21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ФМС Расii 29 снежня неабгрунтавана спынiла афармленне цукру з Беларусi

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА

Федэральная мытная служба Расii неабгрунтавана з 29 снежня 2006 года спынiла мытнае афармленне беларускага цукру на Траякураўскiм мытным пасту, паведамiў сёння журналiстам старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Iван Данчанка.

Гэта адбылося насуперак дасягнутай дамоўленасцi прэзiдэнтаў Расii i Беларусi ў блiжэйшы час вырашыць канфлiктную сiтуацыю па пастаўках беларускага цукру ў РФ. Такiм чынам, экспарт цукру з Беларусi на расiйскi рынак практычна прыпынены.

«Iснуючая сiтуацыя стала вынiкам шэрагу абмежавальных мераў з боку ФМС Расii, якiя прывялi да фактычнай забароны паставак беларускага цукру на расiйскi рынак», — сказаў Iван Данчанка.

За 2006 год аб’ём рэалiзацыi цукру ў Расii скарацiўся на 50 працэнтаў. Найбольш значнае знiжэнне адбылося ў чацвёртым квартале мiнулага года, калi пачалася перапрацоўка цукровых буракоў новага ўраджаю. Усяго за чацвёрты квартал беларускiм вытворцам удалося паставiць на расiйскi рынак толькi 37 тыс. тон цукру з сыравiны новага ўраджаю. На Траякураўскi мытны пост паступiла з Беларусi 580 вагонаў, з iх 11 вагонаў да гэтага часу не аформлены. Цукар знаходзiцца пад адкрытым небам у сырое надвор’е, што прыводзiць да каласальных страт як цукравытворцаў, так i чыгуначнiкаў. Толькi з-за несвоечасовага мытнага афармлення i прастояў вагонаў беларускiя прадпрыемствы панеслi страты ў памеры $2 млн.

Расiйскiя партнёры, якiм накiроўваўся беларускi цукар, звярнулiся ў арбiтражны суд, ён прызнаў дзеяннi расiйскiх мытнiкаў неправамернымi. У сувязi з гэтым страты прадпрыемстваў Расii павiнны быць кампенсаваны з федэральнага бюджэту РФ.

На думку Iвана Данчанкi, расiйскiя мытнiкi дзейнiчаюць, каб дагадзiць невялiкай групе расiйскiх бiзнэсменаў, якiя хочуць паставiць пад кантроль увоз цукру з Беларусi i такiм чынам захаваць на расiйскiм рынку манаполiю.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Федэральная мытная служба Расii неабгрунтавана з 29 снежня 2006 года спынiла мытнае афармленне беларускага цукру на Траякураўскiм мытным пасту, паведа
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика