21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:16 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Туркменii выбiраюць кандыдатаў у прэзiдэнты

Народны савет Туркменii аднагалосна прыняў закон аб унясеннi змяненняў у Канстытуцыю краiны. Згодна папраўцы кандыдатам у прэзiдэнты Туркменiстана можа стаць грамадзянiн краiны пры падтрымцы адной трэцi галасоў Народнага савета.

Акрамя таго змяненнi закранулi i артыкул аб пераходзе паўнамоцтваў кiраўнiка дзяржавы. Цяпер, згодна з паведамленнямi ИТАР-ТАСС, «калi прэзiдэнт па тым цi iншым прычынам не можа выконваць свае абавязкi да выбрання новага прэзiдэнта, яго паўнамоцтвы па рашэнню Савета бяспекi Туркменiстана перадаюцца намеснiку старшынi ўрада». Раней паўнамоцтвы перадавалiся спiкеру парламента. Выбары кiраўнiка дзяржавы прызначаны на 11 лютага 2007 года. Функцыi прэзiдэнта на 60 дзён пераходзяць да вiцэ-прэм’ера ўрада Гурбангулы Бердымухамедава.

Ужо вылучаны 12 кандыдатур на пасаду прэзiдэнта Туркменiстана, у тым лiку i часова выконваючы яго абавязкi Бердымухамедаў, што супярэчыла ранейшай Канстытуцыi. Народны савет пачаў зацвярджаць кандыдатаў. Пакуль зацверджаны толькi Бердымухамедаў — аднагалосна. Больш за тое, кiраўнiк Дэмакратычнай партыi Туркменiстана заклiкаў членаў Народнага савета зацвердзiць гэтага кандыдата адразу прэзiдэнтам рэспублiкi.

СТРАТЫ ЗША Ў IРАКУ ПЕРАВЫСIЛI КОЛЬКАСЦЬ АХВЯР ТЭРАКТАЎ 11 ВЕРАСНЯ

Колькасць амерыканскiх салдат, якiя загiнулi за час баявых дзеянняў у Iраку з сакавiка 2003 года, перавысiла колькасць ахвяр тэрактаў 11 верасня 2001 года ў Нью-Йорку i Вашынгтоне, перадае АР.

Па падлiках агенцтва, з пачатку iракскай кампанii амерыканцы страцiлi 2974 салдаты i афiцэры забiтымi. У вынiку атакi тэрарыстаў на Сусветны гандлёвы цэнтр у Нью-Йорку, будынак Пентагона ў Вашынгтоне i катастрофы захопленага пасажырскага самалёта ў штаце Пенсiльванiя загiнулi 2973 чалавекi.

У вайне ў Iраку страты панеслi i саюзнiкi ЗША. Брытанская армiя страцiла забiтымi 126 вайскоўцаў, кантынгент Iталii — 33, Украiны i Польшчы — 18, Балгарыi — 13, Iспанii —11, Данii — 6, Сальвадора — 5, Славакii — 4, Эстонii, Нiдэрландаў i Тайланда — па 2, Аўстрыi, Венгрыi, Казахстана, Латвii i Румынii — па аднаму.

ВЫБУХ У НIГЕРЫI: ДА 700 ЧАЛАВЕК ЗГАРЭЛI ЖЫЎЦОМ

У эканамiчнай сталiцы Нiгерыi Лагосе ў аўторак узарваўся трубаправод, па якому транспарцiравалi нафтапрадукты. Фатограф Rеutеrs налiчыў больш за 500 абгарэлых целаў: «магчыма да 700 загiнулых». Афiцыйная статыстыка пакуль значна больш асцярожная — загiнулi 200 чалавек, дзесяткi атрымалi раненнi, многiя знаходзяцца ў крытычным стане.

Па iнфармацыi нiгерыйскага Чырвонага крыжа, трагедыя адбылася ранiцай у густанаселеным раёне горада. Выбух адбыўся ў той момант, калi дзесяткi людзей пацягнулiся да пашкоджанага ўчастка нафтаправода з канiстрамi, каб набраць для сябе нафты. Мясцовыя тэлеканалы заклiкалi эвакуiравацца грамадзян, якiя жывуць у раёнах, што мяжуюць з месцам выбуху.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народны савет Туркменii аднагалосна прыняў закон аб унясеннi змяненняў у Канстытуцыю краiны. Згодна папраўцы кандыдатам у прэзiдэнты Туркменiстана мож
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика