татавым куселем хлеба. I з падручнiкам па лiтаратуры, дзе былi змешчаны творы любiмых нашых пiсьменнiкаў.

Ведаю, у сталах многiх таленавiтых лiтаратараў ляжаць гатовыя да выдання творы. Веру i спадзяюся: калi дапамагчы здзьмуць з некаторых рукапiсаў пыл, то многiя выданнi застануцца, пра iх ужо нават сёння можна будзе сказаць: дык гэта ж яна i была яшчэ ўчора, будучая беларуская лiтаратура! А чаму пра яе мы так цiха, напаўголас гаварылi ў той час, калi трэба было гукнуць:«У нас жа, беларусаў, — ёсць! А калi ў нас не было, браткi?!» Мы ж не толькi бульбу ўмелi вырошчваць, пагадзiцеся.

Толькi трэба бачыць. Толькi трэба чуць. Тым больш, што пакуль лепшыя творы i стваралiся раней...Учора, пазаўчора... Яна, лiтаратура таго часу, i ёсць той асялок, на якiм мы павiнны вастрыць свае пёры.

Дык за справу, сучаснiкi!

2. Хто? Гэта значыць пералiчваць прозвiшчы. Не магу. А калi назаву, то адразу скажуць: чаму гэтых, а не тых? Бо мы прывыклi, што сярод празаiкаў, паэтаў i драматургаў гучаць адны i тыя ж iмёны. У друку. Ну, пералiчу i я яшчэ раз iх, што ад гэтага зменiцца? Мяне больш хвалюе i непакоiць зусiм iншае — нярэдка прозвiшчы таленавiтых пiсьменнiкаў нехта адзiн заганяе ў абойму, а на куркi цiснуць усе, i тады толькi цiлiўкае рэха:.. рыч...рэнка... кова...злоў... аў!.. I цiснуць усе, хоць спярша прыцэлiцца нехта адзiн. Па прынцыпу: ну дык той жа сказаў, значыць, чытаў, а мне няма калi. I гучыць стралянiна, часам па вераб’ях.

Лепш за ўсё на гэтае пытанне адкажа чытач. Гэта самы справядлiвы крытык.

Хаця вельмi не хапае сонечнай, светлай, вобразнай паэзii Алеся Пiсьмянкова. На гэтым — i кропка. Жывым — здароўя i плёну!

3. Паколькi я пiшу, акрамя прозы, i п’есы, то мой герой, вядома ж, не «Чалавек з боку» Iгната Дварэцкага i не брыгадзiр Патапаў з «Прэмii» Аляксандра Гельмана. Можна назваць i п’есу Анатоля Дзялендзiка пра старшыню калгаса... Але героi ёсць! Проста мы, пiсьменнiкi, чакаем, калi яны нарэшце напiхаюць свае кiшэнi грашыма i разiнуць раты: а... навошта нам столькi грошай, калi побач вунь жабрак? Патапаў жа адмовiўся ад прэмii! Няўжо няма сярод нас новых Патапавых? Але ж бяда ў тым, што тых герояў, пра якiх мы пiсалi раней, яшчэ больш на заводах i фабрыках. Не верыце? Схадзiце, пацiкаўцеся! Гэта ж яны робяць прыгожыя i надзейныя аўтобусы, трактары, тэлевiзары, халадзiльнiкi... Чаму ж яны былi героямi ў той час, калi ўсё зробленае не карысталася такiм попытам нават не за межамi краiны? Але ж пра тых герояў мы пiсалi!

Адказ i ў мяне, на жаль, ёсць: мы прагнем, цi, дакладней, чытач прагне якраз таго героя, пра якога ён хоча чытаць. Так-так, пра таго, хто не вылазiць з кафэ, хто ходзiць з пiсталетам, мае шмат палюбоўнiц... i ўласны аўтапарк. Дык што ж рабiць? На маю думку, адно: клiн клiнам выбiваюць. Але «клiн» гэты павiнна даць пiсьменнiку дзяржава — як гарантыю таго, што раман цi аповесць пра нашых «Журбiных» надрукуюць. Сёння ж , перакананы, у выдавецтве цi ў часопiсе могуць i здзiвіцца: ну каму гэта патрэбна, скажы? Патрэбна блiскучая лiтаратура. Няўжо сапраўдная не можа даць ёй пад самы дых, га, сябры? Успомнiм Атоса, Партоса, Арамiса i д’Артаньяна. I iх дэвiз: адзiн за ўсiх, i ўсе за аднаго. Сэнс, спадзяюся, зразумелы. I кожны паасобку, i ўсе разам мы павiнны дбаць, сябры пiсьменнiкi, пра заўтрашнi дзень нашай роднай беларускай лiтаратуры. Значыць, руку да рукi!



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiтаратурная анкета «Звязды»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика