21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

9 студзеня пачынаецца датэрмiновае галасаванне

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

ВЫБАР БЕЛАРУСI

Арганiзатары выбараў у мясцовыя Саветы вырашаюць сёння пытаннi па друкаванню выбарчых бюлетэняў, а таксама па iх дастаўцы не пазней за 8 студзеня на ўсе выбарчыя ўчасткi краiны. Аб гэтым паведамiў сакратар Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў Мiкалай Лазавiк.

Яшчэ адно арганiзацыйнае пытанне, якое цяпер вырашаецца, — удакладненне спiсаў выбаршчыкаў. «Згодна з заканадаўствам, спiсы рыхтуюць выканаўчыя камiтэты раёнаў i адмiнiстрацыi раёнаў у гарадах. Яны павiнны дамагчыся таго, каб спiсы па кожнаму ўчастку дакладна адлюстроўвалi склад выбаршчыкаў, каб не было «мёртвых душ», каб не былi прапушчаны выбаршчыкi. I за два тыднi да дня выбараў спiсы перадаюцца ва ўчастковыя выбарчыя камiсii, якiя павiнны дадаткова ўдакладнiць спiсы. Пры гэтым камiсii павiнны даць магчымасць любому выбаршчыку, якi звернецца да iх, праверыць, цi ўключаны ён у спiсы. Калi не ўключаны, неабходна выправiць гэтую памылку. I кожны грамадзянiн, якi ўключаны ў спiсы, мае права праверыць правiльнасць звестак, пазначаных пра яго ў iх», — сказаў Мiкалай Лазавiк.

8 студзеня Цэнтрвыбаркам мае намер праверыць гатоўнасць выбарчых участкаў i выбарчых камiсiй усiх узроўняў да правядзення галасавання. «Дата правядзення такой праверкi не выпадковая. Яна праводзiцца за дзень да пачатку датэрмiновага галасавання. Арганiзатары выбараў павiнны праверыць, як абсталяваны ўчасткi, цi маецца дастатковая колькасць аргтэхнiкi. Але самае галоўнае, на чым мы будзем акцэнтаваць увагу, — гэта надзейнасць усiх лiнiй сувязi».

Цяпер жа кандыдаты ў дэпутаты працягваюць весцi агiтацыйную кампанiю. Пры гэтым сакратар Цэнтрвыбаркама выказаў меркаванне, што падчас навагоднiх святаў агiтацыя ў краiне магла амаль не весцiся. «Аднак па меры наблiжэння даты выбараў напружанне перадвыбарнай барацьбы будзе ўзрастаць i агiтацыйная работа будзе актывiзавацца».

Сур’ёзная скарга з боку кандыдатаў у дэпутаты наконт праблем пры вядзеннi агiтацыйнай кампанii, паводле слоў Мiкалая Лазавiка, у Цэнтрвыбаркам паступiла толькi адна. Перад Новым годам адзiн з кандыдатаў у дэпутаты Мiнгарсавета звярнуўся з паведамленнем аб тым, што ў Мiнску было вельмi складана размясцiць заказ на выданне плакатаў i лiстовак. «Гэта сапраўды было так, бо многiя друкарнi былi перагружаны пераднавагоднiмi заказамi. Напэўна, пасля Новага года загрузка значна зменшыцца. Да таго ж, мы звярнулiся ў Мiнiстэрства iнфармацыi з прапановай аб тым, каб матэрыялы, якiя будуць выдавацца альбо камiсiямi, альбо кандыдатамi, прымалiся друкарнямi для друку без адтэрмiнаванняў».

З 9 студзеня да дня выбараў (14 студзеня) будзе праходзiць датэрмiновае галасаванне. Мiкалай Лазавiк адмовiўся рабiць прагноз адносна магчымай яўкi выбаршчыкаў падчас датэрмiновага галасавання. «Цэнтрвыбаркам нiколi не прагназуе яўку. Гэта даволi няўдзячная справа. Цэнтрвыбаркам не займаецца нейкiмi прагнозамi, мы канстатуем факты...»

У той жа час сакратар Цэнтрвыбаркама адзначыў, што датэрмiновае галасаванне — гэта «вельмi дэмакратычная норма, якая дазваляе выбаршчыку нават у тым выпадку, калi ён у дзень выбараў не зможа прыйсцi на выбарчы ўчастак, рэалiзаваць сваё выбарчае права. Гэтая практыка пашыраецца ва ўсiх краiнах Еўропы i Амерыкi. Больш за тое, АБСЕ нават рэкамендуе краiнам пашыраць практыку датэрмiновага галасавання».

«Мы таксама выкарыстоўваем дадзеную форму галасавання, каб аказаць садзейнiчанне грамадзянам у рэалiзацыi выбарчага права. Але мы лiчым, што ўмовы для датэрмiновага галасавання ў першую чаргу трэба ствараць у гарадах, дзе шмат выбаршчыкаў у дзень выбараў не знаходзяцца на месцы свайго пастаяннага пражывання. Так, падчас маючых адбыцца выбараў студэнты раз’едуцца на выхадныя (тым больш, што датэрмiновае галасаванне прыпадае на перыяд заканчэння сесiй), маладыя рабочыя, якiя пражываюць у iнтэрнатах, на стары Новы год хочуць, мабыць, паехаць да сваiх сваякоў. Ды i многiя iншыя жыхары гарадоў з’яўляюцца мабiльнымi i ў дзень святкавання старога Новага года пажадаюць паехаць да сваякоў у iншыя населеныя пункты. А ў сельскай мясцовасцi, дзе насельнiцтва менш мабiльнае, фарсiраваць датэрмiновае галасаванне не трэба».

Выбары ў мясцовыя Саветы павiнны стаць апошнiмi выбарамi для сённяшняга складу Цэнтрвыбаркама. Справа ў тым, што паўнамоцтвы цяперашняга складу канчаюцца 31 студзеня. Згодна з заканадаўствам, 6 членаў Цэнтрвыбаркама новага складу да 31 студзеня павiнен прызначыць Прэзiдэнт Беларусi, яшчэ 6 — Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу. Усе кандыдатуры членаў Цэнтрвыбаркама вылучаюць прэзiдыумы абласных Саветаў, Мiнгарсавета i адпаведныя выканкамы.

У канцы 2006 года Прэзiдэнт Беларусi прызначыў 6 членаў новага складу Цэнтрвыбаркама (у тым лiку Мiкалая Лазавiка i старшыню Цэнтр-выбаркама Лiдзiю Ярмошыну). Усе яны з’яўляюцца членамi дзеючага сёння складу.

Дата правядзення пазачарговай сесii Савета Рэспублiкi пакуль не абвешчана. «Аднак да 31 студзеня такая сесiя павiнна прайсцi. Паўнамоцтвы новага складу Цэнтрвыбаркама пачынаюцца з моманту правядзення першага арганiзацыйнага пасяджэння», — паведамiў Мiкалай Лазавiк. Ён дадаў пры гэтым, што сярод 6 кандыдатур, вылучаных для зацвярджэння членамi Савета Рэспублiкi, толькi адзiн чалавек з’яўляецца членам цяперашняга складу Цэнтрвыбаркама.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганiзатары выбараў у мясцовыя Саветы вырашаюць сёння пытаннi па друкаванню выбарчых бюлетэняў, а таксама па iх дастаўцы не пазней за 8 студзеня на ў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика