21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ВЯЛЕС

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль БУТЭВIЧ

Iх шанавалi продкi

(Працяг. Пачатак у нумарах за 13, 16 і 17 студзеня.)

Далёка за межамi Беларусi вядомы Брэст, якi вырас на месцы летапiснага Бярэсця. Легенда сведчыць, што заснавальнiкам горада стаў адзiн багаты купец. Ехаў ён неяк са сваiм таварам праз тутэйшыя балоты. Ды збiўся з дарогi, загруз у багнiшчы, мог i з жыццём паквiтацца. Пачаў масцiць дарогу бяростаю ды бярозамi. Так i ўратаваўся разам з таварам. Каб аддзячыць, заснаваў капiшча ў гонар Вялеса, прынёс яму ахвяры. Неўзабаве на гэтым месцы вырасла старажытнае Бярэсце.

Хто ж быў гэты шанаваны Вялес альбо iнакш Волас? Адзiн з самых старажытных дахрысцiянскiх багоў у славян. Калi галоўны бог багоў Пярун лiчыўся богам князя i ягонай дружыны, то Вялес — усяго iншага люду. Iмi абодвума клялiся першыя праваслаўныя князi перад Вiзантыяй, а Вялесам — купцы. Гэта было самым моцным доказам справядлiвасцi здзейсненага, гарантыяй выканання дамоўленасцi. Вось як пра тое згадваецца ў «Аповесцi мiнулых гадоў»: «Клялiся зброяй сваёй i Перуном, iхнiм богам, i Воласам, богам багацця...». Вялес — уладар падземнага гаспадарства i трыдзесятага царства, мае статус вышэйшага суддзi, пераносiць душы памерлых у небыццё, узважвае iх на шалях i абвяшчае iм прысуд. Распарадчык зямной вады, апякун свойскай жывёлы, багацця, паляўнiчых, купцоў i гандлю. Нароўнi са Сварогам i Перуном лiчыўся вярхоўным богам беларускага пантэону. Вялесавым нябесным палацам было сузор’е Вялiкай Мядзведзiцы, што на Млечным Шляху.

Волас — значыць, валахаты, касматы. Сапраўдны мядзведзь альбо чалавек у мядзведжай скуры. Высокага росту, магутны — як волат, меў доўгiя валасы i бараду. Часам яго ўяўлялi старым згорбленым дзядком, кудлатым i трохвокiм. У загадках называлi лысым валом, ягоныя выявы часам былi з бычынымi рагамi i чашай малака ў руцэ. Паляўнiчыя пераапраналiся ў скуру мядзведзя, калi палявалi на гэтага звера. Верагодна, спачатку Вялес быў боствам паляўнiчай здабычы — «бог мёртвага звера». Але ўжо ў бронзавым веку, калi пачалiся перасяленнi пастухоў, Вялес-мядзведзь стаў апекуном i свойскай жывёлы. Цi не за гэта ў «Аповесцi мiнулых гадоў» Вялеса назвалi «скоцiй бог»? Галоўным багаццем тады i нават грашыма лiчылася свойская жывёла.

З развiццём земляробства яна набыла яшчэ большы кошт. Людзi з яе дапамогай апрацоўвалi зямлю. З яе атрымлiвалi воўну, скуру i футра для адзення. Дзякуючы ёй сяляне мелi малако, сыр, масла, а майстры ды ўмельцы — рогi i косцi. Хiба ж гэта не багацце ўсяго роду цi племенi? Каб задобрыць Вялеса, яму прыносiлi ахвяры.

З усiх усходнiх славян найбольш шанавалi Вялеса беларусы. Сяляне ахвяравалi яму апошнюю жменю нязжатых каласоў. Iх завязвалi вузлом i пакiдалi на ржышчы — Вялесу «на бародку». Часам побач ставiлi апошнi сноп — «дзедаву бараду», пазней ён цэлы год захоўваўся на покуцi ў сялянскiх хатах. Цi не адтуль пайшла традыцыя спраўляць дажынкi? Дрэнных гаспадароў Вялес караў бедным ураджаем, а дбайных заахвочваў.

Вялесавымi дрэвамi лiчылiся арэх i елка. З-за гэтага Пярун не пасылаў сваiх стрэл i маланак у арэхi. Елка ж як захавальнiца вечнага жывога жыцця заўсёды была зялёнай. У iншых месцах свяшчэнным быў i ясень, з якога рабiлi абярэгi. Iмя Вялеса звязана з культам камянёў. Яму належалi камянi-краўцы i шаўцы, вужыныя i змеевы камянi, камянi, якiя называлiся Вол, Валы, Быкi. Днём Вялеса лiчыўся чацвер маслянiчнага тыдня. На Масленiцу пяклi аладкi i частавалi iмi свайго апекуна. Асаблiва шанавалi дружбу з Вялесам пастухi, бо ён спрыяў iм найлепш ладзiць са статкам.

Вiдаць, Вялес быў для людзей такiм «свойскiм» богам, што ягонае апекаванне ўвесь час пашыралася i пашыралася. Неўзабаве ён ужо стаў богам магii, чараўнiцтва i мудрасцi. Пасля — апекуном музыкаў i паэтаў, спевакоў i ўсiх творчых людзей, бо надзяляў iх талентамi, добрым голасам, тонкiм слыхам. Вядомы даследчык беларускай даўнiны Адам Кiркор зазначае, што хадзiў Вялес з дудкай i жалейкай. У гэтым сэнсе ён адпавядае грэчаскаму Апалону, якi таксама апекаваўся мастацтвамi. Паслугоўвалi Вялесу чарадзейныя птушкi Гамаюн i Воран. Яго даручэннi выконваў кот Баюн. Нездарма, вiдаць, у «Слове пра паход Iгаравы» вешчы Баян называецца ўнукам Вялеса, якi атрымаў свой талент з неба.

Аднак i гэта не ўсе iпастасi Вялеса. Яго называлi богам закаханых, яму адводзiлi ролю спрыяльнiка ў прыбаўленнi сям’i. Мо таму, што вяселлi спраўлялiся акурат пасля Вадохрышча i да Масленiцы. У дзень Вялеса можна было ўкрасцi будучую жонку, праўда, з яе згоды. Калi праз тры днi «злодзей» вяртаўся да цешчы, каб забраць падушкi, яму дараваўся гэты грэх. Маладая сям’я атрымлiвала блаславенне бацькоў i пачынала жыць у згодзе ды ладзе, пад зычлiвай апекай Вялеса нараджаючы дзетак.

Лiчылi, што Вялес апякуецца таксама вытокамi рэк, крынiцамi i вадой наогул — толькi той, што ў зямлi. У гэтым наш Вялес нагадвае старажытнаiндыйскага Варуна, якi панаваў над морамi i рэкамi. Мо за гэта ў яго гонар назвалi азёры, якiя дагэтуль захавалiся на Браслаўшчыне — Волас Паўднёвы i Волас Паўночны? Ля аднаго з iх у старадаўнасцi было капiшча Вялеса.

З тых далёкiх часоў захавалася традыцыя адзначаць свята Аўласа альбо Уласа, Валоссе. Рабiлi гэта 11 лютага па старому стылю. Былi i асаблiвасцi гэтага дня. Напрыклад, у некаторых месцах браць удзел у iм маглi толькi жанчыны. На свяце «бабскага Уласа», як называлi гэты дзень, абыходзiлiся без мужчын. Над iмi пацяшалiся, здзекавалiся, жартавалi, бралi ў палон. Каб вызвалiцца, трэба было адкупiцца. А жанчыны ўсю ноч навылёт забаўлялiся пiвам. I пiць яго трэба было цэлымi даёнкамi — каб каровы давалi шмат малака. Дык мо гэта быў наш своеасаблiвы беларускi дзень Святога Валянцiна?

У гэты ж дзень жанчыны прымалi ў сваё грона нядаўнiх замужнiц. У iх гонар спявалi песнi, iх частавалi прысмакамi, выказвалi спадзяванне, што неўзабаве яны стануць добрымi iхнiмi супольнiцамi. Пацяшалiся жанчыны з непаважлiвых ды няздатных кавалераў. Халасцяку, якi доўга не мог ажанiцца, завальвалi дзверы вялiзнай калодай, яна лiчылася сiмвалам бясплоддзя.

З прыняццем хрысцiянства беларусы пачалi шанаваць святога Мiкалая, якi лiчыўся апекуном жывёлы i працягваў традыцыi Вялеса. Мiкалай дапамагаў пчалярам i земляробам.

Беларускi паэт Мiхась Башлакоў так пiсаў пра Вялеса:

Жартаўнiк. Весялун. Чарадзей.

Бог багацця. Аматар забавы.

Як зайграе на звонкай дудзе —

Скачуць дзеўкi i дзежы на лавах...

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Далёка за межамi Беларусi вядомы Брэст, якi вырас на месцы летапiснага Бярэсця. Легенда сведчыць, што заснавальнiкам горада стаў адзiн багаты купец. Е
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика