21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Жыць па сродках

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

На скрыжаванні думак

Мiнулы год у Баранавiчах закончыўся на мажорнай ноце. Напярэдаднi Новага года на чыгуначным вакзале «Баранавiчы-Палескiя» была перарэзана стужка. Тут закончыўся капiтальны рамонт цэнтральнай часткi вакзала.

Усё зроблена з размахам, найперш уражвае iнтэр’ер, сваёй прыгажосцю ён перавысiў нават сталiчны вакзал, хоць маштаб не той. Падлога зiхацiць шэрым гранiтам, а сцены аздоблены жоўтым мармурам прывезеным з далёкага замежжа.

Безумоўна, пра такi вакзал могуць у iншых гарадах толькi марыць. Грошы на капiтальны рамонт выдзелiла беларуская чыгунка, i ў цэлым гэта трэба вiтаць. Зробленае застаецца, але разам з тым узнiкае адчуванне празмернасцi, перабору. Такi размах могуць сабе дазволiць пры наяўнасцi свабодных грошай. Калi яны ёсць, то чаму б не прывезцi мармур з другога канца свету. Але ж праблем штодзённых сёння хапае i ў чыгуначнiкаў.

А пасля Новага года ў Баранавiцкiм гарвыканкаме адбылося пасяджэнне горадабудаўнiчага савета. На яго разгляд быў прадстаўлены праект (яшчэ толькi эскiзны) Лядовага палаца, якi павiнен паўстаць на праспекце Савецкiм, на ўскраiне горада. Гаворка пра гэты палац вялася яшчэ паўтара года назад i тады планавалася будаваць яго, галоўным чынам, са сродкаў рэспублiканскага бюджэту, але затым наступiла зацiшша. Напэўна, iдэя будаўнiцтва «адлежвалася», i вось цяпер яе вырашана ўкаранiць у жыццё. Узводзiць Лядовы палац на гэты раз будуць горад i вобласць па праекту аналагiчных спартыўных комплексаў у Брэсце i Вiцебску, але яшчэ з большым размахам. Там будуць лядовая арэна на дзве тысячы месцаў, пляцоўкi для тэнiсiстаў i гiмнастаў, футбольнае поле i г.д. У Лядовым палацы знойдзецца месца для гульнi i адпачынку. Дыскатэкi i канцэрты павiнны будуць прыцягваць у палац мноства людзей, каб яго ўтрыманне не было стратным.

Дарэчы, намеснiк генеральнага дырэктара Лядовага палаца ў Брэсце А. Сувораў якраз i зрабiў нацiск на самаакупнасць будучага палаца.

I гэта, напэўна, самае важнае. Цiкава, а хто-небудзь зрабiў хоць нейкiя сур’ёзныя падлiкi i выкладкi, прааналiзаваў сiтуацыю з будучым наведваннем палаца? Ёсць верагоднасць, што тыя трыбуны не ўбачаць аншлага — за грошы, вядома. Баранавiчы не Брэст i тым больш не Вiцебск, там насельнiцтва ўдвая з гакам больш, хоць праблема самаакупнасцi Лядовых палацаў i там не вырашана.

У Жлобiне будаўнiцтва палаца фiнансаваў мясцовы металургiчны камбiнат, а ў Баранавiчах такога магутнага прадпрыемства няма, але сумеснымi намаганнямi Лядовы палац будзе ўзведзены, а затым яго абслугоўванне фiнансавай гiрай павiсне на гарадскiм бюджэце. Вось агромнiсты Палац культуры тэкстыльшчыкаў сёння фактычна мёртвы. Чаму б не адкрыць у iм бiльярдную залу, боўлiнг-клуб... зрабiць Цэнтрам адпачынку? Пры нязначнай пераробцы там месца ўсiм знойдзецца.

У горадзе ёсць яшчэ аб’екты культуры, якiя не могуць звесцi канцы з канцамi. Калi яны не здольныя выжыць, то адкуль з’явiлася ўпэўненасць, што з Лядовым палацам будзе не тое ж самае?

Прашу зразумець мяне правiльна. Размова iдзе не супраць будаўнiцтва Лядовага палаца, а пра ўзважаны падыход да задумы — за жыццё па сродках.

Добры гаспадар нiколi не будзе купляць (рабiць) брычку, калi ў яго няма воза.

Безумоўна, у будаўнiцтве Лядовага палаца зацiкаўлены пэўныя арганiзацыi i асобы (падрадчыкi, субпадрадчыкi, праекцiроўшчыкi i г.д.), але трэба памятаць, што гэтая зацiкаўленасць карпаратыўная, асабiстая i часта не адпавядае iнтарэсам грамадства i дзяржавы.

Я свядома абмiнуў праблемы горада, бо яны ёсць не толькi ў Баранавiчах, а ў той цi iншай ступенi ва ўсiх гарадах. I тут, напэўна ж, трэба было б паслухаць i людзей. А раптам у iх ёсць нешта больш набалелае, чым Лядовы палац? Але ў такiм разе абмеркаванне праекта неабходна вынесцi за сцены кабiнетаў. Пакуль палац толькi ў эскiзе, яшчэ ёсць час для роздуму.

А закончыць хачу ў разрэзе апошнiх газава-нафтавых пературбацый. Беларусы доўга жылi на «шырокую нагу», у той час як у краiнах на постсавецкай прасторы «зацягвалi паясы». Вiдавочна, цяпер i нам давядзецца ўлiчваць усе сённяшнiя рэалii жыцця i нанава асэнсаваць свае погляды на некаторыя пытаннi i праблемы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнулы год у Баранавiчах закончыўся на мажорнай ноце. Напярэдаднi Новага года на чыгуначным вакзале «Баранавiчы-Палескiя» была перарэзана стужка. Тут
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика