Выплаты пачнуцца як толькi паступяць грошы
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 З вёскi Ведрыч Рэчыцкага раёна патэлефанавала Любоў Яфiмаўна Лапухова. Паскардзiлася, што малаказдатчыкам пакуль не выплачаны надбаўкi да цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, якая закупляецца ў насельнiцтва.У прыватнасцi, гаворка iшла пра надбаўку да закупачных цэн на малако базiснай тлустасцi першага гатунку памерам 60 рублёў за кiлаграм. Яна сярод iншых была зацверджана ўрадам краiны ў самым канцы мiнулага года. Надбаўкi павiнны быць выплачаны толькi за верасень—снежань 2006 года на працягу студзеня 2007 года. — У райвыканкаме нам сказалi, што грошы выплацяць да 15 студзеня, аднак пакуль гэтага не адбылося. Хоць усе патрэбныя даведкi на атрыманне надбаўкi былi складзены загадзя, — гаварыла Любоў Яфiмаўна. Ва ўпраўленнi сельскай гаспадаркi i харчавання Рэчыцкага райвыканкама катэгарычна абверглi iнфармацыю аб быццам бы маючай адбыцца выплаце фiнансавых сродкаў малаказдатчыкам менавiта да 15 студзеня. «Сапраўды, усе спiсы, якiя нам перадалi сельскiя Саветы, былi накiраваны ў Гомель, адтуль — у Мiнск. Як толькi на рахунак паступяць грошы, тут жа пачнуцца выплаты насельнiцтву за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскi Ведрыч Рэчыцкага раёна патэлефанавала Любоў Яфiмаўна Лапухова. Паскардзiлася, што малаказдатчыкам пакуль не выплачаны надбаўкi да цэн на сельс |
|