21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Апошнi рамантык» Аляксей ХЛЯСТОЎ: «Лепш меней, ды лепей!»

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская эстрада неаднародная i разнашэрсная: адны артысты калекцыянуюць званнi ды рэгалii, наконт другiх можна гадзiнамi спрачацца, цi ёсць у iх увогуле голас... На гэтым агульным фоне Аляксей Хлястоў — спявак-загадка.

Знiк на 6 гадоў у арабскiм накiрунку, вярнуўся ў Беларусь у 2003 годзе ўжо гатовай зоркай, амаль адразу выпусцiў альбом, з якiм уварваўся ва ўсе чарты i хiт-парады — i больш так i не апусцiўся на эстрадным Алiмпе нi на адну прыступку нiжэй. У актыве Хлястова дагэтуль няма нiводнага клiпа, аднак гэта яму не перашкаджае — беларускiя тэлеканалы ўсё адно яго круцяць, а публiка любiць (два аншлагавыя канцэрты ў Палацы Рэспублiкi i вялiкi гастрольны тур па Беларусi таму пацвярджэнне). Аляксей сваiх слухачоў таксама цэнiць — таму паднапружыўся i паспеў-такi выпусцiць доўгачаканы другi альбом «Таму што я кахаю» яшчэ ў 2006 годзе, лiтаральна ў апошнiя днi. Канцэртная прэзентацыя яго, праўда, адбудзецца ўжо ў студзенi 2007-га — якраз у ноч на праваслаўнае Ражство.

Свята артысту i прыхiльнiкам, дарэчы, ледзь не сапсавалi «пiраты» — яны паспелi было выкласцi ўсе 11 песень з альбома ў добрай якасцi, а таксама вокладку дыска ў Iнтэрнэце для свабоднага бясплатнага скачвання (нават мелi нахабства змясцiць гэту спасылку на афiцыйным сайце Аляксея Хлястова). Аднак знайшлiся юрысты, якiя выступiлi з абгрунтаваным i граматным зваротам, i праблема была хутка вырашана. Так што прыхiльнiкi запрашаюцца на прэзентацыю — калi ўдасца, частка яе пройдзе на «жывых» iнструментах, а ўвогуле абяцаецца мноства сюрпрызаў i добрага настрою.

Абяцанага тры гады чакаюць

— Чаму так доўга рабiўся другi альбом? Бо спачатку першы павiнен быў абкатацца, на гэта спатрэбiлася дзесьцi паўгода. Да таго ж прыгадай стандарты замежных зорак: яны таксама запiсваюць адну пласцiнку ў два—тры гады, затое робяць гэта якасна i адказна. Я не прыхiльнiк таго, каб альбомы проста штампаваць. Лепш меней, ды лепей, на мой погляд. Кожную песню i аўтар, i артыст павiнны перажыць, каб у вынiку атрымалася нешта адзiнае i цэласнае.

Акрамя другога альбома, ёсць у Аляксея Хлястова i яшчэ адна навiна — дамоўленасць наконт супрацоўнiцтва з вядомым расiйскiм прадзюсарам. I насамрэч не абы з кiм, а з мужам i прадзюсарам спявачкi Валерыi — Iосiфам Прыгожыным. Аказваецца, творчая пара прыкмецiла беларускага спевака яшчэ ў 2005 годзе, калi Лёша ўдзельнiчаў у мiжнародным конкурсе маладых выканаўцаў «Новая хваля» ў Юрмале. Праз давераных людзей Iосiф Iгаравiч перадаў Аляксею нумар тэлефона i запрашэнне звязацца з iм. Увогуле, расiйскi прадзюсар лiчыць, што на цяперашняй сцэне не хапае «такiх лiрычных i пазiтыўных выканаўцаў, як Аляксей», i сцвярджае, што нават яго ўласным дзецям рэпертуар беларускага спевака падабаецца. Так што з восенi 2006 года павольнымi, але ўпэўненымi крокамi Хлястоў рушыць на Маскву...

— Iосiф Прыгожын запрасiў мяне выступiць на канцэрце, наладзiў своеасаблiвую праверку, i вынiкi яго, вiдаць, задаволiлi. Зараз распрацоўваецца стратэгiя, якiм чынам я буду прадстаўлены на расiйскiм музычным рынку. Паводле слоў прадзюсара, ён перажывае за тое, каб з’явiўся не артыст-аднадзёнка, а творчая асоба. Я з гэтым меркаваннем згодны. Верагодна, гэта будзе не так хутка, як хацелася б. Пакуль што вядома, што я не буду мяняць сцэнiчнае iмя i свой iмiдж спевака-рамантыка — ён запатрабаваны ў поп-культуры. Што да рэпертуару — спадзяюся, ён будзе рабiцца ўсё лепшым i лепшым.

— Цi гатовы ты да таго, каб перабрацца ў Расiю або жыць на дзве краiны?

— Хутчэй за ўсё, жыць на дзве краiны. Працаваць трэба паўсюль, ахоплiваць як мага большую аўдыторыю.

Збiраць камянi i падводзiць вынiкi

Iмя Хлястова, акрамя конкурсу «Новая хваля», мы сустракалi практычна ва ўсiх беларускiх тэлефестывалях, а таксама ў расiйскiм тэлепраекце «Сакрэт поспеху», дый на «Народнага артыста» таксама быў зроблены неблагi замах. I толькi ў спiсе прэтэндэнтаў на «Еўрабачанне» Аляксей нiколi не значыўся.

— Зараз для мяне не той час. I я не хачу, напрыклад, паехаўшы ад Беларусi, вярнуцца i сказаць: «Я пабыў на Еўрабачаннi». Калi ўжо ехаць, то не «пабыць», а перамагчы! Я максiмалiст. I сам я, i каманда людзей, з якiмi я працую, павiнны быць цалкам, стопрацэнтна ўпэўнены ў сваёй падрыхтоўцы. Дый увогуле, артыст павiнен даспець, быць гатовым да падобнага конкурсу. На дадзены момант у мяне маса iншых творчых iдэй, якiя патрабуюць увасаблення.

— Калi ўлiчваць працу ў ВIА «Ровесник», ты на сцэне 15 гадоў; многiя выканаўцы з такiм стажам бяруць пад крыло пачынаючых... Ты не думаў пра гэта?

— Я ведаю, што ўмею прадзюсiраваць, бо зляпiў артыста сам з сябе. Але займацца кiмсьцi iншым — не думаю, што на дадзены момант гэта рэальна. Магчыма, праз пару гадоў я абяру гэты шлях, але дакладна не зараз. Па-першае, прадзюсарская праца займае шмат часу — твае артысты робяцца практычна членамi сям’i, iх нельга нi на хвiлiну пакiдаць без увагi — гэта вялiкая адказнасць. Па-другое, я магу забыцца на сябе — а незавершаных спраў i задумак яшчэ вельмi многа... Цi буду адзначаць 15-годдзе кар’еры? Не ведаю. Разумееш, я баюся гэтага пафасу: 10 гадоў на сцэне, 15, 20... Буду адзначаць тры гады — у сэнсе, калi ўдасца правесцi трэцi канцэрт у Палацы Рэспублiкi, абяцаю, павешу над сцэнай лiчбу 3!

— Уз’яднанне дуэта братоў Аляксея i Андрэя Хлястовых у прынцыпе немагчымае?

— У Андрэя свой праект, у мяне свой. Мы вырашылi, што не будзем перакрыжоўвацца па рабоце — кожны мае сваю аўдыторыю i свой шлях. Што датычыцца роднасных адносiнаў i сустрэч — натуральна, мы сям’я, мы цудоўныя браты, якiя папросту не змешваюць сямейныя пачуццi i бiзнэс. Мы зразумелi адзiн аднаго i вырашылi пазбегнуць на будучае магчымых канфлiктаў.

— А калi трэцi А. Хлястоў — я маю на ўвазе твайго сына Арцёма — вырашыць стаць артыстам?..

— Буду дапамагаць. Калi ён вырашыць, што гэта патрэбна, то я цалкам аддам свае сiлы яму. Ён ужо зараз iнтанiруе, «падцягвае», калi Лена (жонка Аляксея Хлястова. — Аўт.) нешта напявае цi ўкалыхвае яго. Малы адчувае нават, калi вышыня гукаў мяняецца на паўтон. Мы з Ленай музычныя людзi, i, верагодна, сыну гэта перадалося. Мы вырашылi, што аддадзiм яго ў музычную школу — нават калi Арцём не стане музыкантам, агульнаму развiццю гэтае выхаванне не перашкодзiць, усё ж такi музыка — неад’емная частка культуры...

Музыка. Эвалюцыя

— Мiнулы год выдаўся для цябе вельмi насычаным: уласнае 30-годдзе, выпуск другога альбома, пачатак супрацоўнiцтва з Прыгожыным i г. д. Якую падзею ты назваў бы галоўнай?

— Напэўна... усе. Кожная падзея, якая адбывалася за гэты год, — неад’емная частка майго жыцця, кожны момант паўплывае на далейшы ход падзей, на тое, як я буду працаваць, у якi бок удасканальвацца, якiя планы будаваць. Гэта ўсё эвалюцыя.

— I якой эвалюцыi ты чакаеш у 2007 годзе?

— Пастараюся працаваць яшчэ больш i зрабiць усё магчымае i немагчымае, каб заявiць аб сабе не толькi ў нашай краiне, але i за мяжой. (Летуценна) Хто ведае, магчыма, у 2007 годзе мы запiшам сусветны хiт, га? Калi ў цябе ёсць мара, ты ведаеш, да чаго iмкнуцца. Праўда, мара павiнна быць рэальнай, якую ў прынцыпе можна ажыццявiць — i пры адпаведных намаганнях яна абавязкова будзе дасягнута. Чаго ўсiм i жадаю.

Гутарыла Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская эстрада неаднародная i разнашэрсная: адны артысты калекцыянуюць званнi ды рэгалii, наконт другiх можна гадзiнамi спрачацца, цi ёсць у iх ув
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика