Пагрозы падтаплення пакуль няма
Сяргей РАСОЛЬКА
Ападкi, якiя выпалi за апошнi час, прывялi да павышэнняў узроўняў вады на некаторых рэках краiны.
Калi за першую дэкаду месяца на большасцi рэк пад’ём узроўняў вады не перавышаў 1—10 сантыметраў за суткi (на поўначы краiны — да 20 сантыметраў за суткi), то за апошнi тыдзень сiтуацыя змянiлася ў вярхоўях Сожа, Заходняй Дзвiны i Дняпра. Паводле iнфармацыi начальнiка аддзела гiдрапрагнозаў ДУ «Рэспублiканскi гiдраметцэнтр» Марыны Нагiбiнай, у прыватнасцi, на Заходняй Дзвiне i яе прытоках павелiчэнне ўзроўняў вады над перадпад’ёмным узроўнем склала 70—170 сантыметраў, у вярхоўях Дняпра вышэй Магiлёва — 72—110 сантыметраў. У раёне Крычава ў рацэ Сож за першую палову месяца вада паднялася на 50 сантыметраў над перадпад’ёмным паказчыкам. У блiжэйшы час у сувязi з умовамi надвор’я павелiчэнне ўзроўняў вады будзе назiрацца паўсюдна. Аднак, паводле слоў Марыны Нагiбiнай, выхаду вады на пойму пакуль не чакаецца, адпаведна, пагрозы падтаплення няма.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ападкi, якiя выпалi за апошнi час, прывялi да павышэнняў узроўняў вады на некаторых рэках краiны
|
|