Расiйскiя спажыўцы настойваюць на аднаўленнi паставак цукру з Беларусi
Таццяна ЛОБАС, БЕЛТА
Кiраўнiкi расiйскiх прадпрыемстваў, якiя куплялi беларускi цукар, настойваюць на неадкладным аднаўленнi яго паставак. Аб гэтым у эксклюзiўным iнтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА паведамiў кiраўнiк Беларускай цукровай кампанii Дзмiтрый Кiрылаў.
Паводле яго слоў, «расiйскiя малочна-кансервавыя прадпрыемствы i кандытарскiя фабрыкi просяць беларускi цукар, бо ён па якасцi значна лепшы за расiйскi». Як паведамiў Дзмiтрый Кiрылаў, са 100 расiйскiх цукровых заводаў толькi 4—5 прадпрыемстваў могуць выпускаць цукар, якi не саступае па якасцi беларускаму. Тэхнiчнае забеспячэнне большасцi расiйскiх цукровых заводаў засталося на ўзроўнi 70-х гадоў мiнулага стагоддзя, тут яшчэ захавалiся старыя тэхналогii, пры якiх выпускаецца цукар жоўтага колеру. «Бiзнэсмены, якiя выкупiлi заводы, не праводзячы мадэрнiзацыi, зацiкаўлены захаваць манаполiю на вытворчасць i рэалiзацыю цукру любой цаной», — лiчыць Дзмiтрый Кiрылаў. Паводле яго слоў, грубая спроба пацяснiць з расiйскага рынку беларускiх вытворцаў пад выглядам аховы iнтарэсаў уласных вытворцаў ёсць не што iншае, як лабiраванне праз дзяржаўныя структуры (ФМС) асабiстых iнтарэсаў гэтай групы бiзнэсменаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiкi расiйскiх прадпрыемстваў, якiя куплялi беларускi цукар, настойваюць на неадкладным аднаўленнi яго паставак. Аб гэтым у эксклюзiўным iнтэрв’ю |
|