21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Запасаў хапае

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

У апошнiм месяцы мiнулага года калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод», як паведамiў нам намеснiк генеральнага дырэктара прадпрыемства Сяргей Саладоўнiкаў, перапрацаваў 782 тысячы тон сыравiны.

Калi ж гаварыць аб вынiках года ў цэлым, то i яны не могуць не радаваць: праз прадпрыемства, як кажуць, прайшло каля 10,6 мiльёна тон нафты. А фiнiш года быў адзначаны выпускам яшчэ аднаго новага таварнага прадукту — бензолу, якi вызначаецца высокiмi якаснымi характарыстыкамi i знойдзе сваё прымяненне ў розных галiнах гаспадарання, i асаблiва ў хiмiчнай прамысловасцi.

— У першыя днi 2007 года, — расказвае Сяргей Паўлавiч, — мы працуем з амаль максiмальнай нагрузкай, перапрацоўваючы да трыццацi тысяч тон серавугляроднай сыравiны. Гэта дзякуючы таму, што загадзя, як i ў папярэднiя гады, былi створаны запасы «чорнага золата». Наш высокапрафесiйны калектыў, па традыцыi ўжо, паспяхова спраўляецца з года ў год з даведзенымi заданнямi i на сёлета таксама намецiў высокiя рубяжы, для чаго распрацаваны бiзнэс-план, згодна з якiм трэба выканаць шмат арганiзацыйна-тэхнiчных, тэхналагiчных i iншых мерапрыемстваў. На сёння нiякiх зрываў на прадпрыемстве не назiраецца. Аднак умовы расiйскiх пастаўшчыкоў нафты ставяць калектыў ААТ у нялёгкае, а дакладней, у складанае становiшча.

Пабывалi мы i на адной з аўтазаправак Гомеля. Усё там iшло, як i раней: чэргаў нiякiх не было, палiва адпускалася без абмежаванняў. Пракаментаваць сiтуацыю мы папрасiлi намеснiка генеральнага дырэктара РУП «Беларуснафта»—«Гомельнафтапрадукт» Аляксандра Кеўлiча, i ён паведамiў, што гэтак жа ў вобласцi працуюць i 66 аўтазаправак прадпрыемства i ўсе камерцыйныя. Рэалiзоўваюцца ўсе вiды палiва. Рэжым работы — нармальны. Цэны не павышалiся i знаходзяцца на ранейшым узроўнi. У выхадныя i святочныя днi арганiзаваны падвоз палiва i работа дыспетчарскай службы.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнiм месяцы мiнулага года калектыў адкрытага акцыянернага таварыства «Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод», як паведамiў нам намеснiк генеральнага д
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика