21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вельмi карысны фрукт

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рубрыку вядзе Валянціна ШПІЛЕЎСКАЯ, тэл. 285-88-81

Яблыня ў раi — гэта дрэва пазнання дабра i зла, плады якога пакаштавалi Адам i Ева.

Паводле паданняў, маладзiльныя яблыкi валодалi вялiкай сiлай: маглi не толькi надзялiць здароўем i маладосцю, але нават вярнуць жыццё нябожчыку. Раслi яны ў далёкай краiне, i ахоўвалi iх злыя велiканы.

Гэта дрэва больш за ўсё дапамагае жанчынам. Даўно вядома, што яблыня — дрэва жаночай сiлы i сэксуальнасцi, яно абуджае ў iх жаноцкасць. Калi вы хочаце зведаць прылiў эратычных эмоцый, гаварылi старажытныя, то кладзiцеся летам спаць у садзе, пад яблыняй. А плады яблынi здаўна выкарыстоўвалiся як прываротны сродак. Нават Траянская вайна пачалася, калi багiнi не маглi падзялiць яблык (праўда, залаты), якi быў падкiнуты на стол са словам «цудоўнейшай».

Сёння плады яблынi разглядаюцца больш празаiчна, але тым не менш як вельмi карысны фрукт.

Вiтамiн С, якi змяшчаюць яблыкi, засцерагае скуру ад ранняга старэння i маршчын.

Вiтамiн В1 прадухiляе стомленасць, дэпрэсiю, бяссоннiцу i раздражнёнасць.

Вiтамiн В2 засцерагае твар ад прышчоў, вусы ад трэшчын i язвачак, валасы ад перхацi.

Хворым на гiпертанiю народныя лекары раяць штодзённа выпiваць па паўшклянкi натуральнага яблычнага соку за 20—30 хвiлiн да яды. Такiм жа карысным з’яўляецца i яблычны чай, якi гатуюць так: 3 неачышчаныя яблыкi сярэдняга памеру нарэзаць скрылiкамi, залiць 1 л кiпеню i варыць на слабым агнi на працягу 10 хвiлiн, дадаўшы цукар на смак.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яблыня ў раi — гэта дрэва пазнання дабра i зла, плады якога пакаштавалi Адам i Ева
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика