21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На танным папулiзме ва ўлад у не ўскочыш

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АДКРЫТЫ ФОРУМ

У гэтыя днi, акрамя перадсвяточнай падрыхтоўкi, краiна была занята яшчэ адной, магчыма, не вельмi заўважанай на першы погляд, падзеяй... Да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў засталiся лiчаныя днi, i сёння кандыдаты, якiя выйшлi на «фiнiшную прамую», вядуць перадвыбарную агiтацыю... Але, як паказвае практыка, электарат падчас выбараў абапiраецца не толькi i не столькi на змест праграмы кандыдата, колькi на ўласную iнтуiцыю i жыццёвы вопыт... Дык каго i па якiх крытэрыях будуць выбiраць людзi? Каму давераць права вырашаць свае праблемы? З iншага боку, што сёння могуць дэпутаты мясцовых Саветаў, асаблiва iх пярвiчнага ўзроўню? I што перашкаджае iм працаваць больш эфектыўна? Гэтыя пытаннi мы паспрабавалi абмеркаваць у рамках «Адкрытага форуму».

Галiна ХАРЫТОНАВА, старшыня Мiнскага раённага Савета дэпутатаў:

— Асабiста я аддала б свой голас за кандыдата з актыўнай жыццёвай пазiцыяй, за чалавека добрасумленнага, нацэленага працаваць творча. Натуральна, ён не павiнен быць раўнадушным да праблем тэрыторыi, на якой пражывае. А яшчэ, думаю, выбiраць неабходна таго, хто ганарыцца сваёй краiнай i настроены рабiць усё магчымае для яе працвiтання.

У Мiнскiм раёне такiя людзi, безумоўна, ёсць. I, што радуе, з кожным годам, з кожным склiканнем iнтэлектуальны патэнцыял дэпутатаў расце, павышаецца iх актыўнасць. Мне здаецца, грамадства ў цэлым становiцца ўсё больш неабыякавым да дзяржаўных праблем. Па некаторых сельсаветах нашага раёна колькасць кандыдатаў на дэпутацкi мандат складае 5—7 чалавек — гэта сапраўдная канкурэнцыя, i ў ёй, спадзяюся, перамогуць самыя вартыя.

Што перашкаджае дэпутату працаваць? Ведаеце, калi шукаць i бачыць толькi перашкоды, iх можна дзе заўгодна знайсцi. Калi думаць аб тым, як схавацца ад праблем, «спiхнуць» iх на кагосьцi iншага, дык можна панаракаць i на няхватку паўнамоцтваў, i на дрэннае заканадаўства i г.д., i да т.п.

Але калi нацэлiць сябе менавiта на вырашэнне праблемы, заўсёды знойдуцца i шляхi, i метады, i выйсце. Так што трэба шукаць не тое, што перашкаджае, а тое, што дапамагае.

Мiкалай ЧЫРВА, старшыня Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў:

— Выбiраць трэба таго, хто нацэлены на добразычлiвасць, кансалiдацыю, канструктывiзм... Гэты чалавек не павiнен баяцца называць рэчы сваiмi iмёнамi, таму што для яго iнтарэсы выбаршчыкаў вышэй за ўсё. Варты выбрання той, хто разумее ролю i месца органаў мясцовага самакiравання ўсiх узроўняў i, атрымаўшы статус дэпутата, будзе адстойваць, прапагандаваць i ўдасканальваць гэту сiстэму. Сярод асноўных якасцяў дэпутата я вылучыў бы прыстойнасць, чалавечнасць.

Выбiраючы дэпутата, многiя думаюць: ну, зараз ён нам дарогу заасфальтуе, ваду правядзе, пад’езды добраўпарадкуе i г.д. Такi падыход няправiльны. У дэпутата ў гэтым сэнсе нi эканамiчных, нi фiнансавых магчымасцяў няма. Адзiнае, што дэпутат i можа, i павiнен, i абавязаны — ставiць пытаннi перад тымi людзьмi, якiя адказваюць за iх вырашэнне, перад чыноўнiкамi выканаўчай улады. Iншая справа, што дэпутат павiнен падставiць выканаўчай уладзе плячо для вырашэння той цi iншай праблемы, тым больш што ён можа iнiцыiраваць прыняцце адпаведнага заканадаўчага дакумента на мясцовым узроўнi, дапамагчы выканаўцам у арганiзацыйным плане.

Савет дэпутатаў — гэта той орган, дзе акумулююцца ўсе праблемы выбаршчыкаў. Роля i задача дэпутатаў заключаецца ў тым, каб здолець iх сабраць, прааналiзаваць, абагульнiць i, калi неабходна, выйсцi з заканадаўчай iнiцыятывай на вышэйстаячыя структуры, аж да парламента.

Ад сябе асабiста хацеў бы пажадаць новаму дэпутацкаму корпусу працаваць у адзiным рэчышчы з выканаўчай галiной улады, але пры гэтым мець свой уласны твар, караскацца на сваю гару, саджаць свой сад... У процiлеглым выпадку можа спынiцца развiццё мясцовага парламентарызму, а мясцовыя ўлады страцяць свой твар.

Святлана ДАВАЛЬЦОВА, старшыня Мiханавiцкага сельскага Савета дэпутатаў Мiнскага раёна:

— Выбiраць трэба адукаваных, асаблiва ў юрыдычным плане. Менш абяцанняў, больш рэальных спраў. Iдзi наперад i не спыняйся. Магчыма, спачатку гэта спадабаецца не ўсiм, але ўрэшце людзi ацэняць табою зробленае.

Сярод тых, хто сёння iдзе ў дэпутаты, шмат людзей новай фармацыi i з іншай псiхалогiяй. Радуе, што многа моладзi: па нашаму сельсавету 80 працэнтаў кандыдатаў — людзi да 40 гадоў. Яны хочуць зрабiць жыццё лепшым, i для гэтага ў iх ёсць, лiчу, асноўнае — доля добрага патрыятызму. Сённяшнiя кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў не толькi «агаляюць» праблему, але i прапаноўваюць шляхi яе вырашэння. Танны папулiзм застаўся ў мiнулым, на гэтым «конiку» ўскочыць ва ўладу сёння не так проста, як некалi.

На маю думку, галасаваць трэба за людзей мэтанакiраваных, настойлiвых. У нас калектыў вылучыў кандыдатам маладога чалавека, супрацоўнiка банка. Ён i жыве тут, i сем’янiн добры, i спецыялiст адукаваны. «Што я буду рабiць?» — пытаецца. Адказваю: «Проста жыць жыццём людзей, якiя вас вылучылi. А праблемы будзем вырашаць разам». Пагадзiўся. Хоць грошы за дэпутацтва не плацяць. З-за чаго ж тады людзi iдуць? Каб нешта адметнае зрабiць для сваёй маленькай радзiмы, след пакiнуць...

А перашкаджае дэпутатам... дэмагогiя, гаварыльня. Часам перашкаджае кансерватызм, боязь перамен... Але ж калi няма веры ў тое, што ты можаш нешта змянiць, цi варта iсцi ў дэпутаты?

Вольга ПЯТРОВIЧ, старшыня Бароўскага сельскага Савета дэпутатаў Лепельскага раёна:

— Я аддала б перавагу такiм якасцям кандыдата ў дэпутаты, як прыстойнасць, добразычлiвасць, актыўнасць, чуласць... Безумоўна, не на апошнiм месцы павiнен быць iнтэлект... Што ж датычыцца пасады... У нас падчас выбараў многiя аддаюць свой голас менавiта за кiраўнiкоў. Уменне кiраваць людзьмi, працаваць з iмi складваецца, выпрацоўваецца з цягам часу. Гэта, безумоўна, станоўчая складовая, але... не самая галоўная. Ёсць людзi, якiя нiколi не былi кiраўнiкамi, аднак выдатна спраўляюцца з дэпутацкiмi абавязкамi. I наадварот. Чалавек у свой час займаў высокую пасаду i, калi стаў дэпутатам, з «вышынi» былых заслуг пачаў кiраваць усiмi астатнiмi. У вынiку атрымалася, што ўсе яго iнiцыятывы (тым больш з улiкам няведання заканадаўства) толькi перашкаджалi агульнай справе.

Сёння тыя, хто дае згоду балацiравацца ў дэпутаты, на мой погляд, iдуць на своеасаблiвую рызыку — праверыць свой аўтарытэт сярод людзей. А быць дэпутатам сельскага Савета вельмi няпроста. Што могуць дэпутаты? Могуць падаваць дэпутацкiя запыты па той цi iншай праблеме, могуць абмяркоўваць балючыя пытаннi на сесii. Асаблiва адчувальная iх дапамога ў добраўпарадкаваннi: дэпутаты i самi выходзяць на суботнiкi i людзей паднiмаюць. Канешне, вырашыць самастойна праблемы сваёй акругi яны не могуць (ды i часу многiм не хапае), таму рана цi позна ўсё замыкаецца на сельвыканкаме. Хацелася б, каб дэпутаты больш актыўна карысталiся сваiмi паўнамоцтвамi.

З асабiстага вопыту зрабiла выснову, што працаваць з людзьмi становiцца ўсё больш складана. Але, як нi дзiўна, дрэннае забываецца хутка, а радасць ад зробленага для людзей застаецца надоўга.

Генадзь ЖУРЫД, старшыня Новасвержынскага сельскага Савета дэпутатаў Стаўбцоўскага раёна:

— Каго выбiраць дэпутатам? Адкажу, кiруючыся выключна жыццёвым вопытам i рэальным становiшчам спраў. Пры нашай складанай эканамiчнай сiтуацыi, ва ўмовах адсутнасцi грошай у сельвыканкамах даводзiцца рабiць стаўку на дэпутатаў-кiраўнiкоў, якiя могуць рэальна дапамагчы Савету справiцца з той цi iншай праблемай... Звычайнаму дэпутату, нават вельмi добраму i прыстойнаму, калi ён не кiруе якiм-небудзь прадпрыемствам, складана вырашаць пытаннi развiцця тэрыторыi. Да каго ён будзе звяртацца па дапамогу? Да таго ж кiраўнiка, дырэктара, начальнiка, таму што большасць пытанняў, што ўзнiкаюць у выбаршчыкаў, «завязана» на фiнансах, матэрыяльнай дапамозе. А ў нашых сельвыканкамаў, на жаль, няма нi таго, нi другога. Напэўна, таму на выбарах у пярвiчнае звяно ўлады ў сельскай мясцовасцi практычна няма конкурсу.

Канешне, калi дэпутат настырны i не лянуецца пастаянна хадзiць па «калiдорах» больш высокiх уладных структур, «даставаць» увесь час старшыню райвыканкама, старшыню райсавета — нешта зрушыцца з месца. Але на гэта неабходна шмат сiл i нерваў. Галоўнае тут — пасля першай няўдачы не здацца, не схавацца ў кусты. Ведаю па дэпутатах мiнулага склiкання — многiя, на каго ўскладвалi надзеi, пасля першай няўдачы страчвалi запал... Усё ўпiраецца ў няхватку фiнансаў. Былi б у нас свае грошы — i статус мясцовай улады быў бы iншым.

Новаму дэпутацкаму корпусу я параiў бы не апускаць рукi... Пяць разоў торкнешся ў зачыненыя дзверы, а на шосты яны адчыняцца. Усё адразу не вырашыцца, але нешта зменiцца адназначна.

Гутарыла Наталля КАРПЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтыя днi, акрамя перадсвяточнай падрыхтоўкi, краiна была занята яшчэ адной, магчыма, не вельмi заўважанай на першы погляд, падзеяй... Да выбараў у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика