21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заробак сцiплы, але стабiльны, або куды пайсцi даярцы ў святочнай сукенцы?

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШУТАВА

Даярка — распаўсюджаная прафесiя ў сельскай мясцовасцi. Праўда, пакуль у пералiку прэстыжных не значыцца. Каб прыдбаць гэту прафесiю, у спецыяльных навучальных установах вучыцца не трэба. Дастаткова з дзяцiнства бачыць, як даглядаюць карову, i даiць яе час ад часу на сваiм падвор’i. Няблага яшчэ мець добрыя фiзiчныя паказчыкi, быць вынослiвай i цярплiвай.

Усiмi гэтымi якасцямi валодае даярка фермы вёскi Крашына, што ў Аршанскiм раёне, Iрына Шчарбакова. Летась яна надаiла ад кожнай каровы па 5740 лiтраў малака. А кароў у яе групе — 38. Гэта лепшы вынiк па ферме, дзе працуюць пяць пастаянных даярак. Ды iншыя не намнога адсталi ад Iрыны: на 100—150 лiтраў. У сярэднiм жа па ферме атрымалася па 5650 лiтраў малака ад каровы.

Iрыне пашанцавала. Яна прыйшла на ферму ў той час, калi саўгас «Аршанскi», на тэрыторыi якога яна жыла, перадалi буйному сельскагаспадарчаму прадпрыемству (свiнагадоўчаму комплексу) «Задняпроўскi». На саўгасных фермах даяркi надойвалi крыху больш за дзве тысячы лiтраў малака ад каровы, а ў складзе «Задняпроўскага» хутка выйшлi ў лiдары раёна па надоях i замахнулiся на шэсць тысяч лiтраў. Гэты факт гаворыць аб тым, што «вялiкае малако» ў значнай ступенi залежыць ад кiраўнiцтва прадпрыемства. Але ж, як бы там нi было, а даярка таксама непасрэдна ўплывае на вытворчасць малака, яна ў гэтым працэсе «вiнцiк i шпунцiк».

Iрына, дарэчы, пасля школы вывучылася на стаматолага ў медыцынскiм вучылiшчы. Прыехала працаваць у амбулаторыю роднай вёскi Пугляi. Заробак ёй плацiлi з саўгаснай касы. А як расфармiравалi саўгас, адзiнку стаматолага скарацiлi. I засталася маладая жанчына без работы. У горад ездзiць далёка, ды i сваiх спецыялiстаў там дастаткова. I ў вёсцы з працаўладкаваннем стала складана. Якраз тады i прапанавалi Iрыне пайсцi даяркай у Крашына, што ў пяцi кiламетрах ад Пугляеў.

Ёй няцяжка было пераарыентавацца на гэту работу. З ранняга дзяцiнства Iрына дапамагала мацi на саўгаснай ферме, разам з ёй кармiла i даiла кароў. Так што пайшла рабiць тое, што добра ведала. I хутка стала даiць нават больш, чым даяркi са стажам.

За высокiя надоi ўсе работнiцы фермы летась i сёлета былi прэмiраваны паездкай на фестываль «Славянскi базар» у Вiцебск. Там Iрыне ўручылi i грашовую прэмiю. Сума прэмii —звыш мiльёна рублёў — вельмi ўзрадавала дваiх яе сыноў, Iлью i Кiрыла. З той прэмii мама купiла iм даўно абяцаны камп’ютар.

Iрына ўпэўнена, што ў наш час прафесiя даяркi даволi высока кацiруецца ў сельскай мясцовасцi. У параўнаннi з працай механiзатара даярка выйграе у стабiльнасцi заробку i рытмiчнасцi нагрузкi. Даярка зарабляе амаль аднолькава зiмой i летам, у яе вызначаны графiк работы на ўвесь год, нагрузка пастаянная, што дае магчымасць пазбягаць псiхалагiчных стрэсаў.

Па сучасных мерках заробак у даярак сцiплы: 350—400 тысяч рублёў. Але па вясковаму вымярэнню на такi заробак пражыць можна. Калi ж улiчваць вялiкiя надоi i высокую якасць малака, то аплата працы быццам бы недастатковая. Даяркi гаварылi пра гэта свайму кiраўнiку Вiктару Зязюлiну: маўляў, цi не пара прыбавiць? Той адмаўляе i спасылаецца на разлiкi эканамiста. Разлiкi сведчаць, што нават пры такiх высокiх надоях малако фермы Крашына стратнае. Затраты на кармы, лекi, прэпараты «з’ядаюць» увесь прыбытак. Гэта ў першую чаргу ад таго, што закупачныя цэны на малако нiзкiя. Таму i заробак у даярак невялiкi i няма за кошт чаго яго падняць.

Працу даярак значна аблегчылi за апошнiя гады. Акрамя даярак, ля кароў працуюць рабочыя, якiя прывозяць кармы, прыбiраюць ля жывёлы, а даяркi толькi дояць ды посуд мыюць. Да таго ж дойка на ферме адбываецца два разы: ранiцай i ўвечары (а ў большасцi комплексаў i фермаў раёна дояць тры разы). Так што даяркi Крашына, лiчы, ў прывiлеяваным становiшчы.

Але працаёмкiх працэсаў у гэтай прафесii дастаткова i цяпер: кармушкi пачысцiць, цялятак пры нараджэннi дагледзець. А самая цяжкае — перанесцi малако ў халадзiльную камеру. Кожная з жанчын за час адной дойкi пераносiць у руках каля 400 лiтраў малака (мiнiмум па 50 вёдзер), ад чаго баляць потым ногi i рукi.

Каб не насiлi даяркi вёдрамi малако патрэбны малакаправод. Раней на працягу 20 гадоў гэткае абсталяванне было на ферме. Але адслужыла свой тэрмiн i гады чатыры таму разабралi яго з-за непрыгоднасцi. Новае абсталяванне не закупiлi. Нават для такога буйнога прадпрыемства, як «Задняпроўскi», набыць малакаправод пакуль не пад сiлу.

Iрына Шчарбакова трымае дзвюх кароў i на ўласным падворку. Малако здае дзяржаве. Так папаўняе сямейны бюджэт. I муж стараецца зарабiць. Летам ён на камбайне, зiмой — на машыне. Такiм чынам апранаюць сыноў, адкладваюць грошы на новую мэблю.

Сабе абновы Iрына купляе рэдка — яна ўвесь час у рабоце, на ферме i дома, няма часу прыбiрацца. Да таго ж, няма куды паказацца ў Пугляях у новых уборах. Клуб у чарговы раз закрылi — загадчыца клуба адмовiлася працаваць з тым матэрыяльным забеспячэннем клуба, якое ёсць. У клубе няма нават музычнага цэнтра, каб вечарынку для моладзi забяспечыць. А аплата працы загадчыка клуба крыху перавышае 100 тысяч рублёў.

Пры закрытым клубе пацьмянела i вясковае жыццё. Пасля цяжкай працы даяркам i механiзатарам хоць бы на святы патрэбны песня i музыка. Калi ж клуб закрыты, то ў якасцi свята застаецца толькi застолле з суседзямi...

Неабходны клуб i для падлеткаў, моладзi. Iм трэба дзесьцi сабрацца, патанцаваць, паслухаць музыку. Добра, калi гэта адбываецца пад кiраўнiцтвам клубнага работнiка ў абсталяваным памяшканнi, а не ў закiнутай хаце цi каля плота.

Праўда, застаўся яшчэ адзiн культурны цэнтр у Пугляях — базавая школа. Яна месцiцца ў былым панскiм маёнтку, якi пабудаваны больш за сто гадоў таму. Будынак добра захаваўся да нашага часу i цудоўна глядзiцца на фоне кветнiкаў i саду. Пугляеўцы любяць сваю школу, памятаюць настаўнiкаў, якiя iх вучылi. Да таго ж, сядзiба напамiнае iм, што на гэтай зямлi стагоддзямi расцiлi хлеб i даглядалi жывёлу.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даярка — распаўсюджаная прафесiя ў сельскай мясцовасцi. Праўда, пакуль у пералiку прэстыжных не значыцца. Каб прыдбаць гэту прафесiю, у спецыяльных на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика