У гiсторыю — з песнямi
Ларыса ЦIМОШЫК
Цi можна навучыць любiць беларускiя песнi? Так, гэта ўсё сваё жыццё iмкнуўся рабiць Рыгор Раманавiч Шырма, чалавек, памяць пра якога жыве як сярод музыкантаў, так i сярод простых людзей, якiя любяць музыку. I яны ведаюць, што 20 студзеня адзначаецца 115-я гадавiна з дня нараджэння выдатнага музычнага дзеяча Беларусi.
Ён пачынаў свой шлях настаўнiкам, але музыкантам яго зрабiлi менавiта беларускiя песнi, у якiя ён быў улюбёны. Ён запiсаў больш за 2000 песень, склаў шмат фальклорных зборнiкаў. Сам рабiў апрацоўкi беларускiх народных песень, якiя потым выконвалi музычныя калектывы, хары, якiмi ён кiраваў. Так у 1940 годзе на Беласточчыне дзякуючы апантанасцi Шырмы фактычна пачалося жыццё аднаго славутага калектыву. Тады ён называўся ансамблем песнi i танцаў, а ў 50-м стаў Дзяржаўным хорам БССР. Поспех хору i поспех музыканта Шырмы iшлi паралельна — Рыгору Раманавiчу было прысвоена званне народнага артыста СССР. Гэты хор iснуе i зараз, толькi цяпер мы яго ведаем пад назвай Дзяржаўная акадэмiчная харавая капэла iмя Шырмы. Iмя Шырмы атрымала i адна з залаў Белдзяржфiлармонii пасля капiтальнага рамонту. У гэтыя днi паслухаць харавую капэлу iмя Шырмы ў Беларусi немагчыма — яна гастралюе па Еўропе. А нам застаецца ганарыцца, што традыцыi, якiя заклаў майстар, ацэненыя i сёння далёка за межамi яго краiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi можна навучыць любiць беларускiя песнi? Так, гэта ўсё сваё жыццё iмкнуўся рабiць Рыгор Раманавiч Шырма, чалавек, памяць пра якога жыве як сярод муз
|
|