Новы год дзяцiнства
Як вы ў дзяцiнстве сустракалi Новы год? Што вам больш за ўсё падабалася? Якiя традыцыi з дзяцiнства вы перанеслi ў дарослае жыццё?
Андрэй ТУР, намеснiк мiнiстра эканомiкi Беларусi: — Самае яскравае ўражанне ад Новага года ў дзяцiнстве — гэта бацькi, якiя падкладвалi пад ёлку нейкi падарунак. I гэтае ўражанне было звязана з Дзедам Марозам. Напэўна, як вынiк, у маiм уласным доме заўсёды ёсць i будзе, пакуль я жывы, вельмi высокая «сапраўдная» ёлка, упрыгожаная рознакаляровымi цацкамi. Новы год традыцыйна быў хатнiм святам. I я заўсёды сустракаў i буду сустракаць яго толькi ў сваёй сям’i. Больш цёплага (нягледзячы на маразы), больш жыццесцвярджальнага свята, напэўна, няма. Свята, калi чакаеш самага лепшага, выканання жаданняў. Я нарадзiўся i першыя сем гадоў жыў у Ленiнградзе. У Юсупаўскiм садзе стаяў велiзарны, гiганцкi (мабыць, я проста маленькi быў i ён мне такiм здаваўся) ледзяны слон, на якiм я катаўся. У Беларусi ўсе першыя гады майго жыцця былi вельмi снежныя. Толькi апошнiя гады не было снегу. На навагоднiя ранiшнiкi ў школу я хадзiў, але традыцыйна больш назiраў за тым, што адбывалася, чым удзельнiчаў. Мацi i тата майго школьнага сябра (з якiм я 10 гадоў прасядзеў за адной партай) былi акцёрамi, i мы часта хадзiлi на iншыя навагоднiя паказы. Напрыклад, у Палац спорту. Там мы таксама былi гледачамi. Уладзiмiр ГРАЎЦОЎ, генеральны дырэктар Агенцтва Уладзiмiра Граўцова, дацэнт факультэта журналiстыкi БДУ: — Маё дзяцiнства прайшло ў маленькай вёсцы ў Магiлёўскай вобласцi, i самае моцнае ўражанне засталося ад таго, што мая сям’я кожны Новы год атрымлiвала пасылку (звычайна з апельсiнамi) ад бабулi, якая жыла ў горадзе. Мы гэтыя апельсiны цэлы год чакалi. Што не падабалася на Новы год? Было дзiўнае ўражанне, што эпiцэнтр «свята жыцця» знаходзiцца недзе далёка. Там, дзе знаходзiцца тэлевежа. Але ў памылковасцi гэтага ўражання я пераканаўся, калi потым пасялiўся побач з гэтай тэлевежай. У вёсцы я з татам iшоў у лес, правальваючыся па калена ў снезе, i мы выбiралi там елку. I ў мяне сёння такое ўражанне, што ў часы майго дзяцiнства снегу было значна больш, чым зараз. Раней нават дзверы дома часам было цяжка адчынiць... Ёлка i велiзарныя гурбы снегу — вось мае ўражаннi ад зiмы ў дзяцiнстве.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вы ў дзяцiнстве сустракалi Новы год? Што вам больш за ўсё падабалася? Якiя традыцыi з дзяцiнства вы перанеслi ў дарослае жыццё?
|
|