У Навагоднiя днi — са звяздоўскiмi прызамi
Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ
У гэтыя навагоднiя днi многiя з нашых чытачоў-падпiсчыкаў стануць уладальнiкамi звяздоўскiх прызоў!
Падставай для такога сцвярджэння стала ўчарашняе правядзенне ў сценах рэдакцыi штоквартальнай латарэi па вынiках падпiскi на 1-ы квартал i першае паўгоддзе 2007 года. Традыцыйна вяршыцелямi лёсаў усiх прызоў сталi госцi. На гэты раз — падпiсчыкi з Мiнска Уладзiмiр Кандратавiч ЛЯЛЬКОЎ i Людмiла Iосiфаўна СТАСIЛЕВIЧ, а таксама супрацоўнiца РУП «Белсаюздрук» Наталля МАГIЛЁЎЧЫК (на фота ў цэнтры). З iх лёгкай рукi ўладальнiкамi 17 каштоўных прызоў, сярод якiх — печка-СВЧ, каляровы тэлевiзар «Вiцязь» i халадзiльнiк «Атлант», сталi падпiсчыкi нашай газеты з усiх рэгiёнаў Беларусi. Падрабязнасцi розыгрышу — у наступным нумары.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтыя навагоднiя днi многiя з нашых чытачоў-падпiсчыкаў стануць уладальнiкамi звяздоўскiх прызоў! |
|