21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вогненны Кабан абяцае «танныя» легкавушкi i ўсплёск заключэння шлюбаў

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

777

Паводле кiтайскага календара, год Вогненнага Кабана пачынаецца 17 лютага ў 18 гадзiн 15 хвiлiн (тыя, хто яшчэ не стамiўся ад святкаванняў, маюць час як след падрыхтавацца да ўрачыстай сустрэчы). Кабан (альбо Свiння) ва ўсходняй традыцыi сiмвалiзуе дабрабыт, у тым лiку i фiнансавы. Наколькi прыбытковым 2007 год будзе для беларусаў, мы папрасiлi расказаць прафесiйнага кансультанта ў галiне бiзнэс-астралогii Уладзiмiра Васюка.

— Уладзiмiр Уладзiмiравiч, раскажыце калi ласка, чаго нам чакаць у 2007 годзе?

— Увогуле, у гэты перыяд аптымiстычныя тэндэнцыi дамiнуюць над песiмiстычнымi. Людзi схiльныя верыць у лепшую будучыню, бо перад iмi адкрываюцца магчымасцi палепшыць умовы свайго iснавання. У год Кабана лёгка вырашаюцца матэрыяльныя праблемы, калi шукаць не толькi крынiцы заробку, але i кантраляваць расходныя артыкулы бюджэту. Год спрыяльны для набыцця кватэры, зямельнага ўчастка, уступлення ў шлюб. Вельмi важна сёлета iмкнуцца стварыць камфортную эмацыянальна-псiхалагiчную атмасферу для родных i блiзкiх, усвядомiць, што вы ўплываеце на лёсы многiх акаляючых вас людзей i зрабiць усё, каб гэты ўплыў быў як мага больш гарманiчным. У гэтым годзе можна зрабiць вельмi многае ў бiзнэсе i працы. Варта толькi паверыць у сябе i сваю шчаслiвую зорку. Упэўненасць, мэтанакiраванасць i паслядоўнае, няўхiльнае наблiжэнне да мэты — асноўныя фактары поспеху ў год Кабана. Прыйшоў час, калi будуць запатрабаваны спецыялiсты высокай квалiфiкацыi i вузкага профiлю, напрыклад, сiстэмныя праграмiсты, сiстэмныя адмiнiстратары, адвакаты, суддзi, вучоныя-практыкi i iнш. Таму для дасягнення кар’ернага поспеху варта вызначыць перавагi, якiя вы маеце перад iншымi, i ўсе намаганнi накiраваць на развiццё тых аспектаў працоўнай дзейнасцi, у якiх вы найбольш кампетэнтны. Як нiколi вялiкае значэнне будзе мець рэклама i РR-тэхналогii. Увогуле, гэты год можна смела назваць «залатым» для ўсёй азначанай галiны.

У цэлым год патрабуе ад кожнага з нас пастаяннага сувымярэння сваiх учынкаў з закладзенымi прыродай маральна-этычнымi ўстаноўкамi. Энергетыка планет будзе даваць новыя магчымасцi тым людзям, якiя прыслухаюцца да голасу сумлення, самаахвярна папрацуюць дзеля рэалiзацыi сваiх iдэалаў, мараў, iмкненняў.

2007 год — адзiн з тых перыядаў, калi долар ЗША будзе губляць свае пазiцыi ў адносiнах да асноўных 18 сусветных валют (еўра, японскай iены, аўстралiйскага долара, швейцарскага франка i гэтак далей). Цэны на нафту i газ будуць расцi на працягу ўсяго года. Сёлета пачнецца абвастрэнне геапалiтычнай напружанасцi, пiк якой прыйдзецца на канец 2008 — пачатак 2009 года.

— А якiм год Свiннi будзе канкрэтна для Беларусi?

— У гэтым годзе мiжнародныя пазiцыi Расii i Еўропы будуць настолькi блiзкiя, якiмi яны не былi апошнiя гадоў 15—20. Беларусi i яе блiжэйшым суседзям давядзецца думаць аб тым, як выжываць у гэтых новых рэалiях, выпрацоўваць новую палiтыку i тактыку. Рост цэн на нафту будзе ўзмацняць геапалiтычны ўплыў Расii. Так званая «газавая праблема» будзе турбаваць нас яшчэ 8 месяцаў. Расiя i Беларусь будуць то дасягаць пэўных дамоўленасцяў, то потым пераглядаць iх, i канчатковая кропка па гэтым пытаннi будзе пастаўлена толькi ў вераснi 2007 года. Але ж да канчатковага вырашэння гэтай праблемы давядзецца пачакаць яшчэ два—тры гады.

— А на ўнутраным плане якiя змены чакаюць Беларусь (у галiнах эканомiкi, сацыяльна-палiтычнага жыцця, культуры)?

— Значныя перамены ў эканомiцы звычайна адбываюцца не за адзiн год, а за тры—чатыры. Але ў 2007-м можна чакаць сур’ёзных тэхналагiчных змен, якiя пачнуцца сёлета, атрымаюць сваё развiццё ў наступным годзе i прынясуць станоўчыя вынiкi ў блiжэйшай будучынi. У першую чаргу яны закрануць харчовую прамысловасць, дзе з’явяцца прынцыпова новыя айчынныя тэхналогii вытворчасцi. Спрыяльным будзе час i для нашай лёгкай прамысловасцi: многiя беларускiя прадпрыемствы ўвойдуць у мiжнародныя галiновыя саюзы, iх прадукцыя атрымае сусветнае прызнанне. Адзначу, што адбудзецца гэта, у асноўным, дзякуючы добра пабудаванай сiстэме маркетынгу i збыту. А вось цяжкай прамысловасцi сёлета спатрэбiцца тэрмiновае тэхналагiчнае пераабсталяванне, каб у рэалiях 2008—2009 гадоў яна здолела не толькi выжыць, а i эфектыўна працаваць.

У 2007 годзе планета Юпiтэр праходзiць знак Стральца, у людзей абвастрыцца прага да вандровак, паездак, у першую чаргу замежных. Як вынiк — павелiчэнне попыту на турыстычныя паслугi. Калi гаварыць пра Беларусь, вялiкае значэнне сёлета будзе мець унутраны турызм. На беларускiм аўтамабiльным рынку можна чакаць значнае панiжэнне цэн на замежныя «легкавушкi» як вынiк крызiсу перавытворчасцi ў краiнах Еўропы i Азii, які прывядзе да значнага панiжэння цэн. Тое ж чакаецца i на сусветным рынку сотавай сувязi. Праўда, да нас «мабiльная рэвалюцыя» i абвал цэн «дакоцяцца» толькi напрыканцы года.

— Што зоркi прарочаць нам у галiне культуры i сацыяльнай сферы?

— У гады праходжання Юпiтэра праз знак Стральца заўсёды вялiкае значэнне набывае дзяржаўная iдэалогiя. Сёлета з’явяцца ўнiкальныя магчымасцi рэалiзацыi вышэйшых касмiчных прынцыпаў у паўсядзённае жыццё. У масавай свядомасцi сфармiруюцца новыя iдэi сацыяльнай арганiзацыi, адносiнаў памiж чалавекам i грамадствам, чалавекам i чалавекам.

2007 год будзе годам манументальных навуковых i культуралагiчных перамен, даследаванняў, калi падводзяцца вынiкi шматгадовых пошукаў, сiстэматызацыя вопыту дзеля генерацыi некалькiх iдэй, якiмi можна будзе кiравацца ў далейшым. Прыйшоў час аб’яднання людзей у калектывы. Хуткi прагрэс i развiццё асобы магчымы ў групе аднадумцаў, блiзкiх па духу. Стралец — сiмвал увасаблення вышэйшага закона ў чалавеку i ў грамадстве. Лагiчна, што ў гэтым годзе развiццё атрымаюць сацыяльныя структуры, якiя прама цi ўскосна звязаны з рэалiзацыяй законаў духоўных i сацыяльных. У грамадстве ўзрасце роля рэлiгiйных арганiзацый, якiя могуць аказваць значны ўплыў на палiтычнае i сацыяльнае жыццё. Прынамсi, наяўнасць генеральнай iдэi, усведамленне мiсii канкрэтнага калектыву, фiрмы, арганiзацыi напрамую будзе ўплываць на iх поспехi ў бiзнэсе. I чым больш абгрунтаванай будзе iдэя, тым больш адчувальнымi будуць станоўчыя вынiкi працы.

Увогуле, год Вогненнага Кабана абяцае стаць асаблiва спрыяльным для кiраўнiкоў, народжаных пад вогненнымi знакамi задыяка — Авена, Льва i асаблiва Стральца. Сёлета любое дзеянне чалавека, якi хоча сацыяльна вылучыцца, стаць лiдарам, павiнна грунтавацца на паняццях iдэi i абавязку (у азiяцкiм сэнсе гэтага слова, калi абавязак успрымаецца як дзеянне, якое ажыццяўляецца па ўнутранай патрэбе i з-за ўсведамлення сацыяльнай неабходнасцi).

— Назавiце, калi ласка, найбольш важныя для нашай краiны перыяды гэтага года?

— Самымi напружанымi будуць два перыяды: апошняя дэкада сакавiка — першая дэкада красавiка i сярэдзiна жнiўня — першая дэкада лiстапада. Гэта час, калi магчымыя значныя сацыяльныя, эканамiчныя змены.

— Што 2007 год прынясе нам у асабiстым жыццi?

— Адзiночкi адчуюць вострую патрэбу знайсцi сваю пару, як вынiк — сёлета чакаецца ўсплёск заключэнняў шлюбаў. Год для вяселляў вельмi спрыяльны. Для палягчэння рэалiзацыi сваiх планаў у асабiстым жыццi астролагi раяць жанчынам паспрабаваць спалучыць пачуццi i розум...

— Стаць разважлiвымi спакуснiцамi?

— Не. Паспрабаваць у больш даступнай форме даваць адказ на пытанне «навошта ты гэта робiш?» Падмацоўваць пачуццi рацыянальным iх тлумачэннем. А мужчынам варта зразумець нарэшце, што не толькi сiла волi i поспехi ў бiзнэсе i працы маюць значэнне для наладжвання нармальнага асабiстага жыцця. Важная роля ў пачуццяў i эмоцый, якiя трэба навучыцца шчыра праяўляць, псiхалагiчны камфорт для каханай жанчыны, стварэннем якога абавязаны заняцца мужчына. Жанчына, як кветачка, павiнна адчуваць сябе ў экалагiчна камфортным асяроддзi.

— Наколькi небяспечным будзе год Вогненнага Кабана ў сэнсе тэхнагенных i прыродных катастроф?

— Беларусi сёлета нiчога не пагражае. У сярэдзiне года ў свеце магчымы цунамi, у другой дэкадзе чэрвеня — землятрусы ў Азii, у вераснi—кастрычнiку верагодныя сур’ёзныя аварыi на энергетычных i хiмiчных прадпрыемствах на Далёкiм Усходзе Расii, у Японii цi ў Аўстралii. Для тых, хто сабраўся наступным летам здзейснiць падарожжа па моры, раю ўстрымацца ад гэтага ў другой дэкадзе чэрвеня.

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле кiтайскага календара, год Вогненнага Кабана пачынаецца 17 лютага ў 18 гадзiн 15 хвiлiн (тыя, хто яшчэ не стамiўся ад святкаванняў, маюць час я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика