Гэта цiкава
Радзiмай усiмi намi любiмай бульбы з’яўляецца Паўднёвая i Цэнтральная Амерыка. У дзікiм выглядзе яе ўжо не сустрэнеш. У Еўропу яе завезлi iспанцы, потым бульбу распаўсюдзiлi i ў iншых краiнах. Але ў Еўропе бульбу прызналi не адразу. У некаторых краiнах гэту культуру даводзiлася ўкараняць сiлай. Даволi вялiкiя прасторы пад бульбу сталi адводзiць у Расii ў сярэдзiне ХIХ стагоддзя.
У агурка яшчэ больш салiдны стаж. Гэта адна з раслiн, плады якой выкарыстоўваюцца ў няспелым выглядзе. Вучоныя лiчаць, што агурку больш як шэсць тысяч гадоў. Радзiма яго — Паўднёва-Усходняя Азiя. А ў Iндыi па сёння гэту раслiну можна сустрэць у лясах. Мяркуецца, што ва Усходняй Еўропе агурок быў вядомы ў IХ стагоддзi, хоць шырокае распаўсюджанне атрымаў толькi ў ХVI—ХVII стагоддзях. Радзiма перцу — Амерыка, больш дакладна Мексiка i Гватэмала. З’яўленне перцу ў Еўропе звязваюць з iмем Хрыстафора Калумба. У Еўропе перац доўгi час прымянялi як вострую прыправу, потым былi выведзены салодкiя гатункi перцу, якiя сталi ўжываць у страву. У Расii ён вырошчваецца з ХVII стагоддзя. З пятрушкi, яе зяленiва, старажытныя грэкi i рымляне плялi вянкi. Яна ў iх лiчылася сiмвалам гора i смутку, яе таксама спачатку выкарыстоўвалi супраць насякомых i ад розных хвароб. I толькi ў сярэднявеччы пятрушку высаджваюць як агародную культуру. Спачатку выкарыстоўвалi толькi яе каранi, а потым — зяленiва ў якасцi прыправы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Радзiмай усiмi намi любiмай бульбы з’яўляецца Паўднёвая i Цэнтральная Амерыка. У дзікiм выглядзе яе ўжо не сустрэнеш. У Еўропу яе завезлi iспанцы, пот
|
|