Замахнулiся на духоўныя каштоўнасцi
Кацярына ГУСЕВА, «Мiнск—Навiны»
Зладзеi забралiся ў памяшканне Мiнскай фабрыкi каляровага друку. Аднак злачынцам не пашанцавала — непадалёк дзяжурыў нарад аддзела Дэпартамента аховы Кастрычнiцкага раёна. Вартавыя парадку пачакалi, пакуль зламыснiкi загрузяць скрынкi з «таварам» у багажнiк аўто. Пры аглядзе высветлiлася, што вывезцi спрабавалi кнiгi. Прычым выбiралi зламыснiкi выключна выданнi ў дарагiх, падарункавых пераплётах. Сярод лiтаратуры аказалiся «Энцыклапедыя танкаў» у двух экзэмплярах, «Вялiкае княства Лiтоўскае. Том 2» у васемнаццацi кнiгах, 4 экзэмпляры «Атласа аўтамабiльных дарог» i шмат iншых кнiг. Агульны iх кошт — каля 600 тысяч рублёў. Абодва затрыманыя — работнiкi фабрыкi. У адносiнах да iх заведзена крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зладзеi забралiся ў памяшканне Мiнскай фабрыкi каляровага друку. Аднак злачынцам не пашанцавала — непадалёк дзяжурыў нарад аддзела Дэпартамента аховы
|
|