Бясснежная зiма не прычына для мiстычных страхаў
Рэзкае пацяпленне ў зiмнi перыяд не павiнна выклiкаць нiякiх мiстычных страхаў, адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА клiрык Мiнскага Кафедральнага Свята-Духава сабора iерэй Аляксандр Шымбалеў.
Паводле яго слоў, няма нiякiх падстаў думаць, што цёплая зiма ў Беларусi — Божае пакаранне. «Наадварот, хутчэй больш мяккi клiмат з’яўляецца падарункам беларускаму народу. Калi няма магчымасцi катацца на лыжах, гэта яшчэ не нагода засмучацца», — лiчыць айцец Аляксандр. Пры гэтым праваслаўны iерэй паведамiў, што нiякiх малебнаў аб выпадзеннi снегу ў Беларускiм Экзархаце праводзiць не плануецца, бо ў гэтым няма iстотнай неабходнасцi. «Канешне, можна ўспомнiць, напрыклад, аб тым, што без снегу пацерпяць пасевы азiмых... Аднак гэта ўжо задача эканамiстаў, а не свяшчэннiкаў», — дадаў iерэй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэзкае пацяпленне ў зiмнi перыяд не павiнна выклiкаць нiякiх мiстычных страхаў, адзначыў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА клiрык Мiнскага Кафедральнаг
|
|