Прыватная «незавершанка» ад падаткаў не вызваляецца
Сяргей КУРКАЧ
Нашы суседзi абмяркоўваюць навiну аб тым, што сёлета нейкiм чынам зменены ўмовы i тэрмiны аплаты зямельнага падатку i падатку на нерухомасць па аб’ектах, якiя не завершаны будаўнiцтвам. Растлумачце, якiх катэгорый землеўладальнiкаў датычацца гэтыя змяненнi.
Галiна Мiцель, г. Маладзечна Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» начальнiк упраўлення падаткаабкладання фiзiчных асоб Мiнiстэрства па падатках i зборах Галiна Радзюкевiч, з першых дзён новага года пачалi дзейнiчаць Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2007 год» i Закон «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях падаткаабкладання». У рамках гэтых дакументаў у Законе «Аб плацяжах на зямлю» прынята рашэнне аб змяненнi штоквартальных тэрмiнаў аплаты зямельнага падатку, якiя становяцца для юрыдычных асоб штомесячнымi, за землi сельскагаспадарчага прызначэння — штоквартальнымi. Для фiзiчных асоб захоўваецца той тэрмiн аплаты зямельнага падатку, якi дзейнiчаў i летась. Згодна з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб падатку на нерухомасць», сёлета пашырыцца спiс будынкаў, на якiя распаўсюджваюцца льготы на нерухомасць. Зараз ад падатку на нерухомасць вызваляюцца не толькi культавыя будынкi рэлiгiйных арганiзацый, зарэгiстраваных у адпаведнасцi з заканадаўствам, а таксама i тыя будынкi, што не завершаны будаўнiцтвам. Разам з тым Галiна Радзюкевiч падкрэслiла, што агучанае новаўвядзенне датычыцца толькi будынкаў, якiя належаць юрыдычным асобам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашы суседзi абмяркоўваюць навiну аб тым, што сёлета нейкiм чынам зменены ўмовы i тэрмiны аплаты зямельнага падатку i падатку на нерухомасць па аб’ект
|
|